Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі

З 4-га па 30-га кастрычніка 2019 г. у Беларусі праходзіць афіцыйны перапіс насельніцтва. Падбор пытаньняў перапіснай анкеты абумоўлены дзьмюма задачамі прарасейскай ўладнай сістэмы ў Беларусі. Першая – стварэньне аргумэнтацыі для асіміляцыйнай палітыкі і русіфікацыі краіны. Другая – здабыцьцё падрабязных зьвестак аб сацыяльна-эканамічным, культурным, ідэёва-палітычным, сямейным, сьветапоглядным і іншым прыватным стане асобы дзеля кантролю ўлады над насельніцтвам.

І першая, і другая пазыцыі перапісу ёсьць парушэньнем правоў чалавека і Канстытуцыі краіны і абумоўленыя палітычнымі інтарэсамі антыдэмакратычнага аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі і палітыкай Масквы, якая кантралюе антынародны рэжым у Беларусі.

Галоўным пытаньнем перапіснай анкеты зьяўляецца пытаньне аб беларускай мове: хто назаве яе роднай, хто на ёй размаўляе. Пытаньні сфармуляваныя некарэктна, з разьлікам на прапагандысцкую дэзінфармацыю людзей і на вынікі русіфікацыйнай палітыкі асіміляцыі. Ня ўлічаныя дакладныя ў гэтай далікатнай сітуацыі рэкамэндацыі Эўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па правядзеньні перапісаў насельніцтва (пп. 34, 35).

Далікатнасьць адносінаў вынікае са становішча, якое склалася ў выніку палітыкі антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі па русіфікацыі беларускага насельніцтва. У самым пачатку ўлады гэтага рэжыму адразу 70% беларускіх школаў ператварылі ў рускія школы і былі спаленыя беларускія падручнікі для школаў на беларускай мове. У наступны пэрыяд рэшту беларускіх школаў зачынялі паступова па некалькі адсоткаў у год, але сістэматычна, і цяпер давялі колькасьць беларускіх школаў паніжай 10%. Беларускія сем’і былі пазбаўленыя выбару нацыянальнай мовы навучаньня.

Палітыцы зачыненьня беларускіх школаў спрыялі фальшывыя перапісы насельніцтва, дзе былі пададзены заніжаныя зьвесткі аб самаідэнтыфікацыі і аб роднай мове людзей.

Цяперашні перапіс насельніцтва 2019 г. праводзіцца з тымі ж мэтамі і з улікам інтарэсаў Масквы па інтэграцыі Беларусі ў Расею. Антыканстытуцыйныя дзеяньні па інтэграцыі таемна абмяркоўваюць цяпер за зачыненымі дзьвярыма ў Маскве прадстаўнікі рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі. Фальсіфікацыя перапісу робіцца дзеля стварэньня дадатковай аргумэнтацыі па інтэграцыі Беларусі ў склад Расеі.

Ніякага кантролю над дзеяньнямі дзяржаўных перапісчыкаў, над перапісам і ад вынікамі перапісу беларускае грамадзтва ня мае. Рэжым робіць што хоча. Гэта пацьвердзілі першыя дні і тыдні перапісу. Афіцыйныя перапісчыкі нават не пытаюць у людзей пра мову, але самы запісваюць усім расейскую мову, перакладаюць беларускія імёны па-руску. У анкеце перапісу адсутнічае беларуская мова. У Сьветлагорскім раёне, напрыклад, перапісчык сказаў, што яны ўсім запісваюць рускую мову. Такім чынам адбываецца сьведамая фальсіфікацыя перапісу, кіруемая рэжымнай уладай.

Практычна, людзям няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у такім перапісе, бо ўсё будзе перавернута на карысьць антынароднай палітыкі аўтарытарнага рэжыму і ўплыву Масквы.

Парушэньні правілаў перапісу, якія зробленыя і якія адбываюцца, сьведчаць аб тым, што вынікі перапісу насельніцтва 2019 г. у Беларусі не адпавядаюць сапраўднаму стану насельніцтва і ня могуць быць прызнаныя за сапраўдныя. Яны ня могуць быць скарыстаныя ў статыстыцы і статыстычнай аргумэнтацыі.

Асобным радком мы адзначаем заганнасьць антынароднай палітыкі грубых маніпуляцыяў з насельніутвам Беларусі, сьведчым пра антызаконнасьць і недапушчальнасьць такой палітыкі.

13 кастрычнік 2019 г., г. Менск

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
(Старшыня Зянон Пазьняк)

14/10/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь