Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: МАБІЛІЗАЦЫЯ

Апошні пэрыяд года поўны падзей і ўрачыстых, і трывожных. Але будзем казаць аб галоўным.
Галоўная ўрачыстая, жалобная і ганаровая падзея года – перапахаваньне герояў Паўстаньня 1863 года ў Вільні. Гэта факт сімвалічны, які засьведчыў, што Каліноўскі ёсьць Сьцягам Беларускай нацыі. Ён засьведчыў, што Вільня была і будзе для беларусаў сьвятым горадам, куды і адкуль вядуць усе шляхі велічы нашай гісторыі.

Непрыяцелі Беларусі, між іншым, добра разумеюць беларускую сакральнасьць Вільні і лучнасьць зь ёй Каліноўскага. Яны хацелі разарваць гэтую лучнасьць, прымітыўна нашкодзіць ажыцьцяўленьню вялікай падзеі. Але нічога зь іхнай авантуры «падпіснога ліста» ня выйшла. Я рады, што сябры нашай Партыі актыўна паспрыялі захаваньню цэласнасьці падзеі і спынілі шкодныя прапановы.

Тым часам сітуацыя зноў вельмі трывожная ў сувязі з актывізацыяй маскоўскай палітыкі па анэксіі Беларусі. Працэс падаецца пад назовам “паглыбленьня інтэграцыі”, дзе складаецца дэталёва распрацаваны плян анэксіі Беларусі і адбываецца гандаль краінай паміж дзьвюма мафійнымі (у рэчаіснасьці крымінальнымі) групамі ўлады Масквы і Менска. Нягледзячы на тое, што зьмест змоўніцкіх напрацовак схаваны ў сакрэце, сам працэс плянаваньня захопу Беларусі адбываецца навідавоку ўсяго беларускага грамадзтва. Грамадзтва ўсё гэта бачыць, але складваецца ўражаньне, што людзі ніяк ня могуць паверыць, што на вачах ва ўсіх рыхтуецца сьмерць іхняй краіны. Ім падаецца тое неверагодным.

Тым ня менш “тое” адбываецца незаконна, неканстытуцыйна, бяспраўна. І ўсе на гэта са зьдзіўленьнем і трывогай глядзяць.

Мне ўжо прыходзілася зьвяртаць увагу, што змова аб інтэграцыі, якая адбываецца за зачыненымі дзьвярыма, і якую мы назіраем, мае ўсе прыкметы дзяржаўнай здрады і менавіта гэтак можа быць ацэнена. Пры наступленьні яе, народ мае права да пакараньня здраднікаў усімі даступнымі сродкамі, уключна да ліквідацыі злачынцаў. Тут не пагроза, але канстатацыя права ў выключных абставінах.

Мы бачым, што ў гандлі пра інтэграцыю змоўшчыкі кіруюцца не законамі, не правам, а палітычнымі інтарэсамі. Гэта мэтадалёгія вайны. Яна небясьпечная тым, што калі прымаецца палітычнае рашэньне не аснованае на законах і на праве, то яно становіцца прычынай і повадам для агрэсіі. Менавіта так адбываўся захоп Крыма і Данбаса і агрэсія Расеі супраць Украіны.

Тады, калі ня дзейнічаюць законы, супраціў і актыўнасьць народа могуць перамяніць становішча. Задача палітычнай партыі змаганьня рыхтаваць народны супраціў.

Кіраўніцтва нашай Партыі зьвярнулася зь ініцыятывай да ўсяго грамадзтва выступіць супраць змовы інтэграцыі Беларусі ў Расею і стаць у абарону незалежнасьці Беларусі. Непасрэднымі ініцыятарамі высьупілі Дэпутаты Незалежнасьці. Прапанавана сабраць на 21 сьнежань вялікі мітынг-сход у Менску на Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы, а 14-й гадзіне. Гэты мітынг прадстаўнікоў усяго грамадзтва павінен стаць пачаткам шырокай народнай мабілізацыі ўсяго народа супраць інтэграцыі з Расеяй. Незалежнасьць Беларусі мусіць быць абаронена. Мабілізацыя можа стаць пачаткам вялікіх перамен.

Пратэсты супраць змовы інтэграцыі Беларусі ў Расею пачнуцца ў Менску ўжо 20-га сьнежня зь ініцыятывы арганізацыяў БХД і “Разам” (пачатак а 18-й гадзіне на Цэнтральнай плошчы). Назаўтра, 21-га ў суботу, на вялікі мітынг-сход запрашаюцца людзі з усёй Беларусі.

Трэба мець на ўвазе: тое, што Масква адмовілася ад голаснага аб’яўленьня аб выніках змовы і перавяла працэс у рэжым спатканьняў і ўзгадненьняў, тое зусім не абазначае, што змова спынілася і што гэтым яны ня будуць займацца. У разбойстве ёсьць сутнасьць расейскай псіхічна хворай дзяржавы. Для яе характэрна: падрыхтоўка агрэсіі, захопу, разбурэньня эканомікі суседзяў, інвазія, прапагандысцкі напад, падрыўная дзейнасьць, агентурная дэзарганізацыя жыцьця іншых краін, вайна і пагроза вайны. Падрыхтоўка агрэсіі і падрыў Беларусі з боку Расеі ніколі ня спыняцца. Напад можа быць адкрыты, як на Грузію і Украіну, альбо павольны. Будуць тачыць, як іржа, адкусваць па кавалачку, але ніколі не перастануць, незалежна ад палітычнага характару іхняй улады.

Спыніць гэтую іржавую змову інтэграцыі можа толькі сам народ. І таму патрэбна яго мабілізацыя.
Застаўся няпоўны тыдзень да 21-га сьнежня. Стала зразумела, што інфармацыя пра падзею цалкам кладзецца на нас і на нашыя структуры. Беларускіх нацыянальных СМІ ў нас даўно ўжо не існуе. Тым часам інфармацыйныя магчымасьці ёсьць і без СМІ. Іх трэба выкарыстаць.

Змаганьне супраць інтэграцыйнай змовы і мабілізацыя людзей на гэтае змаганьне павінна стаць цяпер нашай прыярытэтнай задачай. Нельга недаацэньваць падступнасьці змоўшчыкаў. Тактыка валакіты, зацягваньня і перамоваў, якую яны пачалі, не павінна нас расслабляць. Мы ведаем, што ў любы час яны могуць прымяніць свой бандыцкі выскок. Але задушыць Беларусь зьнянацку ня ўдасца, нават калі палезуць з танкамі, якія дыслякавалі на ўсходніх межах нашай краіны. Мы яшчэ станем сьведкамі краху імпэрыі зла.

15 сьнежань 2019 г Зянон Пазьняк

16/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2019
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь