Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Незаконны перасьлед

Амбасады краін Эўразьвязу ў Менску

Шаноўныя спадарыні і спадары,

3 снежня 2019 года ў 14:15 гадзін у судзе Мінскага раёна (адрас: г. Мінск, вул. Маякоўскага, 119а, кабінет 510) пачнецца судовы адміністрацыйны працэс у дачыненні намесніка старшыні Кансерватыўна- Хрысціянскай Партыі—БНФ сп. Юрыя Беленькага.

Юры Беленькі абвінавачваецца ў тым, што не заключыў з міліцыяй дамову на аплату паслуг міліцыі на ахову грамадскага парадку пад час правядзення дазволенага ўладамі мітынга, прысвечанага дню памяці продкаў “Дзяды” ва ўрочышчы Курапаты 3 лістапада 2019 г.
Праведзены мітынг не зьяўляўся камэрцыйным мерапрыемствам.

Рэспубліка Беларусь ратыфікавала ў 1973 годзе Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкул 21 якога гарантуе права на мірныя сходы. Карыстанне гэтым правам не падлягае ні якім абмежаванням, акрамя тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законамі якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці ахове правоў ці свабод іншых асоб.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца дзяржавай-удзельніцай АБСЕ і мае абавязацельствы па арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

З 1992 года у Вене (Аўстрыя) дзейнічае пастаянная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у АБСЕ.
У адпаведнасці з пунктам 31 (выданне 2010-га года) Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ на дзяржаву накладаецца пазітыўны абавязак па актыўнай ахове мірных сходаў, якую неабходна непасрэдна прадугледзець у любым адпаведным нацыянальным заканадаўстве, якое адносіцца да свабоды сходаў і да паўнамоцтваў паліцэйскіх і ваенных органаў у гэтай сферы. Усе выдаткі звязаныя з забяспячэннем дадатковых мер бяспекі павінны цалкам узяць на сябе органы ўлады. Дзяржава не павінна браць ніякай дадатковай платы за забяспячэнне дастатковага і адпаведнага парадка. Больш таго, ад арганізатараў публічных сходаў дзяржава не павінна патрабаваць страхавання грамадзянскай адказнасці за іх мерапрыемства. Аналагічным чынам, адказнасць за ўборку тэрыторыі пасля правядзення публічнага сходу павінна ляжаць на муніцыпальных органах улады.

Артыкулам 137 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што Канстытуцыя валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. З артыкула 116 Канстытуцыі вынікае, што міжнародна-прававые акты, якія ратыфікавала Рэспубліка Беларусь, маюць вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з законамі, дэкрэтамі, указамі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “ Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь“ (арт.20) Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з указанага, дзяржава не павінна спаганяць ніякіх дадатковых грашовых сродкаў за належнае забяспячэнне аховы парадку падчас сходу.

Аднак улады ў Беларусі дэманстратыўна ігнаруюць узятыя на сябе міжнародныя прававыя абавязкі, што выяўляецца, у прыватнасці, у незаконным судовым пераследзе Юрыя Беленькага.

Просім Вас праявіць добрую волю і аўтарытэт і паспрыяць спыненьню судовага перасьледу сп. Юрыя Беленькага, які адбываецца па палітычных матывах.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-
Хрысціянскай Партыі-БНФ Сяргей Папкоў

2 сьнежня 2019 г.

2/12/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2019
П А С Ч П С Н
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь