Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз

У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўнейшым усходнім лесам.

У час, калі ў сталіцы і Пецярбурзе будуюцца адзін за адным хмарачосы, сібірскія і ўральскія сёлы і гарады літаральна задыхаюцца ад браку сродкаў. У вёсках такіх вядучых вобласьцяў, як Ямала-Нянецкая і Ханты-Мансійская АА, ня кажучы ўжо пра раёны на ўсход, няма ніякай інфраструктуры і дзяржаўных ворганаў, уключна з больніцамі, аддзеламі паліцыі і будынкамі пажарнай службы. Шматлікія гарады ператварыліся ў заняпалыя вёскі вакол вялізазных прамысловых комплексаў. Я сам жыву ў такім дэградуючым месцы. Магнітагорск у савецкі пэрыяд быў месцам, куды імкнуліся людзі з усіх суседніх рэгіёнаў, каб зарабіць грошы. Насельніцтва другога па памерах горада Чалябінскай вобласьці ў пэрыяд яго росквіту налічвала больш за паўмільёна чалавек. Зараз мой гарадок – тыповы Мухасранск, зь якога ўцякаюць усе, хто мае такую магчымасьць. А тыя, каму не пашчасьціла мець карані ў іншых частках нашай неабдымнай, вымушаны працаваць на вялізным мэталургічным камбінаце. Іншых працоўных месцаў у населеным пункце проста няма. А каля 5 гадоў таму тут зачынілася другое ва ўсім горадзе ВНУ. У Магнітагорску людзі не дажываюць і да 60 гадоў. Асноўная прычына сьмерці – анкалагічныя захворваньні, выкліканыя каласальнай колькасьцю шкодных рэчываў у мясцовай атмасфэры. І гэта – у месцы, дзе яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя былі адкрыты вялізныя радовішчы жадезнай руды! І самае страшнае, што падобных населеных пунктаў ва ўсёй “чорнай” Расеі – сотні!

Моладзі няма месца ні ў Сібіры, ні на Урале. Людзі новага пакаленьня масава ўцякаюць у буйныя гарады эўрапейскай часткі Расеі, або, калі не пашэнціць, у абласныя цэнтры, дзе яшчэ ёсьць хаця б нейкая магчымасьць выжыць.

Можна канстатаваць наступнае: на сёньняшні дзень усе землі, што знаходзяцца далей за Уральскі хрыбет, — калоніі Масковіі, якія сталіся яе сыравінным прыдаткам. Сталічныя ўлады не прызнаюць тых, хто жыве ва ўсходніх краях, людзьмі ў поўным сэнсе гэтага слова – як перасяленцаў з гістарычнай Расеі, так і прадстаўнікоў карэнных народаў. Мясцовае самакіраваньне прадстаўлена ўсё тымі ж злодзейскімі чыноўнікамі з Эўропы, асноўная мэта якіх – асабістае ўзбагачэньне. Землі, у чыіх нетрах знаходзяцца вялізныя багацьці, загніваюць у галечы на радасьць расейскім алігархам…

І вось ужо даволі доўгі час я задаюся адным-адзіным пытаньнем: колькі нам, жыхарам усходу, быць слугамі і, фактычна, рабамі захаду? Як доўга мы будзем аддаваць гады свайго жыцьця і рэсурсы, якія па праву належаць нам, дзеля росквіту тых, хто жыве па-за Уральскімі гарамі? Вобласьці Урала, Сібіры і Далёкага Усходу павінны атмыаць незалежнасьць; адлучыцца ад пабудаванай на чалавечай крыві Расеі і ствараць свой лёс самастойна. І, я ў гэтым абсалютна ўпэўнены, ужо праз 20-30 гадоў пасьля атрыманьня сувэрэнітэту жыцьцё у вызваленай ад каланіяльнага прыгнёту краіне стане сапраўдным раем на зямлі, і мы дамо фору самым багатым краінам заходняй Эўропы. Няхай жыве незалежны Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз! Жыве сьветлая будучыня!

Андрэй Раманаў

Крыніца: http://freeural.org/sibir-i-ural-put-k-nezavisimosti-ot-moskvy/?fbclid=IwAR3xdooTwRb1nfbDMZdjci8hI9bUB3f2FYXPih9VhmMC4CwgB_iQfvJSPVo

17/6/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024