Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАД СЬМЕРЦІ ПА ДАРОЗЕ Ў НАВІНКІ

Заканчэньне 2-й Сусьветнай вайны абазначала для беларусаў канец ваеннага кашмарнага жыцьця. У палітычным пляне — адбылася зьмена акупацыяў. Зноў вярнуліся саветы і НКВД.

Пасьля страты незалежнасьці нашай дзяржавы ў канцы ХУІІІ ст. — Вялікага Княства Літоўскіага — наш народ перажыў некалькі акупацыяў: расейска-царскую, расейска-бальшавіцкую, польска-шавіністычную і нямецка-нацыянал-сацыялістычную. Усе яны характарызаваліся палітыкай непрыняцьця існаваньня Беларускага народа, дзеяньнямі зьнішчэньня Беларускай нацыі, людзей і культуры.

Цяпер мы перажываем унутранную антыбеларускую акупацыю, якая зьяўляецца па сутнасьці працягам палітыкі савецкай русіфікацыі ў аўтарытарным суверэнным афармленьні. З той, хіба, асаблівасьцю, што ўладу ў дзяржаве вянчае не КПСС, але псіхічна нездаровы, неадукаваны адзін чалавек.

Праглядзеўшы жывы рэпартаж А. Грузьдзіловіча з “параду сьмерці” 9-га траўня 2020 года, я ўбачыў Менск 1970-х гадоў. Відовішча настолькі дакладнае, што ўражвае, як галюцынацыя. І людзі тыя ж, і тое ж гавораць. Ніякага разьвіцьця думак за 50 гадоў гістарычнага жыцьця.

Вядома, тут ня зрэз усяго грамадзтва. Гэта зрэз тых, што затрымаліся ў разьвіцьці, для якіх вар’ят ва ўладзе ёсьць ім “бацька” і “прэзідзент”. Наяўнасьць такой рэтраспэктыўнай рэальнасьці сапраўды ўражвае. Гэтак жа, як і неадэкватнасьць меркаваньняў гэтых людзей пра існуючы сьвет.

Відэа-рэпартаж А. Грузьдзіловіча карысны тым, што мы ўбачылі адну “масьць” у адным месцы. У паход на “парад сьмерці” прышлі ў большасьці прыезжыя людзі, не беларусы, агентура (тыпаж зь Нью-Ёрку), дэнацыяналізаваныя маладзёны і інш. прадукты прапаганды. Нават звычайная стандартная “парадная” публіка не зьявілася (раней прыходзіла ў 3-4 разы больш). Вынікі гэтага злачыннага і жалобнага мерапрыемства праявяцца праз два тыдні. Шкода, вядома.

Шкода таксама, што ня быў я на тым парадзе і не сядзеў у танку. Гэта ж так проста. Цісьнеш на педаль, разварачваеш машыну на 90 градусаў і поўны ход! Не дапамаглі б ужо ні 2000 ілбоў аховы, ні кандыцыянеры ў трыбуне з фільтрамі ад каранавіруса. Гісторыя пайшла б сваім натуральным ходам.

Гэта я, каб павесяліць пэсымістаў, бо ўсё наперадзе і ўсё можа быць.

9 травень 2020 г. Зянон Пазьняк

11/5/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь