Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Кадравы правал у Расеі

Галоўную праблему эканомікі Расеі ня вырашыць ні манэтарнымі, ні эканамічнымі мэтадамі. Бо галоўная праблема Расеі гэта жорсткі дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, які аднавіць няма адкуль.
Больш таго, кваліфікаваныя кадры з Расеі зьязджаюць. Пасьля “крымнаша” Расею пакінулі 500 тысяч экспатаў: амэрыканцаў, эўрапейцаў і аўстралійцаў. З 2012 увесь час расьце эміграцыя з Расеі навукоўцаў, інжынэраў, праграмістаў, прадпрыймальнікаў.

Стан адукацыі ў Расеі такі, што навучыць дастатковую колькасьць інжынэраў яна ня здольная. Прычым будучага інжынэра або навукоўца пачынаюць “забіваць” яшчэ ў школе пачварным узроўнем адукацыі.

Мацнейшы ўдар па жаданьню працаваць у Расеі нанесла дэвальвацыя рубля, якая ўжо ў 2,5 разы скараціла заробкі ў Расеі. Праграміст, які атрымлівае 70 тыс. рублёў, цяпер зарабляе каля 1000 даляраў – узровень амэрыканскай галечы, а зьехаўшы ў ЗША/ЭЗ ён можа разьлічваць на 3000-5000 даляраў.

Гэта прыводзіць да таго, што ўсе кемлівыя канкурэнтназдольныя на сусьветным узроўні кваліфікаваныя кадры з Расеі будуць зьязджаць, а кемлівых замежнікаў на нашы жабрацкія заробкі будзе не завабіць.

Так што пра любыя мары аб мадэрнізацыі, адраджэньні можна сьмела забыцца. Рэалізоўваць іх у жыцьці банальна няма каму. Ні пры лібэралах, ні пры камуністах, ні пры фашыстах.
Мары нашых левых аб індустрыялізацыі “сталінскімі мэтадамі” па гэтай жа прычыне зьяўляюцца чыстай “манілаўшчынай”. Паставіць “офісны планктон” да станкоў пад пагрозай сьмерці яны, зразумела, могуць, але стварыць кваліфікаваныя кадры (нават рабочыя, ня кажучы ўжо пра іжынэрныя) зь іх не атрымаецца. Вучыць няма каму.

Дзімітры Мілін

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C7E133C7B8BB

17/6/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь