Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: САМААРГАНІЗАЦЫЯ — ЧЫНЬНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

У барацьбе з пашырэньнем заразнай хваробы супраць якой няма лякарства, вельмі важнымі ёсьць прэвентыўныя сацыяльныя захады, якія можа ажыцьцявіць дзяржаўная ўлада.

Нажаль ўсё разьвіваецца па тым графіку, пра які пісалася ў папярэднім матар’яле. Каранвірус завезьлі ў Нью-Ёрк з Эўропы (вядома нават празьвішча асобы). Павольна колькасьць інфікаваных ўтрымлівалася ў горадзе у межах некалькіх дзясяткаў і дасягнула 60-ці. Але потым за тры-чатыры дні падскочыла да 600 (у 10 разоў). За адны апошнія суткі гэтая лічба павялічылася ўжо ўтрая (цяпер паўтары тысячы). Рост, відаць, будзе працягвацца па гэтым графіку.

Стала вядома, што ўрад Нью-Ёрка плянуе ўвесьці карантын для ўсяго горада. У некаторых штатах уводзіцца камэнданцкая гадзіна. Тут, у ЗША, робяцца разумныя захады дзеля запабяганьня распаўсюду хваробы і ўратаваньня насельніцтва.

Каранвірус аказаўся вялікім выпрабаваньнем для чалавецтва. Самае важнае (улічваючы пандэмічны характар хваробы) запабегчы разьвіцьцю эпідэміі ў асобных арэалах (краінах), лякалізацыя, карантыны, ізаляцыя, сістэма медыцынскага кантролю і інфармацыі насельніцтва.

Трагічнае становішча склалася ў Італіі. Цяпер кожны дзень там памірае каля 500 чалавек. Краіна прапусьціла момант пачатку эпідэміі. Расплата жудасная. З гэтым матар’ялам я перадрукоўваю тут відэа, зьнятае ў перапоўненым Міланскім шпіталі са старонкі Aliaksandr Khomchanka. Дыханьне сьмерці.

Што датычыць сітуацыі ў Беларусі, то застаецца толькі маліцца, каб не сталася так, як ў Італіі. Рэальная інфармацыя тут адсутнічае. Не зьвіліся, здаецца, і грамадзкія ініцыятывы, якія б незалежна адсочвалі падзеі і статыстыку захворваньняў.

Тым часам каранвірус вымоўна пацьвердзіў, што рэпрэсіўным рэжымам ў Беларусі кіруе псіхічна нездаровы чалавек з маніяй нянавісьці да беларусаў. У гэтай сітуацыі ён стаў вельмі небясьпечным для людзей. Узмацніліся неадэкватныя паводзіны і рыторыка. Аб’ектыўна, яго трэба арыштаваць. Падставы ёсьць і ёсьць каму. Волі няма.

Пакуль што беларусам застаецца толькі самаарганізацыя ў барацьбе зь небясьпекай эпідэміі (самакарантыны, самаізаляцыя, засьцерагальныя сродкі, памяншэньне кантактаў, асабліва групавых, пазьбяганьне масавых мерапрыемстваў і зборак, абавязковыя гумовыя пальчаткі, мыцьцё рук, апрацоўка маскі перад выкарыстаньнем антысэптыкам — можа быць нават сок часнаку ці “Tea tree oil” — і ні ў якім разе не рабіць таго, што кажа хворы на галаву публічны суб’ект — піць гарэлку, мыць рукі гарэлкай, зьнішчаць каранвірус лазьняй, трактарам і т.п. трызьненьне.) І галоўнае — не паддавацца дэпрэсіі. З Богам пераможам.

19-03-2020 г. Зянон Пазьняк

20/3/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2020
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024