Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзмітры Якаўцаў: ВАЙНА ЗРЫВАЕ МАСКІ

Набліжаецца разгар вайны з каронавірусам. У гэты найскладанейшы час для Беларусі і беларускага народу ўсё з большай выразнасьцю становіцца бачна, што страчана шмат каштоўнага часу. Ігнараваньне неабходнасьці ўвядзеньня карантынных мераў вядзе да італьянскага варыянту развіцьця эпідэміі з выбуховым ростам захворваньня і высокай смяротнасьцю, выкліканай немагчымасьцю забясьпечыць паўнавартаснае лячэньне з-за рэзкага недахопу бальнічных ложкаў, ахоўных сродкаў і лекаў, апаратаў ІВЛ, перагружанасьцю, захворваньнем і гібельлю самых медыцынскіх работнікаў. Калі тэрмінова не прыняць жорсткіх супрацьэпідэмічных мераў, то, абапіраючыся на прагнозныя даследаваньні наступстваў каронавіруснай эпідэміі ў Расеі (гл. на сайце Хартыя 97 за 28.03.20 артыкул «Тайные документы властей: в РФ от короновируса могут умереть шесть миллионов»), смяротнасьць у Беларусі можа сягнуць ад 65 тысячаў да некалькі сотняў тысячаў!

Я далёка ад той думкі, што Лукашэнка і Міністэрства аховы здароўя не знаёмыя з гэтымі сцэнарамі развіцьця эпідэміі ў Маскве, Маскоўскай вобласьці і ў Расеі, не маюць сваіх распрацовак па Беларусі і ня ведаюць таго, што адтэрміноўка ўвядзеньня жорсткіх абмежавальных мераў у барацьбе з каронавірусам усяго на адзін тыдзень павялічвае смяротнасьць у пяць(!) разоў, перагружае сістэму аховы здароўя і падаўжае негатыўныя наступствы эпідэміі на 1,5-2 месяцы, а адтэрміноўка прыняцьця неадкладных мераў на працягу 3-4 месяцаў прывядзе да заражэньня 60-70% насельніцтва і высокай сьмяротнасьці.
Лукашэнка і эпідэмія каронавіруса

Лукашэнка выбраў варыянт без увядзеньня карантынных мераў таму, што ён давёў гаспадарку да тупіка, жыцьці людзей для яго – нішто, а ўладу губляць ня хоча. І тут для такіх як ён такая спакусьлівая падказка (даслоўная вытрымка з артыкула па дадзенаму варыянту): «От коронавируса за следующие два-три месяца умрет около 30000 человек. В Москве ежегодно умирает 120000 человек. С одной стороны, получается +20% к обычной смертности. Много конечно, но есть соблазн подумать, что сохранение экономики и позитивного настроя электората стоят того. А для бюджета так и вовсе двойной плюс – и экономику (доходы) сохраняем, и нагрузку на пенсионную систему (расходы) снижаем».

Што тычыцца «сохранения экономики и позитивного настроя электората», то гэта ў расейцаў памылковая спакуса, бо тут закладзена не стратэгічная, а толькі часовая выгада. Як паказвае вопыт краін, якія пасьпяхова справіліся з эпідэміяй, найменьшыя страты для эканомікі атрымліваюцца, калі жорсткія і часта папераджальныя супрацьэпідэмічныя меры прыймаліся апераджальна, на самых раньніх этапах барацьбы. МВФ разглядае меры па запавольваньню заражэньня i абароне жыцьця як важную i доўгатэрміновую інвестыцыю ў чалавечы капітал і эканамічнае здароўе. Памылковай зьяўляецца і думка, што можна доўга хаваць ад людзей высокую сьмяротнасьць і яе прычыну. Аб якім тады «позитивном настрое электората» яны кажуць, калі гэтая хлусня ўсплыве?!

Што тычыцца «снижения нагрузки на пенсионную систему». Гэта ня што іншае, як забойства пэнсіянераў. Іншае слова для гэтай сітуацыі не падыходзіць. Бо вядома, што сьмяротнасць сярод людзей пэнсійнага ўзросту самая высокая і што ва ўмовах выбуховай успышкі эпідэміі немагчыма забясьпечыць ім адпаведную медыцынскую дапамогу…

Калі ў іншых краінах уводзіцца строгі карантын, а гэтую катэгорыю людзей бяруць на асобы ўлік і прымаюць дадатковыя меры, каб дапамагчы ім і абараніць іх, у нас карантынныя меры ня толькі не ўводзяцца, але як бы ў піку ім праводзяцца масавыя мерапрыемствы (працуюць тэатры і кінотэатры, працягваецца навучаньне ў вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах, працуюць дзіцячыя садкі, прадпрыемствы, уся сфэра гандлю, транспарт, у школах працягнулі канікулы, але адкрываюць школьныя лагеры (а цяпер зноўку ўзнавілі навучальны працэс); ідзе падрыхтоўка да Славянскага базару, да ваеннага параду, праходзіць чэмпіянат Беларусі па футболу, праводзяцца гульні ў хакей, суботнікі, плануюцца выбары і г.д .). Прычым, галоўным агітатарам масавых мерапрыемстваў выступае Лукашэнка.

А між тым існуе сусветный досьвед згубных вынікаў правядзення масавых мерапрыемстваў пры дрэнных эпідэмічных абставінах. Так футбольны матч паміж «Аталанта» і «Валенсія» 19 лютага, на якім адпавдена прысутнічала 43 і 2,5 тысячы фанатаў, стаў крыніцай экспаненцыяльнага распаўсюджваньня каронавіруса ў паўночнай правінцыі Італіі Ламбардыі, дзе колькасьць заражаных праз месяц склала 30 тысячаў, у той час як па ўсёй Італіі – 70 тысячаў (гл. артыкул «Биологическая бомба» ад 26.03.20 на сайце «Хартыя 97»). У горадзе Тэгу паўднёва-усходняй правінцыі Паўднёвай Карэі релігйная секта «Сінчхонджы» 9 і 16 лютага правела набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 9 тысячаў чалавек, што сыграла рашаючую ролю ў распаўсюджваньні эпідэміі каронавіруса ў краіне (на 23 лютага агульная колькасьць заражаных перавысіла 600 чалавек, з іх 309 звязаны з рэлігійнай сектай, а ўжо на 17 сакавіка – адпаведна 8 і 5 тысячаў; загінулых ад захворваньня 76). Уладамі Сеула супраць 12 лідэраў секты ў пракуратуру пададзена іскавая заява, у якой яны абвінавачваюцца ў забойстве, учыненні шкоды і парушэнні закона па кантролю за распаўсюджваньнем інфекцыйных захворваньняў.

Аднак Лукашэнка ня толькі ігнаруе сусьветны досьвед і рэкамендацыі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) аб увядзеньні жорсткіх мераў сацыяльнага дыстанцыяваньня, але і працягвае настойліва заклікаць людзей у вірусную пастку. Пры гэтым падчас выказваньняў паказушна строіць з сябе гэтакага «храбраца», які ва ўпор не бачыць віруса. Гэтая бравада ёсць нішто іншае як агітацыя, як заклік да ўсіх: гуляйце ў хакей, прыходзьце на стадыёны, бачыце - я не баюся… Хутчэй за ўсё, ён набыў у Расеі для сябе надзейныя сродкі ад каронавіруса, і адсюль яго сьмеласьць. Бо за 25 гадоў яго кіравання было шмат сьведчанняў аб баязьліввасьці. Сёння, каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова глянуць на яго самы вялікі ў свеце(!) картэж ахоўнікаў…

Сваімі дзеяньнямі (і дзяржапарат яму падыгрывае) Лукашэнка настойліва дамагаецца, каб успышка эпідэміі прайшла як мага больш маштабна і, па яго чорнай задумцы, як мага больш вынікова, каб і пэнсійную праблему вырашыць, і палітычнае поле перад выбарамі зачысьціць.

Вырашэнне пэнсійнай праблемы шляхам выбара варыянта эпідэміі з найбольшай сьмяротнасцю для пэнсіянераў і людзей перадпэнсійнага ўзросту сьведчыць аб яго ўнутранай антычалавечнай сутнасці. Гэта яскрава пацьвярджаецца і ў яго абсалютна пазбаўленых малейшага спачуваньня каментарах аб памерлых ад каронавіруса, і тое, што сродкі абароны дыхальных ворганаў чалавека рэспіратары - ў яго гэта «наморднікі» (прыстасаваньне для жывёлаў)…

Чым больш маштабная эпідэмія, тым большыя страты яна нясе эканоміцы, і асабліва такім яе галінам, як транспарт, турызм, гандаль, дробны і сярэдні бізнэс, прадпрымальніцтва. У гэтай сітуацыі для рэжыма галоўнае не прызнаваць эпідэмію як праблему, не ўводзіць карантын і надзвычайнае становішча, пры якім узьнікаюць форс-мажорныя абставіны. У іншым выпадку яму прыйдзецца раскашэльвацца, у тым ліку, і на падтрымку дробнага і сярэдняга бізнэсу і прадпрымальнікаў («вшивых блох» як ён іх называе), якія стаяць яму ўпоперак горла. Гэтага Лукашэнка ніколі не дапусціць. «Зэканомленые» грошы ён плануе аддаць усё тым жа нерэнтабельным дзяржаўным прадпрыемствам, адміністратарскаму корпусу і сілавым структурам, каб заручыцца іх падтрымкай на «выбарах». Яму не шкада ні тых, хто збанкрутуе (запіша ў тунеядцы), ні тых, хто памрэ. І добра, калі каронавірус прыхопіць яшчэ і сталых апанентаў ягонаму рэжыму, якія здаўна добра ведаюць усю ягоную «паднаготную» і своечасова раскрываюць людзям сутнасць яго антыбеларускай і антынароднай палітыкі. Такім шляхам ён разьлічвае да выбараў зачысьціць палітычнае поле ад сваіх ворагаў і забясьпечыць сабе прэзідэнтства на наступны тэрмін.

Каб апраўдаць бязьдзейнасць улады, замаскаваць сапраўдную карціну эпідэміі і «згладзіць» крывую па захворванню на каронавірус, ён уключыў па ўсёй Беларусі татальную фальсіфікацыю дадзеных па колькасці захворвання на каронавірус і смерці ад яго. І ўсё гэта робіцца пад відам барацьбы з панікай і захоўвання медыцынскай таямніцы. Нават пракуратуру падключыў сачыць за гэтым.

Мінздароўе і эпідэмія каронавіруса.

А дзе ж Міністэрства, якое па свайму непасрэднаму прызначэньню павінна ахоўваць здароўе насельніцтва краіны і на дапамогу якога народ яшчэ працягвае спадзявацца? А яго дэ факта няма. Для народу яно дзесь згубілася ў эпідэмічнай чахардзе. Лукашэнка паглядзеў на гэтых «свяцілаў» медыцынскай навукі, можа і паслухаў іхняе лепятаньне (прапановы), ўбачыў, што няма тут людзей годных, здольных адстойваць свой пункт погляду і інтарэсы народу, і… уключыў іх у сваю фальсіфікацыйную сістэму. Вось тут Мінздароўе (дакладней было б тут сказать МінНЕздароўе) і запрацавала з патроенай энэргіяй. Тым больш, што праца знаёмая, адрэпетаваная ў 2003 годзе на «загадкавай пнеўманіі».

У другой палове студзеня эпідэмія стала выходзіць за межы Кітая. Першыя выпадкі захворваньня на COVID-19 зафіксаваны ў такіх краінах, як Тайланд (13.01), Японія (18.01), Паўднёвая Карэя (20.01), ЗША (20.01), Францыя (24.01), Італія і Гішпанія (31.01). 30 студзеня на паседжаньні Камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўспышка каронавіруснай інфекцыі была аб`яўлена надзвычайнай сітуацыяй у вобласьці аховы здароўя. З гэтага моманту я пачаў заходзіць на афіцыйны сайт Міністэрства аховы здароўя цікавіцца, якія меры плануюцца і праводзяцца міністэрствам ў барацьбе з гэтай небяспечнай эпідэміяй.

На галоўнай старонцы Мінздароўя вісеў адзін артыкул, дзесь за 21 студзеня, у якім закладзены памылковы тэзіс аб нікчэмнай кантагіёзнасці каронавіруса: «Текущие доказательства того, что передача от человека к человеку ограничена, указывают на то, что оценочная вероятность дальнейшего распространения в условиях сообщества низкая, но риск исключить нельзя»… І там жа громка, з усёй міністэрскай вышыні заяўляецца, што сітуацыя адсочваецца, усё пад кантролем… (Для чытачоў: «кантроль» – гэта дапаможнік для бюракратаў з інструкцыямі, якім чынам можна пасьпяхова валакіціць справы ва ўсіх абласцях жыццядзейнасці чалавека. Для большага пераканання ў справядлівасці гэтага прывяду яшчэ два прыклады. На сайце санітарнай службы Міністэрства аховы здароўя ў раздзеле «Актуальныя тэмы» віселі два артыкулы: «Санитарно-эпидемиологическая обстановка» і «Об эпидемиологической ситуации по инфекционным заболеваниям, имеющим международное значение». Вось вытрымкі з артыкула па санітарна-эпідэміялагічных абставінах у Беларусі: «Реализация плановых и оперативных мероприятий обеспечили контролируемую и управляемую ситуацию в стране… на фоне реальных угроз распространения известных инфекций в мире и возникновения новых, удалось обеспечить санитарную охрану границы Республики Беларусь от завоза опасных инфекционных заболеваний. Поддерживалась готовность организаций здравоохранения к оказанию медицинской помощи больным с опасными инфекционными заболеваниями, проведению санитарно-противоэпидемических мероприятий, проводились мониторинги и оценки данной деятельности». Ну ўсё цудоўна! Але ж гэта за 2017 год… У другім артыкуле (сэрвісе для мажораў) пералічваюцца небясьпечныя хваробы ў розных экзатычных месцах адпачынку са спасылкай на дадзеныя СААЗ за 2015 год… Вось вам і «кантроль» у дзеяньні.

І толькі праз два тыдні Мінздароўе зрабіла выгляд, што зварухнулася з месца (гл. заяву прэс-службы «О мерах по предупреждению распространения короновируса» от 4.02.2020 г.), дзе парэкамендавала грамадзянам, якія прыбылі з Кітаю, прайсці лабараторнае абследаваньне на каронавірусную інфекцыю (пералічана дзе) і на працягу 14 дзён мінімізіраваць кантакты з асяроддзем. Калі ж раптам захварэлі, то выклікаць хуткую дапамогу…

Яшчэ праз два тыдні 18.02.2020 г. Пастановай Міністэрства аховы здароўя №9 інфекцыя, выкліканая каронавірусам, уключана ў пералік захворваньняў, што ўяўляюць небясьпеку для здароўя насельніцтва. Але гэтую небясьпечную хваробу Мінздароўе не ўключыла ў Пералік інфекцыйных захворваньняў, на якія распаўсюджваюцца мерапрыемствы па санітарнай ахове тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Узнікае слушнае пытанне ЧАМУ?!. Адказ на яго праглядаецца ў алгарытме паводзінаў міністэрства – ГЭТА ЗРОБЛЕНА СЬВЯДОМА. У выніку межы Беларусі на законадаўчым узроўні і de-fakto аказаліся шырока адчыненымі для каронавіруса…

11 сакавіка СААЗ абвясціла аб пандэміі COVID-19, а 13 сакавіка цэнтрам пандэміі названа Эўропа. Наша Мінздароўе афіцыйна працягвае адмаўляць наяўнасьць ў Беларусі каронавіруснай інфекцыі. Нават Загад №296 ад 16 сакавіка 2020 г., які прысьвечаны падрыхтоўцы медыцынскіх установаў да масавага прыёму хворых на COVID-19 і кантактных 1 і 2-га ўзроўняў, мае вось такую засакрэчаную назву: «О мерах по организации оказания медицинской помощи пациентам с признаками респираторной инфекции и принятию дополнительных противоэпидемических мер в организациях здравоохранения».

Спачатку я быў глыбока расчарованы дзейнасьцю (бяздзейнасьцю) Міністэрства аховы здароўя супраць эпідэміі COVID-19. Але потым, па меры вывучэння сітуацыі, маё расчараванне зьмянілася абурэньнем. Медыцына – самая складаная і найважнейшая для здароўя чалавека навука! І як гэта стала магчымым у ХХI стагоддзі, што кіраўнікі і сьвяцілы медыцыны (дактары медыцынскіх навук, прафесары, вядучыя спэцыялісты ў вірусалогіі і эпідэміялогіі) аддалі ў рукі чалавека, абсалютна не дасьведчанага ў медыцыне, кіраваць супрацьэпідэмічнай дзейнасцю ў барацьбе з такім небяспечным інфэкцыйным захворваньнем?! Вы ня мелі на гэта права! Бо распрацоўка комплексу мераў, ськіраваных на папярэджваньне заноса і распаўсюджваньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь небясьпечных інфэкцыйных захворваньняў, а таксама кантроль за гатоўнасьцю да рэалізацыі гэтых мераў зьяўляецца выключнай прэрагатывай самога Міністэрства аховы здароўя. У Лукашэнкі ні адпаведных ведаў, ні такіх паўнамоцтваў няма. Яго задача – распарадзіцца, каб гэтыя меры сталі абавязковымі для ўлады ўсіх узроўняў, для ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, каб не было такіх эксцэсаў, калі Мінздароўя рэкамендуе ўстрымацца ад масавых мерапрыемстваў, а міністр абароны кажа, што будзе праводзіць парад войскаў… Трэба было дзеля ўратаваньня дзясяткаў, а мо і сотняў тысячаў жыцьцяў людзей (час пакажа) больш настойліва пераконваць існуючую ўладу як гэта зрабілі і кітайскі эпідэміёлаг Чжун Наншань, і галоўны вірусолаг ЗША. Не атрымалася пераканаць амбіцыёзнага кіраўніка – паклалі б заяву на стол «па ўласнаму жаданьню…» і засталіся б чыстымі і перад законам, і перад народам і перад сваім сумленьнем. Гэта ўчынак годнага чалавека. І такі ўчынак мог бы паўплываць на прыняцце неабходнага рашэння.

Але ў Міністэрстве гэтага не зрабілі. Сваёй бяздзейнасцю яны стварылі выдатныя умовы для разгулу эпідэміі COVID-19 у краіне. Эфэктыўныя карантынныя меры па прадухіленьні завоза і распаўсюджваньні каронавіруса ў Беларусі не былі ўведзены і потым адкладываліся амаль да набліжэньня піку эпідэміі. І толькі ў першай палове красавіка СМ і МЗ РБ былі прыняты пастановы ў рэчышчы рэальнай барацьбы з каронавірусам (але зноў жа не ў поўным аб`ёме) і на сайце Мінздароўя ў «Информационных материалах по COVID-19» былі дадзены насельніцтву слушныя рэкамендацыі, якія з-за позніх тэрмінаў увядзення аказаліся «Запоздалыми цветами»… Ліхі Джын ужо вырваўся на волю. Заданьне Лукашэнкі выканана. Разгар эпідэміі на парозе. Гэтаму пасадзейнічалі і знакамітыя прэзідэнтскія мэтады барацьбы з каронавірусным «псіхозам» (з дапамогай «гарэлкі», «лазьні», «трактара» і «хакея») і татальнае фальсіфікаваньне рэальнай карціны эпідэміі. Злачынна несур`ёзныя адносіны да небяспечнай эпідэміі і здзеклівыя да людзей.

Масавае фальсіфікацыя ва ўмовах шырокага распаўсюджаньня эпідэміі нясе вялікую пагрозу здароўю насельніцтва, бо за ім хаваецца факт зьмены асяроддзя яго пражываньня са спрыяльнага на небясьпечнае. Рэальная колькасць заражаных і хворых на COVID-19 рэзка ўзрасла, абавязковае змяшчэньне ў стацыянар кантактных 1-га ўзроўню і хворых лёгкай формай Мінздароўем адменена, жорсткія карантынные меры ня ўведзены, рэальная сітуацыя з каронавірусам нікаму не вядомая, можна ў любы час і невядома дзе падхапіць хваробу… Людзі знаходзяцца ў моцным псіхалагічным напружаньні. Фактычна ўладай насельніцтву навязана «рэвальверная рулетка» з узведзеным курком і баявым патронам у барабане. І кожны чалавек па асобку ня ведае, у каго і калі рэвальвер стрэліць…

Фальсіфікацыя ставіць крыж і на разьвіцці медыцынскай навукі, бо нельга атрымаць навуковы досьвед абапіраючыся на недакладныя дадзеныя. Не здабыло Мінздароўе навуковага досьведу барацьбы з каронавірусам пры «загадкавай пнеўманіі» у 2003 годзе, не здабудзе яго і цяпер. А вось Паўднёвая Карэя, Японія, Тайвань, Гонконг і Кітай здабылі і пасьпяхова яго скарысталі пры сучаснай пандэміі. Крыўдна за дзяржаву, калі бачыш, як замежныя спэцыялісты (навукоўцы паталага-анатамы, вірусолагі, эпідэміёлагі і інш.) вывучаюць моцныя і слабыя бакі самога віруса, імкнуцца разабрацца ў сутнасці каронавіруснага паражэньня лёгкіх чалавека і знайсьці дзейсныя лекі для выратаваньня хворага, распрацоўваюць вакцыны, даюць слушныя прапановы людзям і г.д.

(Для чытачоў з азоў барацьбы з інфэкцыйным захворваньнем:
Распаўсюд інфэкцыі адбываецца пры наяўнасці 3-х ніжэй пералічаных фактараў. Пазбаўленьне ад любога аднаго зь іх прыпыняе распаўсюджваньне эпідэміі. Вось гэтыя фактары:
- крыніца ўзбуджальніка хваробы (хворы на COVID-19 і вірусанасіцель);
- наяўнасьць механізма перадачы інфэкцыі (для інфэкцый дыхальных шляхоў асноўны гэта паветрана-кропельны, не выключаны і праз забруджаныя прадметы быту);
-наяўнасьць успрымальных да заражэньня людзей.).

Апошні фактар у Беларусі ёсць і тэрмінова нэўтралізаваць яго няма магчымасьці, бо імунітэту ад захворваньня на COVID-19 у людзей няма і вакцына супраць каронавіруса не распрацавана.

Застаюцца два першых. Улічваючы, што каронавірус у Беларусь можа папасці толькі праз мяжу, закрыцьцё яе зьяўляецца бясспрэчнай неабходнасьцю. Беларуская мяжа павінна была стаць галоўным фільтрам для каронавіруснай інфэкцыі, а ізаляцыя і тэстыраванне на COVID-19 грамадзян Беларусі, што прыбылі з неспрыяльных па эпідэміі рэгіёнаў, – стаць абавязковымі. Тое ж, што ўсё-такі прасачылася праз мяжу, павінна термінова нэутралізавацца жорсткімі супрацьэпідэмічнымі мерамі ў гэтых рэгіёнах. Для дасягненьня эфектыўнасці супрацьэпідэмічных мераў Мінздароўю неабходна было яшчэ ў студзені заключыць адпаведныя пагадненьні і працаваць у цеснай сувязі з памежнікамі і міліцыяй.

Для насельніцтва на пабытовым узроўні для памяньшэньня верагоднасці заражэньня, акрамя ўвядзеньня адпаведных мераў па абмежаваньню кантактаў паміж людзьмі, абавязковага нашэньня масак і больш строгага прытрымліваньня санітарна-гігіенічных правілаў, Міністэрствам аховы здароўя павінна была правадзіцца шырокая растлумачальная праца.

На прктыцы мы бачым, што нічога істотнага Мінздароўем ня зроблена. Больш таго, на працягу 3-х месяцаў (студзень-сакавік) яно нават не расказала людзям, як карыстацца маскай, альбо калі абавязкова трэба памыць з мылам і апрацаваць дэзрастворам рукі і як правільна гэта зрабіць. Я ўжо ні кажу пра дрэннае забеспячэньне гэтымі сродкамі насельніцтва (сам асабіста прайшоў па дзяржаўных і прыватных аптэках і ўпэўніўся ў гэтым). Нават сваіх калегаў-медыкаў, якія ўваходзяць у групу рызакі, не забясьпечылі ў дастатковай колькасьці рэспіратарамі, касьцюмамі, пальчаткамі і акулярамі. У выніку шырокае распаўсюджваньне захворвання на COVID-19 сярод медыкаў з высокай смяротнасьцю. Вось вам і Medikus medico amicus est.

У заключэнне

Вайна зь людзьмі пры выкарыстаньні каронавіруснай эпідэміі сарвала маску з твару рэжыму і антычалавечая сутнасць яго стала выразнай і відавочнай для ўсяго беларускага народу. У сваіх дзеяньнях чыноўнікі ад улады, дзеля дасягненьня сваіх карысьлівых інтарэсаў, ня толькі пайшлі на парушэньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Артыкул 24) і Закона РБ «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыту насельніцтва» (Артыкулы 8, 11, 23 і 27), але і праявілі сваю згоду на ахвяраваньне жыццяў дзясяткаў, а мо і сотняў тысячаў людзей (час гэта абавязкова пакажа).

Асабліва амаральнымі ў гэтай «вайне» выглядаюць паводзіны міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі і культуры, якія па сваім непасрэдным прызначэнні абавязаны клапаціцца аб фізічным і духоўным здароўі насельніцтва, аб адукацыі і станаўленьні Чалавека годнага. Нездарма ў іх сістэмах расквітнела карупцыя, шырокі размах атрымалі крадзяжы, а выбарчыя участкі на базе вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў і ў школах ператварыліся ў цэнтры фальсіфікацыі.

Куды вы коціцеся, спадары! Баіцеся страціць цёплыя і даходлівыя месцы? Дык у нармальных дэмакратычных краінах на такіх пасадах, якія займаеце вы, зарплата вышэйшая і пры гэтым не трэба прыніжацца, крывіць душой і, тым больш, парушаць законы.

Ведайце, што наш народ разумны і ўсё бачыць, што людзей сумленных і добра адукаваных, а, галоўнае, адданых свайму народу і Радзіме, у Беларусі шмат. Гэта ўсяляе надзею, што будзе ў нас сапраўды народная ўлада, якая будзе клапаціцца аб сваім насельніцтве, якая зможа зрабіць нашу краіну добрай, квітнеючай і наш народ свабодным і шчасьлівым.

Дзмітры Якаўцаў
29 красавіка 2020 г.

9/5/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024