Перамогашаленства ў РФ

2 ліпеня 2020 г.

Навіны

Cаша Сотнік: Вось поўны сьпіс кіраўнікоў дзяржаў, якія прысутнічалі на парадзе з Пуціным. Гэта Беларусь, Кіргізія, Казахстан, Босьнія і Гэрцэгавіна, Малдова, Сэрбія, Таджыкістан, Узбэкістан. Ці можна паводле гэтага сьпісу меркаваць пра месца цяперашняй Расеі на міжнароднай арэне і пра ступень павагі да яе?

Барыс Стамахін: Ну, усё зразумела. Сьпіс уражвае. Паўночнай Карэі толькі бракавала. Трэба было б, каб тамашні правадыр прыехаў. А Малдова навошта ўдзельнічае ў гэтых гульнях, я не разумею. Малдова ж эўрапейская дзяржава.

С.С.: Можа, яны баяцца, што ён абразіцца, возьме і нападзе?

Б.С.: Ужо адхапілі кавалак малдаўскай тэрыторыі 30 гадоў таму. Так званае Прыднястроўе – дрымучы аскепак СССР. Гэта ёсьць перамогашаленства. Як яшчэ гэта назваць? Гэтае пампэзнае крочаньне маршамі. Нямеччына была разгромлена, і зараз яна нармальная дэмакратычная дзяржава. А гэтыя, яны перамаглі і дагэтуль ганарацца гэтым і выпендрываюцца ды ходзяць парадамі. І ў выніку хто яны? Райх, самы натуральны Райх, які пагражае сьвету дакладна так сама, як Гітлер некалі пагражаў. І яны гэтай рольлю страшна ганарацца.

С.С.: Адчуваецца ўсё ж розьніца паміж парадамі. Вось парад 1995 года, на 50-годдзе. Там адчуваецца пасыл – “больш ніколі, мы не дапусьцім ніколі гэтай трагедыі!”. І праз 25 гадоў – “Можам паўтарыць! Мы ў рай, а вы ўсе здохнеце! Мы вам яшчэ пакажам! Мы магутная дзяржава, мы ўсіх спепялім!”……

Гутарыў Саша Сотнік.

https://www.youtube.com/watch?v=0jZ-g7WyNFw&fbclid=IwAR2FrTyQBr9zxao7ll8oIJZ9TTQL8CJwBMLhYD8pJLwkxamKwmhx5Pv7U-0