Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу і мітынг ля лошыцкага Крыжа

10 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты сабраліся на вуліцы Маякоўскага і прайшлі шэсьцем да Лошыцы на ўскраіне Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, кветкі і запаленыя зьнічкі.

У Лошыцы, на месцы масавых расстрэлаў беларусаў бальшавіцка-маскоўскімі акупантамі ў 1937-41 гг., адбыўся мэмарыяльны мітынг. Грамада заслухала зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” (апублікаваны). З прамовамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту , сп. Сяргей Папкоў, нам старшыні Партыі і Фронту, сп. Валеры Буйвал, сакратар Партыі і Фронту, а таксама сябры Сойму сп. Ігар Шчэмелеў і Уладзімер Юхо.

Яны падзякавалі людзей, што прышлі, каб ушанаваць памяць сьвятых пакутнікаў нашага народу. Здавалася б, у 1991 годзе абрынулася ў нябыт ідэалагічная сістэма і краіна, у імя якіх маскоўскія акупанты забілі мільёны людзей. Паўстала незалежная Беларусь. Але чаму ж з народам у такія дні няма вышэйшых прадстаўнікоў цяперашняй улады? Іх няма, таму што яны чужыя і служаць інтарэсам той жа маскоўскай імпэрыі. На магілах нашых ахвяр гэтая ўлада здольная толькі наладзіць блюзьнерскія скокі, напады на абаронцаў сьвятынь, пабудаваць бардэль-рэстаран, засыпаць магілы зямлёў і закатаць асфальтам, паставіць аляпаватыя, дысгарманічныя “помнікі”, ламаць крыжы, плявузгаць на абаронцаў сьвятыняў у СМІ. Усё таму, што каманды на зьнішчэньне гэтаму рэжыму аддае Масква. Таму што гэтае чынавенства зьяўляецца ідэалагічным спадчыньнікам расстрэльшчыкаў 1937-га года. Усё гэта яны даказваюць сваімі подлымі справамі.

Выступоўцы нагадалі, што незалежная Беларуская Народная Рэспубліка была разгромлена чужой дзяржавай, якая называлася ў 1918 годзе – РСФСР, або Расейская Фэдэрацыя сёньня. Чорнай справай гэтай краіны зьяўляецца зьнішчэньне нашай культуры і мовы, мільёнаў нашых людзей, пагром нашай эўрапейскай цывілізацыі. Цяперашняя Масква працягвае гэтую антыбеларускую палітыку новымі мэтадамі, супраць нашага народа вядзецца гібрыдная вайна. Каб Масква ня здолела паўтарыць зьверствы, масавыя забойствы, паняверку і зьдзек з беларусаў, трэба яднацца і бараніць Айчыну ад імпэрскага ворага. Гэта ёсьць наш абавязак, згодна Канстытуцыі і прыроднага права.
Сёлетнія Дзяды паказалі, што беларуская моладзь далучылася да справы нацыянальна-вызвольнага руху і добра разумее, ад каго трэба бараніць Беларусь. У гэтай сьвятой справе мы павінны салідарызавацца з усімі народамі, што вядуць змаганьне супраць маскоўскай агрэсіі і ідуць да вызваленьня ад каланіяльнай залежнасьці ад Масквы.

Грамада гукала “Жыве Беларусь! Слава героям!”. На прыканцы людзі засьпявалі беларускі нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Людзі ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічкі.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 лістапада 2019 г.

12/11/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2019
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь