Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Татарскі народ падышоў да самага ўскрайку…”

Прэзыдыюм Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) распаўсюдзіў адкрыты ліст на імя старшыні Саюза пісьменьнікаў Татарстана Данілы Саліхава і членаў арганізацыі, у якім запрасіў іх на Дзень памяці палеглых пры захопе горада войскамі Івана Жахлівага.

ВТОЦ падкрэсьліў, што дзякуючы намаганьням навукоўцаў Акадэміі навук Татарстана, Інстытута гісторыі, “многія старонкі нашай мінуўшчыны вывучаны, перавыдадзены работы як вядомых асьветнікў, так і грамадзкіх дзеячаў, а таксама дзеячаў навукі і культуры, якія былі малавядомымі ў эпоху найноўшай гісторыі нашай краіны”.
“Як вынік – факты гісторыі, лёсавызначальныя гістарычныя падзеі і ў цэлым спадчына нашых продкаў сталі даступнымі шырокім слаям грамадзкасьці. Аднак станоўчыя і прагрэсіўныя працэсы, зьвязаныя з разьвіцьцём самасьвядомасьці і самаідэнтыфікацыі народаў, не ўкладаюцца ў канву цяперашніх стратэгаў мэтраполіі. Ігнараваньне разнастайнасьці культур і мэнталітэту народаў; жорсткая вертыкаль замест дамоўных адносінаў; скажэньне гісторыі на карысьць нацыянальнай большасьці; прызначэньне гэтай нацыянальнай большасьці “дзяржаваўтваральнай”, клерыкалізацыя грамадзка-палітычнага жыцьця краіны на аснове адной пануючай рэлігіі – усе гэтыя зьявы разбуральныя, у першую чаргу, для існаваньня самой фэдэрацыі, намаганьнямі СМІ ўзводзяццп ў ранг дзяржаўнай палітыкі”, — гаворыцца ў адкрытым лісьце.

На думку прадстаўнікоў Усетатарскага грамадзкага цэнтру, “дэструкцыйнаму варыянту разьвіцьця краіны і скатваньню яе ў цемрашальства могуць супрацьстаяць здаровыя сілы грамадзтва”, аднак “у асяроддзі інтэлігенцыі, дзеячаў культуры і навукі яны адзінкавыя, але іхнія галасы супраць гвалту і таталітарызма маюць вялізную вагу і знаходзяць водгук і ўнутры краіны, і ў сусьветнай супольнасьці”.

“Татарскі народ, а ў роўнай ступені і ўсе іншыя карэнныя народы фэдэрацыі падышлі да самага ўскрайку рысы, за якой ня будзе месца ні мовам, ні культуры, ні нацыям. На працягу апошніх 18 гадоў палітыкі дагаджэньня мэтраполіі, боязь трымаючых уладу страціць свае прывілеі, наседжаныя месцы і нажытыя непасільнай працай капіталы прывялі татарскую нацыю і яе абкарнаную дзяржаўнасьць на грань катастрофы”, — зазначаюць члены ВТОЦ.

На іхнюю думку, “усяму гэтаму спрыяла ня толькі кіраўніцтва РТ, але і пасіўная і маўклівая большасьць татарскага істэблішмэнта”.

“Няўжо за цэлы год пісьменьнікі і дзеячы культуры ня могуць знайсьці гадзіну-другую, каб наведаць хаця б адно мерапрыемства і хаця б гэтым падтрымаць народ, для якога вы пішаце свае кнігі і прысьвячаеце свае творы?” – пытаюцца ва ВТОЦ.

Вадзім Мешчаракоў

Крыніца:https://www.idelreal.org/a/30209139.html?fbclid=IwAR1Igmm-ZRbKHzNbATxyT2U0MvAbDDlrOXgJoHsZOyXCYmcjnGZ4vGESCpw

19/10/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь