Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІНТЭНСІФІКАЦЫЯ АКУПАЦЫЙНАЙ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

(Кастрычніцкі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Старшыня запрапанаваў Сойму абмеркаваць і прыняць дзьве заявы і прыступіць да падрыхтоўкі да важнейшага мерапрыемства – мэмарыяльных шэсьця і мітынгу-рэквіема на сёлетнія Дзяды.

З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён выклаў асноўныя палажэньні дзьвюх заяваў КХП-БНФ – “Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею” і “Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі”.

Сябры Сойму выказалі думку аб тым, што заявы зьяўляюцца вельмі своечасовымі і правялі актыўнае абмеркаваньне на гэтую тэму. Пры абмеркаваньні заявы аб антызаконным працэсе “інтэграцыі” Беларусі ў Расею было падкрэсьлена, што абсалютная большасьць беларускага грамадзтва ўжо мае адэкватнае ўляўленьне аб тым, што такое Расея – краіна, дзе валадараць крымінал, бяспраўе, гвалт, нянавісьць і падман, імпэрыя, дзе цана чалавечага жыцьця роўная нулю, дзе пануе разбуральны эканамічны крызіс і гаспадарчы ўпадак. Людзі адкрыта выказваюцца супраць таго, каб расейскі кашмар прышоў на нашу зямлю. Менавіта таму існуючы ў Беларусі рэжым хавае ад нашага грамадзтва зьмест перамоваў з Масквой пра “інтэграцыю” і імкнецца паставіць беларусаў перад зьдзейсьненым фактам паглынаньня нашай краіны суседняй імпэрыяй. Прамаскоўскі рэжым пад кіраўніцтвам сваіх маскоўскіх гаспадароў вядзе злачынную практыку “таемнай дыпламатыі”. Не вытрымліваюць крытыкі “аргуманты” “інтэгратараў” аб тым, што новы этап паглынаньня Беларусі Расеяй зьяўляецца працягам “будаўніцтва саюзнай дзяржавы РФ і РБ”. Так званая “саюзная дзяржава” зьяўляецца нікчэмным у юрыдычным сэнсе ўтварэньнем, якое не прызнана нікім у сьвеце і супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Да таго ж, рашэньні па “саюзнай дзяржаве” прымаліся дэ-юрэ нелегітымнымі структурамі прарасейскага рэжыму. На аснове гэтага нелегітымнага ўтварэньня Масква і мясцовы рэжым зьбіраюцца разгортваць сваю “акупацыйную інтэграцыю”, якую не прызнае ні беларускі народ, ні міжнародная супольнасьць.

Сябры Сойму падкрэсьлілі, што ўсе службовыя асобы дзейснага ў Беларусі рэжыму павінны ведаць аб сваёй крымінальнай адказнасьці, калі яны падпішуць “інтэграцыйныя” дакуманты па паглынаньню Беларусі Расеяй. Паводле беларускага заканадаўства іхнія дзеяньні падпадаюць пад кваліфікацыю дзяржаўнай здрады, і гэтыя асобы будуць трактавацца як дзяржаўныя злачынцы.

Была абмеркавана таксама заява “Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі”. Сябры Сойму зазначылі, што фармальна зьмест пытаньняў перапісу нібыта адпавядае агульнапрынятым нормам. Але трэба ўлічваць факт існаваньня ў нашай краіне рэжыма ўнутранай акупацыі. Гэты рэжым служыць не беларускім нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам, а інтарэсам імпэрскай Масквы. Таму працэс перапісу ня можа разглядацца як тыповая дэмакратычная працэдура, а яго вынікі як адлюстраваньне сапраўднага становішча ў беларускім грамадзтве. Шэраг пытаньняў сфармуляваны такім чынам, каб вымусіць беларусаў адказваць аб першанстве расейскай мовы ў грамадзкім і асабістым жыцьці беларусаў. Перапіс праводзіцца як частка рэжымнай палітыкі асіміляцыі і русіфікацыі беларускага народа, ва ўмовах сапраўднай зьнішчальнай вайны супраць беларускай мовы, культуры, традыцыі і дзяржавы, на фоне актывізацыі акупацыйных працэсаў, кіруемых Масквой з мэтай канчатковай ліквідацыі Беларускай Дзяржавы.

Сябры Сойму зьвярнулі ўвагу на становішча, у якім жывуць і разьвіваюцца па сёньняшні дзень пакаленьні беларусаў. Нават калі бацькі размаўляюць з дзецьмі па-беларуску, то далейшае разьвіцьцё, адукацыя і самарэалізацыя асобы ў роднай мове немагчымыя ва ўмовах унутранай (кіраванай з Масквы) акупацыі і татальнай русіфікацыі. Ужо пачынаючы з навязаных нашаму грамадзтву татальнага расейскамоўнага дзіцячага садка, праз татальную расейскамоўную школу, такую ж вышэйшую школу і расейскамоўнае функцыянаваньне ў працоўных калектывах беларусы ня маюць магчымасьці і права рэалізаваць свае элемэнтарныя нацыянальныя правы.

Сябры Сойму заявілі, што і сам працэс правядзеньня перапісу, а таксама падвядзеньне яго вынікаў маюць закрыты ад грамадзтва характар. Нават падчас праводзімых рэжымам недэмакратычных выбараў ёсьць магчымасьць забесьпячэньня элемэнтарнага назіраньня за працэсам галасаваньня, што дазваляе выкрыць шэраг парушэньняў закону і працэдуры, а, самае галоўнае, прадэманстраваць вельмі нізкі ўзровень удзелу грамадзтва ў электаральным фарсе рэжыма. Працэс перапісу зьдзяйсьняецца ў закрытым, цалкам падкантрольным уладам рэжыме. Ніякі грамадзкі кантроль, ніякое назіраньне немагчымыя і не дапускаюцца. Рэжым што захоча тое і напіша ў выніках свайго мерапрыемства.

Ужо вядомы шэраг выпадкаў, калі перапісчыкі атрымалі ўказаньне ад уладаў запаўняць апытальныя лісты такім чынам, каб падкрэсьліць панаваньне расейшчыны ў нашай краіне. Гэта ёсьць крымінальная практыка. Яе вынікі ня могуць быць прызнаныя як аб’ектыўныя і сапраўдныя, рэжымны перапіс мае тэндэнцыйны характар і зьяўляецца палітычнай акцыяй антыбеларускага рэжыму.

Сябры Сойму адзінадушна прышлі да высновы наконт чарговага выбарчага фарсу, які зараз праходзіць у Беларусі. У ацэнцы гэтай падзеі дапамагае нават выказваньне вядомай Л. Ярмошынай: “На этих выборах, как никогда ранее, видно активное участие оппозиции, что свидетельствует о демократичности выборов”. Бальшыня беларускага грамадзтва даўно ўжо ацаніла і “дэмакратычнасьць выбараў” (ня ўдзельнічае ў іх), і ролю ў гэтым фарсе псэўдаапазыцыі, задача якой палягае ў тым, каб легітымізаваць псэўдавыбары. Намаганьні рэжыма і яго спарынг-партнёраў з “апазыцыі” і гэтым разам будуць марнымі, беларусы ня пойдуць на выбарчы фарс.

Сябры Сойму паведамілі пра далейшае паглыбленьне эканамічнага і сацыяльнага крызісу па ўсёй Беларусі. Зачыняюцца мерапрыемствы, і адміністрацыя прапануе беспрацоўным “паехаць на працу ў Крым” або “ў Маскву”. Людзі заўважылі, што нядаўняя аўтааварыя пад Калугай, дзе загінулі 4 беларусы, якія ехалі на працу ў Маскву, практычна, не была адлюстравана ў СМІ. Рэжым апасаецца паведамляць пра драмы, якія здараюцца зь беларусамі ў Расеі. Ёсьць дадатковыя факты пра антынародную гаспадарчую палітыку рэжыму. Заўважана, што апошнім часам на прадпрыемствы, якія яшчэ функцыянуюць, прызначаюцца новыя намесьнікі кіраўніцтва па эканамічных пытаньнях – усе яны з Расеі. Няўжо сярод беларусаў няма кваліфікаваных эканамістаў-гаспадарнікаў, навошта запрашаць чужых “варагаў”? – задаюцца пытаньнямі людзі. Выснова можа быць толькі адна. Масква бярэ пад сваё непасрэднае кіраваньне беларускія прадпрыемствы з мэтай давядзеньня іх да банкруцтва і канчатковага іх захопу.

Сябры Сойму выказалі трывогу з нагоды пашырэньня рэжымам памежных зонаў (недаступных для грамадзтва) на беларуска-украінскім памежжы. Там заўважана павышаная прысутнасьць людзей у вайсковых уніформах, але без апазнавальных знакаў дзяржаўнай ідэнтыфікацыі.

Сьвет павінен ведаць аб тым, што тэрыторыя Беларусі можа быць у любы момант выкарыстана для разгортваньня агрэсіі Расеі супраць Украіны. Гэтаму спрыяе і антыэкалагічная, непатрэбная Беларусі засакрэчаная пабудова ваеннага авіяплацдарму праз Альманскія балоты і гідралагічны запаведнік з бетоннай узлётнай паласой у бок Украіны. Зразумела, што гэты плацдарм рыхтуецца для расейскіх агрэсараў. Але яны не павінны будаваць тут свае плацдармы і беспакарана таптацца на нашай зямлі.

Сойм прыняў заявы “Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею” і “Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі” (публікуюцца).

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

16/10/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024