Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ Ў ЧАС ПАНДЭМІІ

СТАТЫСТЫКА. Пандэмія ахоплівае сотні краінаў. У такіх умовах вялікае значэньне мае параўнальны статыстычны аналіз. Схаваць фальсіфікацыю ў лічбах ва ўмовах пандэміі, практычна, немагчыма.

З аналізу вынікае, што афіцыйная колькасьць інфікаваных ў Беларусі, і асабліва колькасьць памерлых, заніжана ў сярэднім у 10 разоў. Магчыма, рэальнасьць яшчэ страшнейшая. На 30-ы красавік колькасьць рэальна памерлых каля 1000 чалавек.

КАМБІНАВАНАЯ АТАКА. Зьвяртае на сябе ўвагу асаблівая дзейнасьць забойцы людзей. У адзін час адбываецца: Эпідэмія Ковід-19 і адмаўленьне ім яе існаваньня (нератаваньне народу), ліквідацыя радыёактаўнай трыццацікілёмэтравай Чарнобыльскай зоны і ўвядзеньне ў сельгасабарот радыёактыўных земляў Чарнобыльскай зоны, запуск тэхналягічна недапушчальнай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Такім чынам адбываецца сістэмны аднамамэнтны змасаваны ўдар па Беларускай нацыі. Выканаўца — Лукашэнка.

(ЗАЎВАГА. Нават калі злачынцу зараз арыштаваць, суд можа не адбыцца: у забойцы існуе зафіксаваны дыягназ псіхічна хворага. Калі адвакатам ўдасца даказаць, што ў яго мазаічная форма не псіхапатыі, а шызафрэніі (межы тут размытыя), то ў дурнях застанецца ўсё грамадзтва, якое яшчэ будзе змушана лячыць злачынцу за дзяржаўны кошт.)

РОЛЯ РПЦ. Наступны характарыстычны момант. Пад націскам сатрапа асноўнай пляцоўкай і рухавіком каранавіруснай заразы стаў праваслаўны аддзел КГБ — Расейская праваслаўная царква. Дзейнасьць яе па заражэньні людзей стымулявана Лукашэнкам і ў прынцыпе зьяўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Аднак у зоне існуючай улады адсутнічае заканадаўства па ацэнцы гэтага крыміналу. У выніку ў пачатку траўня чакаецца ўспышка захворваньняў, справакаваных РПЦ на Радаўніцу і Вялікдзень. Яна ўжо пачалася.

(ЗАЎВАГА. Трэба ўлічыць, што ў закрытым памяшканьні, запоўненым людзьмі, вірус доўга захоўваецца ў паветры. Я ўжо не кажу пра антыгігіенічныя перажыткі, што захаваліся ў праваслаўнай царкоўнай службе. Абгрунтаваньне антылюдзкіх заразных дзеяньняў робіцца тут сьвятарамі РПЦ на ўзроўні разумовага разьвіцьця Лукашэнкі і на ўзроўні самага цёмнага сярэднявечча. Прытым заражэньне і сьмерць праваслаўных епіскапаў і сьвятароў у Баларусі і ва Ўкраіне ніякім чынам ні прымушае царкоўны клір зьмяніць паводзіны.)

ФЭНАМЭНЫ. Пандэмія выявіла шмат якія фэнамэны паводзінаў людзей, якія ў звычайным жыцьці добра вядомыя, але не выклікаюць акцэнтаванай увагі. У Амэрыцы ёсьць асобы, якія дэманструюць за свабоду супраць карантыну (і гэта ў ЗША — цэнтры сусьветнай пандэміі). Адна кабета нават распранулася супраць карантыну дагала і трэсла сваімі формамі, адмаўляючы эпідэмію. Паліцыя забрала ў псіхушку.

Фэнамэн дурняў самы распаўсюджаны і зразумелы ўсім. Але (асабліва ў Беларусі) цяжка зразумець людзей (адукаваных і ня цёмных), якія бачаць перапоўненыя шпіталі, сьмяротнасьць медпэрсаналу і лекараў, што валяцца з ног, працуючы кругласутачна, бачаць мноства сьвежых магіл на могілках, бачаць захворваньні і сьмерць суседзяў, і пры гэтым кажуць, што ніякай эпідэміі няма, што тут, маўляў, псіхоз, што карантынаў ня трэба — давайце жыць звыклым жыцьцём. Размова тут ня йдзе пра кіроўнага забойцу і вар’ята, але пра іншых здаровых людзей, якія кажуць і паўтараюць вар’яцтва.

Урэшце іх самых хапае каранавірус і яны паміраюць, як тыя сьвятары РПЦ, перакананыя, што эпідэміі няма.

Магчыма, тут паталагізацыя ідэалёгіі. Я тлумачу гэта, аднак, асаблівым складам розуму — тупіковай сьвядомасьцю (пра што неаднаразова пісаў). Гэта зьява, якую трэба ўлічваць.

СІНДРОМ АБСАЛЮТНАЙ АЎТАРЫТАРНАЙ ЎЛАДЫ. Самым небясьпечным фэнамэнам, які праілюстравала пандэмія для беларусаў, — гэта сіндром абсалютнай аўтарытарнай улады. Цяпер, відаць, шмат хто зь беларусаў убачыў і зразумеў тое, чаго не разумеў з напісанага. Абсалютная аўтарытарная ўлада заўсёды спараджае паталагічныя формы кіраваньня і здольная ператварыць любое грамадзтва ў бязвольны натоўп разьяднаных людзей з неадэкватным успрыняцьцем рэчаіснасьці.

Другі фэнамэн, які яшчэ патрабуе тлумачэньня — трымальнікамі абсалютнай аўтарытарнай улады, як правіла, робяцца паўвар’яты, людзі з адхіленьнямі ў псіхіцы і сьвядомасьці, з паталагічным імкненьнем кіраваць людзьмі, вырашаць лёс грамадзтва і лёсы людзей (Ленін, Гітлер, Сталін, Мусаліні, Пол-Пот, Кадафі, Лукашэнка і т.п., ня кажам ўжо пра Азію і гісторыю). Прытым паўвар’яты якраз стваралі сабе самы вялікі татальны культ у грамадзтве разбурэньня нацыі і асобы. Мяркую, таксама, што перш чым адбудуцца перамены, шмат што нашым людзям прыдзецца пераасэнсаваць, каб убачыць сьвет у рэальнасьці.

САЦЫЯЛЬНАЯ ПАРАНОЙЯ. Самы незвычайны фэнамэн застаецца нібыта за рамкай пандэміі, але прысутнасьць яго ў сьвядомасьці “зашкальвае”.

Як магло стацца, што разумны, разьвіты народ з тысячагадовай эўрапейскай гісторыяй і культурай узначаліў адсталы, малакультурны хам, які адкрыта кажа пра нянавісьць да гэтага народа, зьневажае яго, абзывае, да ўсіх гаворыць на “ты”, абплёўвае яго культуру, мову, зьнішчае лепшых людзей, узбуджае нянавісьць паміж беларусамі і 26 гадоў незаконна ўзначальвае краіну ды яшчэ ўхваляецца гэтым абпляваным ім народам? Прытым, гэта ня Азія, а цэнтар Эўропы, эўрапейскі народ, цывілізаванае грамадзтва.

Вось дзе будзе пляцоўка для сацыяльных дасьледваньняў будучыні. Мне здаецца, што я гатовы адказаць на пытаньне, але ня варта сьпяшацца, бо кожны павінен падумаць і адказаць сабе сам.

30 красавік 2020 г. Зянон Пазьняк

4/5/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь