Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Удзячнасьць за высокароднае пахаваньне герояў у Вільні

Lietuvos Respublikos Vyriausibė

Lietuvos Respublikos Seimas

Brangūs ponios ir ponai,

2019 m. lapkričio 22 d. Lietuvos Respublika suorganizavo 1863 m. sukilimo didvyrių laiduotuves. Viskas buvo daroma aukščiausiame kultūros lygyje, garbingai ir labai rimtai.

Aš žinau, kad laisvieji baltarusiai, atvykusiais per laiduotuves, buvo sujaudinti ir yra dėkingi Lietuvos Respublikos
Vyriausibei ir Seimui už puikų organizavimą, pagarbą didvyriams ir pagarbą laiduotuvių dalivius.

Reiškiu dėkingumą Lietuvos Respublikos Vyriausibei, Seimui ir žmonėms.
Lozungas „Už mūsų ir Jūsų laisvę“ yra su mumis.

Zianon Pazniak,

Baltarusiojs Tautos Fronto deputatų Opozicijos Aukščiausios Tarybos XII sušaukimo vadovas, Konservativo-Krikščionių Partijos – BTF Permininkas

2019 m. 25 lapkričio d.

Ураду Літоўскай Рэспублікі

Сэйму Літоўскай Рэспублікі

Паважаныя спадарыні і спадары,
22 лістапада гэтага года Літоўская Рэспубліка арганізавала пахаваньне герояў паўстаньня 1863 года. Гэта адбылося на вышэйшым узроўні, надзвычай годна, высокародна, зь вялікай пашанай і культурай.

Ведаю добра, што вольныя беларусы, якія прыехалі на пахаваньне, вельмі ўзрушаныя і ўдзячныя Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі за высокую арганізацыю, павагу да памяці герояў і добрыя сяброўскія адносіны да людзей, прысутных на пахаваньні.

Выказваю шчырую ўдзячнасьць Ураду, Сэйму і людзям Літоўскай Рэспублікі.
Покліч “За нашу і Вашу свабоду” застаецца.

Зянон Пазьняк,

кіраўнік дэпутатскай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12 скліканьня; Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

25 лістапада 2019 г.

2/12/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2019
П А С Ч П С Н
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь