Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: БОГ У ДУШЫ

Надыходзіць Вялікдзень — Зьмёртвыхустаньне Хрыстова — найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Віншую ўсіх маіх дарагіх землякоў, дарагіх беларусаў з Уваскрашэньнем Хрыстовым у цяжкі час выпрабаваньняў! Няхай вірусная пошасьць эпідэміі абміне ўсіх нас! Зычу ўсім здароўя і зьберажэньня жыцьця! Верма, дапамагайма адзін аднаму — і пераможам.

У маладосьці, у часы бязбожнага сацыялізму я трапіў у далёкую вёску, дзе навокал не было ні касьцёла, ні царквы, бо ўсё разбурылі бальшавікі. Надыходзіў Вялікдзень. “А як жа вы пасьвенціце яйкі, хлеб, соль і Дар Божы? — пытаюся я. — А нічога, — адказваюць, — мы кладзем усё на страху, пад Неба і молімся. Бог пасьвенціць”.

Тады я зразумеў, што ніякі бязбожны сацыялізм ня зьнішчыць Веры, калі Бог у душы. Так і цяпер, у час карантыну і страшэннай пошасьці тут, у Нью-Ёрку, калі часова, шануючы адзін аднаго, людзі ня йдуць у храмы, я пакладу з малітваю ў адчыненае вакно пад Неба пасілкі — вялікодны Дар Божы — і Бог пасьвенціць. Пачуем Яго ў душы.

Тыя сьвятары і біскупы, што ў час небясьпечнай эпідэміі не паклікалі вернікаў у храмы і папрасілі маліцца дома, учынілі тое па-хрысьціянску дзеля дабра людзей, каб зьберагчы іхняе жыцьцё і здароўе. Такія адносіны – гэта тое, што прынёс Хрыстос, калі лячыў хворых і аджыўляў людзей у сьвятую для жыдоў суботу, бо Бог быў гаспадар суботы і не забаронена было ў суботу рабіць дабро. Гэтага не разумелі тады старажытныя габрэі, фарысеі, кніжнікі і сьвятары.

Хвала сьвятарам, што шануючы Бога, берагуць здароўе людзей і паважаюць народ. Выпрабаваньне эпідэміяй і злым начальствам, часовае нехаджэньне ў храм — гэта для веручага чалавека можа стаць штуршком для ўзмацненьня Веры і ўсьведамленьнем таго, што Бог мусіць быць у душы.

Будзьма верныя і салідарныя, шануйма Бога і людзей, сьвяты Касьцёл і Царкву і нашу дарагую шматпакутную Бацькаўшчыну сьветлую Беларусь!

Хрыстос уваскрос! Славім Яго!

12 красавік 2020 г. Зянон Пазьняк

11/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2020
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь