Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЭПІДЭМІЯ Covid-19. НЬЮ-ЁРК, 6.ІV.2020.

Цэнтар пандэміі паступова пераходзіць у Амэрыку. Нягледзячы на ўсе захады і трыльёны даляраў, адпушчаныя на супрацьдзеяньне каранавірусу, хвароба пашыраецца, і вынікі яе могуць быць вельмі датклівымі. Сама дынамічная цывілізацыйная структура Злучаных Штатаў гэтаму будзе спрыяць. Амэрыка, як і ўвесь сьвет, аказалася таксама слаба падрыхтаванай да вызваньня.

На 6-га красавіка тут 366.785 захварэлых. За адзін дзень (6. 04. 2020) прыбавілася 29.522 захварэлых. Усіх у ЗША ўжо памерла 10.841 чалавек. За адзін дзень (6.04.2020) памерла 1225 чалавек.

Найгоршая сітуацыя ў штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. У штаце Нью-Ёрк на 6.04.2020 захварэла 131.845 чалавек (траціна ад усіх захварэлых у краіне). Памерла — 4758 чалавек (амаль палова ад усіх памерлых ў ЗША).

Дрэннае становішча ў Нью-Ёрку. Тут захварэла (на 6.04.2020) 72181 чалавек (гэта зн. больш чым палова ад хворых усяго штата). Памерла 3485 чалавек (траціна ад усіх памерлых у ЗША). За ўчарашні дзень (6.04.2020) у Нью-Ёрку памерла 600 чалавек (палова ад усіх памерлых у ЗША за гэты дзень). Кожны дзень колькасьць захварэлых у Нью-Ёрку павялічваецца ў сярэднім на 5 000 чалавек.

Вулічнае і офіснае жыцьцё ў Нью-Ёрку даволі спакойнае (мне прыходзіцца езьдзіць мэтро, бываць ў офісах і крамах). Людзі сталі больш засяроджаныя, амаль усе трымаюць дыстанцыю, бальшыня ў масках, амаль усе ў пальчатках. Шмат якія бізнэсы на карантыне і не працуюць, зачыненая большасьць крамаў, акрамя прадуктовых і аптэк ды выбарачна сфэры абслугі. Гарадзкія аўтобусы ўжо некалькі тыдняў бясплатныя. Мэтро платнае, і, як заўсёды, працуе дрэнна. На раніцы бывае скучанасьць людзей у вагонах.

Пэрспэктывы горада Нью-Ёрка і краіны дакладна ніхто ня ведае, хаця прагнозы робяцца. Выходзіць, аднак, што лёс Нью-Ёрка незайздросны. Людзі тут у асноўным законапаслухмяныя, але вельмі розны культурны і мэнтальны ўзровень жыхароў. Тым часам дысцыпліна, культура паводзінаў і самазахаваньня мае вялікае значэньне.

Асноўныя правілы:

• не датыкаца рукамі да твару (у крайнім выпадку праз сурвэтку, якую адразу выкінуць);
• часта мыць рукі з мылам;
• быць у масцы;
• гумовыя пальчаткі;
• трымаць дыстанцыю;
• частая дэзынфэкцыя рэчаў, дэталяў адзеньня і жыльля сьпіртам (не ніжэй 70% альбо іншым рэчывам, што забівае вірус (воцат не ніжэй 70% і іншае).

Да ўсяго гэтага раю хутка прывыкнуць, як да абавязковых правілаў гігіены, бо найбольш верагодна, што з каранавірусам прыдзецца жыць доўга.

Заўвага пра стан у Беларусі:
Людзі на Захадзе ня ведаюць, што Лукашэнка хворы на мазаічнцю псіхапатыю (за што быў камісаваны з узброеных сіл СССР) і думаюць, што чуюць натуральнага, здаровага хама, дурня і прыдурка, «народнага самародка», у СМІ цытуюць ягоныя неадэкватныя выказваньні пра каранавірус, зьняважлівыя заўвагі пра народ («жрать не будзет чэво») і пацяшаюцца зь Беларусі.

За ўсю гісторыю нашага Вялікага Княства, БНР, БССР і Рэспублікі Беларусь мы не перажывалі такога сораму і ганебнага стану, як за часы мазаічнага лукашызму. Гэты сорам для народа страшнейшы, чым каранавірус. Вірус мінае, ганьба застаецца.

7 красавік 2020. Зянон ПАЗЬНЯК

9/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2020
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь