Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: МОМАНТ ПРАЎДЫ

У палітыцы момантам праўды ёсьць рашэньне і дзеяньне, якое спрыяе праўдзе.
Крытэрам палітычнае праўды ёсьць дабро Бацькаўшчыны і дабро народу. Айчына вечная, але народ мяняецца. Гэта пастулаты. Палітычнае змаганьне заўсёды йдзе за народ, дзе б, у якой форме і калі б тое ні было.

Цяпер у сувязі з выбарчай кампаніяй у час эпідэміі пачаўся стыхійны пратэстны рух людзей нездаволеных сацыяльным становішчам і абураных хамскімі зьнявагамі народа з боку Лукашэнкі. Рух выступае пад аб’яднаўчым лёзунгам “Лукашэнка — прэч!” (гэта значыць пад лёзунгам замены ўлады Лукашэнкі на “нармальную” беларускую ўладу). Узначалілі гэты рух не палітыкі, але малавядомыя людзі, беларусы з неакрэсьленымі нацыянальнымі і сацыяльнымі ўяўленьнямі. Антылукашысцкі пратэстны рух імкліва нарастае.

Сітуацыя ў цэлым зразумелая і простая. Народ пачаў дэманстрацыю свайго палітычнага пратэсту без палітыкаў. Цяпер беларускім палітыкам, патрыётам і адраджэнцам (якіх яшчэ не перадушыў лукашысцкі рэжым) трэба падтрымаць народны пратэст і далучыцца да яго, дапамагаць людзям.

Пытаньне ўзьнікла адразу пра невядомых дагэтуль кіраўнікоў і арганізатараў пратэсту. Патрэбны быў пэўны час для азнаямленьня. Але галоўным грамадзка-палітычным чыньнікам тут зьяўляюцца людзі, пратэстная маса выбаршчыкаў. Яны вызначаюць адносіны.

Асобы, далёкія ад нацыянальнай палітыкі, часам не разумеюць увогуле, што адбываецца. Тысячы людзей падпісваюцца за жанчыну, якую ніхто ня бачыў і ня чуў, якая сядзіць дома і гадуе дзяцей, пакуль яе муж узначальвае пратэстны рух, не ўдаючыся ў складаныя разважаньні.

І гэта не абсурд. Гэта палітыка, якая дае магчымасьць людзям рэалізаваць законную ініцыятыву супраць збанкрутаванай улады. Нават калі б выбарчы пратэст узначальвалі палкоўнікі чужой варожай дзяржавы, то тады тым больш беларускім нацыянальным палітыкам і патрыётам абавязкова трэба далучацца да народнага пратэстнага руху, каб уплываць на яго і дапамагаць, бо нельга, каб чужыя асобы асядлалі народ і завялі людзей у тупік, у палітычную прорву, ці падставілі пад рэпрэсіі і разгром. Трэба змагацца разам зь людзьмі за інтарэсы людзей і за інтарэсы Беларусі. Тут правіла. Тым больш, што мэта пратэсту адпавядае патрабаваньню часу: “Лукашэнка, прэч!”

Непасрэднай задачай зараз павінна стаць патрабаваньне да рэжыму неадкладна вызваліць з-пад арышту незаконна затрыманых спадара Ціханоўскага і ягоных сяброў ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай. Лагічна было б, калі б усе прэтэндэнты на кандадатаў у прэзыдэнты салідарна запатрабавалі б ад улады вызваліць незаконна арыштаваных. Прэтэндэнтам нельга маўчаць. Інакш гэта ўжо ня выбары, але нейкія джунглі, гульня з дзяржаўнымі бандытамі.

Што рабіць далей — беларусы ведаюць. Байкот фальшывыга галасаваньня. Масавы грамадзкі кантроль над прыходам людзей на ўчасткі для галасаваньня. Новыя выбары бяз Лукашэнкі, вяртаньне Канстытуцыі 1994 года, парляманцкая Рэспубліка, Незалежнасьць, свабода, дэмакратыя, дабрабыт, адраджэньне сьветлай Беларусі — краіны дзеля добрага жыцьця людзей.

2 чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

3/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2020
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024