Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лістападаўскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

24 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Слава героям!”, агучаны ў Вільні 22 лістапада (апублікаваны). Зварот прысьвечаны ўшанаваньню беларускіх герояў Паўстаньня 1863-64 гг., пахаваньне якіх адбылося ў Вільні.

На просьбу сяброў Сойму ўдзельнікі мэмарыяльных мерапрыемстваў 22 лістапада ў Вільні распавялі пра гэтыя падзеі. Удзельнікі выказалі падзяку кіраўніцтву Летувы за выдатную арганізацыю цырымоній. У Вільню прыбылі беларусы з шэрагу краін Эўропы і Амэрыкі, а таксама больш за 10 тысячаў людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Беларусы паказалі высокі ўзровень самаараганізацыі, палітычнай культуры і народнай салідарнасьці. Вільня напоўнілася беларускай мовай і Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. Сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ, быў запрошаны на памінальную Імшу ў Катэдру Вільні. Ён прадстаўляў на цырымоніі Беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Шматтысячная працэсія прайшла па вуліцах старой Вільні пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, гукаючы “Жыве Беларусь!” Працэсія прыпынілася каля Вострай брамы, дзе беларускі хор сьпяваў рэлігійныя гімны, і ўшанаваў сьвятыню – абраз Маці Божай Вострабрамскай. Далей працэсія рушыла на могілкі Росы. Там адбылося пахаваньне палеглых паўстанцаў у капліцы Паўстаньня. Гэта быў незабыўны для ўсіх дзень нацыянальнага адзінства і салідарнасьці з народамі нашага рэгіёна.

З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Ён падкрэсьліў, што галоўным вынікам дзейнасьці нашых назіральнікаў на нядаўніх “выбарах” антыбеларускага рэжыму зьяўляецца непрызнаньне гэтых “выбараў” легітымнымі міжнароднымі структурамі і дэмакратычнымі краінамі. Гэта не дазволіць Маскве і яе мясцоваму васальнаму рэжыму выкарыстаць псэўдапарлямант дыктатуры ў рамках мадэлі “законнага паглынаньня Беларусі Расеяй”. Такім чынам, жмудная, штодзённая палітычная праца патрыётаў мае выключнае значэньне ў нашым змаганьні за незалежнасьць. Дробязяў у палітыцы не бывае.

Дакладчык спыніўся таксама на таемных перамовах у Маскве паміж крамлёўскімі гаспадарамі і прадстаўнікамі антыбеларускага рэжыму. У дэмакратычных краінах зьмест такіх перамоваў, дакуманты, якія выпрацоўваюцца і прымаюцца, неадкладна паведамляюцца грамадзтву ва ўсіх падрабязнасьцях. Адбываецца дыскусія. У акупаванай Беларусі ўсё інакш. Нам даецца дэмагагічнае паведамленьне ад чыноўнікаў пра нейкія “дарожныя карты” і “параграфы”. Народ ня ведае, што рыхтуюць яму нелегітымныя ўзурпатары дзяржаўнай улады нашай краіны. Зразумела і адназначна адно – беларусы павінны рыхтавацца да абароны сваёй краіны ад расейскай інвазіі. Гэта ёсьць нашым абавязкам паводле Канстытуцыі. Трэба адсочваць сітуацыю вакол таемных перамоваў у Маскве.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра сістэму фальсіфікацый, якой карыстаецца рэжым для правядзеньня сваіх выбараў. Дзеяньні ўладаў і выбарчых камісій з кожным разам становяцца ўсё больш нахабнымі, цынічнымі і адкрытымі. Людзі кажуць, што рэжым “пайшоў у разнос” і паўсюль арганізоўваюць Народны байкот фальшываму электаральнаму шоў і яго арганізатарам – рэжыму і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі. Хаця многія ўжо заўважылі, што і самы бонзы рэжыму не зацікаўлены ў тым, каб псэўдапарлямант быў бы прызнаны легітымным. Бо тады ў выніку аднаго галасаваньня Масква можа пазбавіць улады самых рэжымных бонзаў.

Сябры Сойму выказалі думку, што яркая падзея ў нашай гісторыі – дэманстрацыя нацыянальнага адзінства і міжнароднай салідарнасьці 22 лістапада ў Вільні – была абумоўлена адным важным чыньнікам. Па ўсёй Беларусі людзі стаміліся ад фальшу, хлусьні, гвалту, падману, зьдзеку над іхняй чалавечай і нацыянальнай годнасьцю, ад татальнай русіфікацыі і асіміляцыі. Моладзь і старэйшыя пакаленьні больш ня хочуць так жыць. Будзе каму бараніць нашу свабоду і незалежнасьць.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
24 лістапада 2019 г.

24/11/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2019
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь