Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Случчына. Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну

1 сьнежня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты з Менску, Жодзіна і Берасьця праехалі па мясьцінах Слуцкага Збройнага Чыну і наведалі Грозаў, Семежава, Вызну (Чырвоная Слабада), Слуцк. Грамада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ўшанавала памяць герояў Беларускай народнай арміі БНР, якія на працягу месяца ў лістападзе-сьнежні 1920 года ваявалі супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы. На месцах баёў і магілах паўстанцаў, каля крыжоў, пастаўленых там патрыётамі-фронтаўцамі, адбыліся мэмарыяльныя мітынгі. Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, — “Дзень герояў. 2019” (апублікаваны). Выступілі сябры кіраўніцтва КХП-БНФ, дэпутаты Незалежнасьці сп-ры Юры Беленькі, Сяргей Папкоў і Сяргей Антончык, сакратары КХП-БНФ сп-ры Алесь Чахольскі і Валеры Буйвал і сябра Сойму КХП-БНФ сп. Ігар Шчэмелеў.

Выступоўцы нагадалі, што героі-случакі не збаяліся вялікай колькасьці ворага і пайшлі бараніць родную зямлю, сваю Беларускую Народную Рэспубліку пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Перажыўшы на працягу некалькіх гадоў тры чужынскія акупацыі, яны вырашылі адстаяць сваю дзяржаву, свой лад і сваю будучыню. Подзьвіг ваяроў Слуцкага Збройнага Чыну натхняе нас на змаганьне. Як і тады – 99 гадоў таму – у нашы дні над Беларусьсю навісла пагроза расейскай акупацыі. Марыянэткавы рэжым таемна, схавана ад народа падпісвае пагадненьні аб “акупацыйнай інтэграцыі” з Расеяй у Маскве. Наш народ не пагодзіцца з дзяржаўнай здрадай. Здраднікі павінны ведаць, іх чакае справядлівае пакараньне паводле Закона. Ардынскіх захопнікаў з усходняй імпэрыі зла чакае народны супраціў. Калі нават 1% насельніцтва Беларусі будзе абараняць сваю дзяржаву – гэта ўжо будзе народная армія ў 100 тысяч чалавек. Няхай не забываюцца пра гэта ў Крамлі.

Банкруты васальнага рэжыму спрабуюць схавацца ад адказнасьці, бо прывялі нашу краіну ў глыбокі крызісны стан. Маскве патрэбныя наша тэрыторыя, нашы працавітыя людзі, нашы нацыянальныя багацьці. Яна разьлічвае распачаць татальную вайну супраць братняй Украіны з нашай тэрыторыі. Гэтага нельга дапусьціць. Расея – гэта вайна, галеча, беззаконьне, крымінал, псіхапатыя, п’янства і варварства. Беларусам трэба падалей трымацца ад гэтай небясьпечнай зоны – ад нялюдзкай зямлі, як называлі Расею беларусы ранейшых пакаленьняў. Імпэрыя ідзе да свайго блізкага развалу, нельга дапусьціць, каб, здыхаючы, яна нанесла вялікую шкоду нашай нацыі і культуры. Усім беларусам трэба рыхтавацца да абароны Дзяржавы ад лютага і падступнага ворага. Мы маем на гэта права ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, нашай традыцыяй і нашым прыродным правам.

Набліжаюцца 100-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Блізкі той час, калі подзьвіг случакоў стане тэмай дзяржаўных мемарыяльных мерапрыемстваў. У Слуцку і на месцах баёў на Случчыне будуць адбывацца вайсковыя парады, гвардзейскія палкі (Грозаўскі, Семежаўскі, Вызьненскі, Слуцкі) будуць прымаць прысягу на вернасьць Айчыне. Уся краіна будзе ўшаноўваць гераічны чын 1920 года нашай народнай арміі. Але для гэтага трэба абараніць ад новай маскоўскай акупацыі родную Беларусь і ўсталяваць у краіне беларускі ўрад, які будзе служыць нацыянальным інтарэсам, а не чужой імпэрыі.

У Слуцку патрыёты прайшлі шэсьцем праз цэнтр горада і правялі мэмарыяльны мітынг каля Дома Вайніловіча (цяпер раённы Музэй), дзе ў лістападзе 1920 года праходзіў Зьезд Случчыны, які распачаў узброены супраціў маскоўскай інвазіі.

Людзі сьпявалі ваярскія гімны, гукалі “Жыве Беларусь”, “Слава Героям!”. Паўсюль да грамады далучаліся мясцовыя жыхары. Мерапрыемствы завяршыліся сьпяваньнем нацыянальнага гімна “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

1 сьнежня 2019 г.

2/12/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2019
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024