Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКА ПА ПСЭЎДАВЫБАРАХ

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

Паважаныя сябры, хацеў бы падтрымаць нас у замацаваньні беларускіх канструктыўных ідэй у ходзе гэтай псэўдавыбарчай барацьбы ў Беларусі. Такія пэрспэктывы разгортваюцца з прычыны прадбачаных абставінаў, у якіх мусіць працягвацца наша добрая роля.

Вы бачыце, што закон парушаецца і будзе парушацца на любым этапе, дзе дзеяньне ўлады схаванае і непадкантрольнае грамадзянам. Адкрытая толькі фрэквэнцыя і прыход-непрыход на выбарчыя ўчасткі, які можна кантраляваць выбаршчыкам. Чакаецца, што тут рэжым можа супрацьставіць сілу, але і гэта фальшывыя выбары не ўратуе.

Масавы байкот галасаваньня становіцца ўсё больш запатрабаваным. Непрыяцелі Беларусі ў псэўдавыбарчым спаборніцтве зьядаюць самы сябе (ужо выкінулі гэбіста, наступным выкінуць банкіра).

Цяпер у самазакаханых спаборнікаў, што клікалі на “чэсныя” выбары з чэснай Ярмошынай, узьняўся біялагічны лямант. Не залічылі іхныя сабраныя галасы. Ах, як яны абурыліся! Якая нізасьць! Якое беззаконьне! У іх цяпер на языку адно моднае слоўца: “шок!”

Але трэба было слухаць вопытных у палітыцы разумных людзей, якія казалі, што адзіная магчымасьць заваліць фальшывыя выбары — гэта масавы байкот галасаваньня і фіксацыя непрыходу на ўчасткі. Выглядае амаль камічна: самадавольныя банкір з гэбістам аказваецца дрэнна чыталі рэжымнае «заканадаўства» пра выбары, ня ведалі з кім зьвязаліся і ня ведаюць што іх яшчэ чакае. Ня буду папярэджваць (бо ўсяроўна не павераць). Як кажуць ў народзе, — дурня доўбня вучыць. Зрэшты, сумняваюся, каб яны і цяпер тое зразумелі.

Аб’ектыўна, тым, хто падтрымліваў банкіра і гэбіста, цяпер ня трэба йсьці галасаваць (з банкірам узурпатар управіцца пазьней).

Няхай нас, фронтаўцаў, не бянтэжыць чужая прапаганда самаедзтва, якая стала запаўняць прастору. Мы палітычная партыя. Становішча, ня гледзячы на сілу і агрэсію ўлады, цяпер палітычна горшае для рэжыму і Газпраму, чым для беларусаў. Але тым ня менш у бліжэйшы час (да паловы ліпеня) барацьба ў сфэры прапаганды і інфармацыі таксама мае значэньне. Сачыце за нашымі паведамленьнямі. Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

1 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/zacemkapapseudavybarah

2/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь