Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У РФ працягвае расьці колькасьць жабракоў

Згодна сьвежых дадзеных цалкам лаяльнага да дзейснай улады Росстата: доля беднага насельніцтва ў РФ у параўнаньні з 2018 годам павялічылася і ў адносных, і ў абсалютных велічынях.
Год таму беднымі лічыліся 20,4 млн чалавек (13,9%), праз год – 20,9 млн чалавек або 14,3%. 500 тысяч чалавек – гэта, дарэчы, цалкам добры горад.

Кажучы шчыра, пачнем з таго, што гэта ня “бедныя” людзі, а “жабракі”. Называючы іх “беднымі”, дзяржава хлусіць дакладна так жа, калі называе выбух “хлапком”, пажар – “узгараньнем”, татальны правал кіраваньня, за якім настаюць прыродныя катастрофы – “анамальнымі стыхійнымі бедствамі”. Хлусьня абсалютна бяскрыўдная, бо крытэрый беднасьці – немагчымасьць адкладаць накапленьні, а галеча – немагчымасьць забясьпечыць узроўнем прыбытку мінімальныя патрэбы. Узровень ніжэй за пражытковы мінімум і азначае немагчымасьць паўнавартаснага жыцьця, няхай нават на самым нізкім з магчымых узроўняў. Акрамя таго, галеча характарызуецца тым, што трапляньне ў яе практычна назаўжды пазбаўляе пэрспэктыў самастойна выкараскацца з гэтага становішча, бо чалавек-жабрак вымушаны жыць у пазыку – альбо ня плоцячы камуналку, альбо эканомячы на здароўі (фактычна асуджваючы сябе на сьмерць у выпадку сур’ёзнага захворваньня, якое пры дадзеных спусташаючых фактарах не прымусіць сабе доўга чакаць). А пазыка ў становішчы жабрака можа толькі прырастаць, але не памяншацца, чым і абумоўлена немагчымасьць выйсьці з гэтага становішча.

Як бачым, ніякага зьніжэньня ўзроўню беднасьці (дакладней, галечы) ў краіне не адбываецца. Наадварот – ідзе рост, што, зразумела, ня дзіва. “Няўрымсьлівы рост эканомікі”, пра які любіць распавядаць расейская ўлада, ёсьць і мае месца быць, то выключна ў кашалях прадстаўнікоў валадарачай эліты. Расейскія мільярдэры павялічваюць уласныя прыбыткі штоквартальна і штомесячна. Сябры “Казачнага” Пуціна будуюць дамы, жыльлёвая плошча якіх вымяраецца ўжо не квадратнымі мэтрамі, а гэктарамі. У іх, па ўсёй бачнасьці, і ёсьць той самы рост, пра які яны з аптымізмам рапартуюць. Таму ўсё слушна – калі ў патанаючай эканоміцы нехта грабе рыдлёўкай, то ягоны дабрабыт непазьбежна прырастае за кошт павелічэньня долі бедных і жабракоў.

Расейская эканоміка ўжо даўно знаходзіцца на такім дне, што яго не намацаць нават з дапамогай батыскафа і наладзіць дадзенае становішча рэчаў пры адпаведным рэжыме фізычна немагчыма, бо бяда ня ў тым, што людзі-жабракі надта шмат хочуць – бяда ў тым, што валадарачая чэкісцка-алігархічная элітка ніяк ня можа спыніць рост уласнага апэтыту, які з кожнай новай замежнай вілай толькі павялічваецца і павялічваецца.

t.me

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5D429C69BF1DB

19/10/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь