Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗМОВА

Некаторыя беларусы не перастаюць зьдзіўляцца тупой (як яны думаюць) дэмагогіі прадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць, як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэту не здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыі з Расеяй ня будзе, аб’яднаюць толькі эканомікі.

Кожны ведае, што так званае “аб’яднаньне эканомікі”, гэта і ёсьць страта суверэнітэту і канец незалежнасьці меншай краіны (палітычная дэклярацыя становіцца тады толькі фармальнасьцю). Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпарта паўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся.

На мой погляд, тут у іх нават няма разьліку на масы цёмных людзей. Тут цынічны слоган, які яны паўтараюць без канца, бо ім трэба ж нешта паўтараць, мець нейкае слоўнае прыкрыцьцё, хоць бы і самае фальшывае. Такая ёсьць іхняя тактыка.

Нядаўна спадара Макея змусілі даць інтэрв’ю. Ён выразна засьведчыў сваю рэжымную прыроду непрыняцьця вольнай беларускай нацыі і выказаўся пра стратэгічны плян здачы краіны. Сказаў амаль адкрыта. Цытую гэтае ягонае выказваньне:

“На начальном этапе, я говорил в интервью РБК, содержались предложения о создании неких наднациональных структур, что, конечно же, связано с политической составляющей более углубленной интеграции между Беларусью и Россией. Но я упомянул о том, что на встрече президентов в июле этого года в Санкт-Петербурге были обсуждены все предложения обеих сторон и однозначно была признана президентами нецелесообразность работы над этими предложениями, которые содержат определенную политическую составляющую.

Нет смысла разговаривать сейчас, например, о создании единого Центрального банка, что является венцом экономической интеграции, если мы не достигли нормального уровня экономического сотрудничества на данном этапе. Есть ряд актуальных проблем, которые решать надо сейчас, а не строить сначала крышу, а потом думать, как подвести под эту крышу фундамент. Надо сначала возвести фундамент, затем стены, а затем уже строить крышу.”

Дык, што тут яшчэ тлумачыць!

Ён жа, ужо не хаваючыся, кажа, што будуць ствараць эканамічны грунт паглынаньня краіны (базіс), каб потым тое толькі палітычна засьведчыць (дах).

Мы бачым гэтых прадажнікаў, якія ў дадатак яшчэ імкнуцца няўклюдна ашукаць грамадзтва.

Раскрыцьцё здрадніцтва мае тую асаблівасьць, што яно мусіць быць пакаранае заранёў, пакуль не нарабіла шкоды. Што станецца ў Беларусі — паглядзім. Я, аднак, адчуваю, што цяпер гэты нумар проста так прадажнікам ня пройдзе.

ВАЙНА

З усіх бакоў сталі зноў казаць пра падрыхтоўку Расеі да вайны. Яна рыхтуецца ўжо 19 гадоў, але тут маецца, перш за ўсё, напад на Украіну. Выбудоўваюць ударную лінію ад Растова да Смаленска. Расея ўдала выкарыстоўвае саўковасьць новага ўкраінскага прэзыдэнта, паляпшае сваю пазыцыю ў Эўропе і на Блізкім Усходзе. У Беларусі на Палесьсі Масква таемна будуе стратэгічную авіябазу з бэтанаванымі пэналамі і ўзьлётнай паласой у бок Украіны. На Гомельшчыне, ля ўкраінскай мяжы, таемна, са згоды сатрапскага рэжыму, расейская ваеншчына прыстасоўвае іншы плацдарм.

Подласьць маскоўскіх агрэсараў відавочная — скарыстаўшы прадажнасьць лукашысцкага рэжыму, пачаць наступ на Украіну зь беларускай тэрыторыі, і тым самым дэ факто ўцягнуць Беларусь у сваю ганебную вайну.

Нашыя назіральнікі мяркуюць, што Пуцін можа пачаць вайну ў 2021-22 гадах, пасьля таго, як будзе пабудаваная паўночная нітка газаправоду, каб мець спакойнай Эўропу і закулісную падтрымку Нямеччыны ды Францыі. За гэты час будзе завершана мадэрнізацыя і камплектацыя заходняй групы войскаў і (хутчэй за ўсё) будуць справакаваныя ўнутраныя пратэсты і канфлікты на Украіне.

Пакуль што ўсё спрыяе плянам расейскай агрэсіі. Тэарытычна спыніць іх магла б Беларусь, але для гэтага мусіць быць зьмена ўлады.

ЗАКЛІК

У каторы раз паўтараю свой заклік да беларусаў, каб рыхтаваліся да збройнага супраціву агрэсарам. Рыхтавацца трэба цяпер і вельмі сур’ёзна. Аўтаномныя групы — толькі па два чалавекі. Падрыхтоўка да партызанскіх дзеяньняў у населеных пунктах, рыштунак і ўсё неабходнае. Памятайма, што таго сьвету, які быў да 2014 года, ужо няма.

Я веру і ведаю, што ў Беларусі ёсьць шмат сапраўдных, патрыятычных і разумных мужчын, якія здольныя змагацца за нашу волю, незалежнасьць і сьветлую Беларусь. Рыхтуймася ціха, упэўнена, нясьпешна, з усьмешкай на твары. Перамога будзе.
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

18 кастрычніка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК

19/10/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь