Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Справы ў Расеі

Сітуацыя з каранавірусам у Расеі жахлівая, і чыноўнікі шчыра хлусяць пра яе маштабы. Мне сёньня працытавалі словы сёньняшняга ж Сабяніна. Вось гэтая цытата: “Калі гэта прасочыцца, нам галовы паадкручваюць…” Яно прасачылася, Сяргей Сямёнавіч.

16 траўня Сабянін правёў сэлектарную нараду па пытаньнях эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве. І на гэтай нарадзе былі агучаны шакуючыя лічбы, якія невядома, ці рызыкне Сабянін пацьведзіць публічна. Паводле апошніх дадзеных, у Маскве і новай Маскве на дадзены момант заражаных COVID-19 налічваецца 550 тысяч чалавек. Пры гэтым ужо выяўлена 6 выпадкаў паўторнага заражэньня каранавірусам. Гэта толькі Масква. Усьведаміўшы ўвесь гэты сітуацыйны кашмар, Сабянін зрабіў заяву, што ўсе лекары Масквы, якія знаходзяцца на перадавой, абавязкава атрымаюць грашовыя выплаты. Пасьля чаго тэрмінова сабраў яшчэ адну нараду прадстаўнікоў ФСБ, войскаў хімабароны Маскоўскай акругі і Грамадзянскай абароны. Але пры гэтым афіцыйна робіцца супрацьлеглае. Анансавана аслабленьне мер па ізаляцыі бліжэй да наступнай пятніцы. А некаторыя сьцьвярджаюць, што паслабленьні могуць пачацца з наступнага тыдня. Дык яны што, вырашылі рэальна скараціць насельніцтва мэгаполіса? Але, з другога боку, пакідаць Маскву закаркаванай таксама нельга. Яна хутка накопіць пратэстныя настроі і выбухне знутры. Сітуацыя патавая, а Пуцін маўчыць. Усе рашэньні і адказнасьць за іх наступствы перакладзены на Сабяніна. А Пуцін зачыніўся ў сваім любімым бункеры і там ціха баіцца шамана Габышава. А яшчэ зьбірае дадзеныя з месцаў: як праяўляюць сябе губэрнатары, якая ступень лаяльнасьці кожнага асобна ўзятага прызначэнца.

Якую статыстыку па сьмерцях даюць рэгіёны. Яшчэ на пачатку эпідэмі з Масквы было аддадзена распараджэньне, каб штодня па рэгіёнах было ня больш пэўнай колькасьці сьмерцяў, асацыяваных з COVID-19. Таму ўсім, каму можна, пішуць: рак, інфаркт, хранічная абструкцыйная хвароба лёгкіх. Інструкцыі для патолагаанатамаў былі напісаны так, каб стварыць магчымасьць хаваць ад статыстыкі дыягназ “каранавірус”. І гэта адбываецца паўсюль. І толькі вышэйшыя чыноўнікі, губэрнатары і вярхушка мясцовых спэцслужбаў валодаюць рэальнымі лічбамі ахвяраў эпідэміі. Сістэма працягвае хлусіць і выкручвацца, бо загадана панізіць градус грамадзкай напружанасьці і паступова адыходзіць ад рэжыму самаізаляцыі.

У сфэры занятасьці большасьці не пазьбегнуць звальненьняў. “Апірышча Расеі” і Гандлёвая палата палічылі першыя страты ад каранціна. Да жніўня зачыняцца парадку мільёна малых прадпрыемстваў. Гэта 15-20% рынку. Абяцаных ільготных крэдытаў прадпрыймальнікам, практычна, атрымаць немагчыма, а гэта значыць, што ўласьнікі малых і сярэдніх прадпрыемстваў непазьбежна сыйдуць у самазанятыя. І ня факт, што такімі яны зарэгіструюцца афіцыйна. Дзяржава хоча грошай, але дапамогі ад яе ніякай. І дзе сэнс плаціць падаткі? Так што вітаем “чорны нал” у “шэрай зоне”. Акрамя таго, на біржу працы прыйдуць парадку двух з паловай мільёнаў чалавек. І гэта паводле самых аптымістычных падлікаў.

Але аптымізму надыходзяць кранты. Разам з пуціномікай. Фэдэральны бюджэт у красавіку перажыў шокавае скарачэньне ўсіх ключавых падаткаў. Сумы, пералічанай Фэдэральнай падатковай і Фэдэральнай мытнай службамі, не хапіла, каб аплаціць нават палову усіх выдаткаў, якія правёў Мінфін. У агульным рахунку дэфіцыт рэсурсаў у бюджэтнай сістэме Расеі сёлета можа скласьці 9 трыльёнаў рублёў. Але і гэтая лічба не канчатковая. Нафтавая сагнулася ўшчэнт і вось-вось абрынецца. Поўная нявызначанасьць выклікае раздражненьне ў 48% насельніцтва, паводле дадзеных Лявада–цэнтру. Незадаволенасьць выказваюць моладзь, адукаваныя рэспандэнты і жыхары буйных гарадоў. 70% насельніцтва ня маюць ніякіх зьберажэньняў. Так што працягнуць на запасах ежы і перахопліваючы недзе, яны могуць месяц або два – максімум. Пасьля чаго сацыяльны выбух стане непазьбежным. А каранавірус нікуды не падзенецца. І Пуцін на сябе адказнасьці ня возьме. Сядзіць ён такі ў бункеры, а вакол мужыкі з віламі і шаманы з бубнамі стаяць. І цішыня…

Трэба падрыхтавацца да таго, што пунктаў накалу з кожным днём будзе станавіцца ўсё больш і больш. Бо ніхто нікому не жадае саступаць. Пуцін не жадае даваць грошай, чыноўнікі не даюць паслабленьняў прадпрыймальнікам, арэндадаўцы не паніжаюць стаўкі, прадпрыймальнікі звальняюць супрацоўнікаў бяз грошай. Гэта, ведаеце, такая натуральная ланцуговая рэакцыя. Сістэма жрэ саму сябе і наўтапырваецца пры гэтым, як дзікаабраз. А Пуцін сядзіць на кубышцы ў позе кібадачы і раве. Усем пляваць ужо на твае распараджэньні, казьліна бязрогая. Сістэма жыве ўжо сваім жыцьцём.

Набор прадуктаў можа атрымаць у Фінляндыі любы чалавек. Кожны дзень! Трэба толькі прыйсьці ў пункт выдачы і ўзяць. Калі скажаш, што ў тваёй сям’і два або тры чалавекі, ты можаш атрымаць два або тры такіх наборы. Штодня! Паўтараю, проста прыйсьці і атрымаць – бясплатна. Не ў памыйцы нарыць, адбіваючыся ад канкурэнтаў бабулек і дзядулек, бамжоў. А проста прыйсьці і ўзяць, без сораму. Бо гэта нармальна, бо дзяржава для чалавека існуе, а не наадварот. Таму што ёсьць грамадзтва, якое складаецца з грамадзян. А не калектыў зьняволеных, ад якіх нічога не залежыць і ў справы адміністрацыі лягеру яны не ўлазяць, каб не атрымаць па храбту дубінай ад ВОХРы.

Гэта Фінляндыя! Яна ў свой час адбілася ад саўка. Ня проста адкалолася ад гэтай ублюдачная імпэрыі, а яшчэ й дала па масалах саўкам падчас Фінскай кампаніі, калі туды Сталін сунуўся. Так што фіны малайцы. Яны жывуць у цывілізаваным сьвеце. А расейцы дагэтуль існуюць у парадыгме выжываньня. Але я вас запэўніваю: ужо недалёкі той час, які мы называем “часам Х”. памятаеце, я казаў, што ён абавязкава настане, і да гэтага моманту ня трэба дарэмна вытыркацца і бессэнсоўна рызыкаваць, каб проста не засьвяціцца перад гэтым зьверацмокам і не атрымаць ні за што.
Я цяпер кажу: ў дастаткова хуткім часе прыйдзецца, верагодна, выйсьці ўсім, усім, хто там. Вы самы адчуеце гэты момант. Не пытайцеся ў мяне – калі? Вы адчуеце, вас проста самых пацягне на вуліцу. І тады ўжо, прашу вас, ня стрымлівайце сябе. Гэта азначае, што той самы “час Х” настаў. Вось ён, і пара дзейнічаць.

Саша Сотнік
Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=MluC7b75j9I
Пераклад з расейскай В. Буйвала

10/6/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024