Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СТАРОНКІ НОВАГА АРХІВУ

(”Беларускія Ведамасьці”)

Часопіс “Беларускія Ведамасьці” я выдаваў з 1996 па 2013 гады. Першы нумар на польскай мове на 4-х старонках А-4 мы выдалі разам з Сяргеем Навумчыкам у Варшаве. Потым Сяргей ад’ехаў у Прагу, і “Беларускія Ведамасьці” мы выдавалі з Галінай Палачанінай-Пазьняк, маёй жонкай. З часопісам супрацоўнічалі, пісалі матэрыялы, давалі інфармацыю сябры БНФ і потым — КХП БНФ, найперш Валеры Буйвал, Лявон Вабішчэвіч, Яўген Шатохін і іншыя. Спачатку часопіс выдаваўся па-польску і па-беларуску. Потым, зь пятага нумара, — толькі па-беларуску.

Першыя гады друк дапамагала рабіць і аплочваць рэдакцыя польскага часопіса “Новэ Паньство”. Потым часопіс выдаваўся на нашыя з жонкай уласныя сродкі і на зборы сярод беларусаў замежжа. Тыраж часопіса — 1000-1500 экзэмпляраў.

Была наладжана схаваная сістэма дастаўкі часопіса ў Беларусь. Але ўсе гады ішло паляваньне антыбеларускага рэжыму на гэты часопіс. Некалькі разоў тыраж канфіскоўвалі цалкам і нам прыходзілася яго друкаваць паўторна. Але рэжым ніяк ня мог раскрыць сістэму перавозкі часопіса і маіх кніг у Беларусь. Часам наш мікрааўтобусік раскручвалі цалкам, здымалі абшыўку, сядзеньні, падлогу — і нічога не знаходзілі. Тады рэжым набыў за мяжой спэцыяльную тэхніку, якая прасьвечвала машыну цалкам. Пасьля гэтага мы сталі выкарыстоўваць іншыя сістэмы перавозак. Яны былі менш выдайнымі і дзейнічалі спарадычна. Нарэшце, рэжым увёў дзікае (інакш не назавеш) заканадаўства аб “экстрэмісцкай літаратуры”. Пад гэтую графу падыйшлі ўсе мае кнігі. Некаторыя (скажам, пра Народны Мэмарыял Курапаты ці “Добрая фатаграфія”) аб’яўлены “экстрэмісцкімі” па суду (судзілі літаратуру, значыцца). Перавозіць беларускія кнігі і часопісы ў Беларусь стала проста немагчыма. У 2013 годзе выданьне часопіса “Беларускія Ведамасьці” прышлося спыніць на 70-м нумары. (Сеціўнай вэрсіі не было з прычыны дачаснасьці гэтага спосаба. Некаторыя нумары, праўда, ёсьць на “Беларускай Салідарнасьці”.)

Па ацэнках беларусаў у Амэрыцы, “Беларускія Ведамасьці” па тэматыцы і накірунку — гэта адзіны беларускі адраджэнскі часопіс за пэрыяд “цёмнага часу” лукашызму. Найбольш ацэнена тут “Хроніка парушэньняў правоў беларусаў”, якая друкавалася з нумара ў нумар на працягу доўгага часу.

Вокладкі часопіса мы часта рабілі як плякаты на актуальныя альбо нацыянальна важныя тэмы, а таксама на тэмы па ідэалёгіі асноўных каштоўнасьцяў нацыі і грамадзкіх задач. Часопіс ужо стаў архівам змаганьня ў “цяжкім часе”.

27 чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024