Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква і антыбеларускі рэжым таемна ад беларусаў праводзяць дзеяньні па “інтэграцыйным паглынаньні” Беларусі ў Расею.

(Верасьнёўскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

8 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Зноў Масква на нас ідзе…”. Старшыня прысьвяціў даклад галоўнай тэме: маніпуляцыі Масквы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі аб паглынаньні Беларусі Расеяй. Гэта зьвязана з надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі і жаданьнем Пуціна захавацца на прэзыдэнцкай пасадзе. Гандаль краінай адбываецца на вачах грамадзтва, але за зачыненымі дзьвярыма. Пад пагрозай незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі. Ні Лукашэнка, ні мясцовае прадажнае чынавенства не зьяўляюцца праблемай для Масквы. Галоўная небясьпека для імпэрыі – беларускі народ. Масква прыдумала формулу з разьлікам на ідыётаў – “дзьве краіны – адна эканоміка”. Дызбаланс з 97% расейскай эканомікі і 3% эканомікі Беларусі вызначаюць характар гэтага акупацыйнага працэсу.

Сп. Пазьняк нагадаў мясцоваму чынавенству, што ў выніку акупацыйнай інтэграцыі яно страціць свае месцы, замест іх прыйдуць расейскія чыноўнікі. Чыноўніцкая здрада Беларусі ніколі не застанецца забытая, і ніхто са здраднікаў ня ўнікне пакараньня. Але Беларусь была і будзе, якія б цяжкасьці ні прышлося яшчэ перажыць.

Далей дакладчык нагадаў, што цяперашні этап акупацыйнай інтэграцыі адбываецца ва ўмовах, калі грамадзтва адлучана ад рэальнай інфармацыі і ня мае магчымасьці паўплываць на падзеі. Тады застаюцца два варыянты існаваньня: радыкальныя дзеяньні альбо рабства. Беларусы павінны быць гатовымі бараніць Бацькаўшчыну ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй. Беларускае грамадзтва ў пэўныя моманты здольнае да самаарганізацыі. Важна не паддавацца на заклікі правакатараў і рыхтавацца за змаганьня.

Беларуская нацыя салідарызуецца, робіцца ўсё больш здольнай адстаяць сваю свабоду. Першая задача – гуртаваць сілу, каб не дазволіць ворагам нацыі правесьці акупацыйную інтэграцыю з Расеяй.
З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Яны зрабілі аналіз эканамічнага становішча ў Беларусі. Рэжым прымушае нямногія прыбытковыя прадпрыемствы аддаваць заробленыя сродкі на паратунак стратных прадпрыемстваў, а таксама закупляць за вялікія грошы непатрэбнае, састарэлае абсталяваньне і тэхніку. Расея вядзе сапраўдную эканамічную вайну супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія знаходзяць шляхі гандлёвага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Праводзіцца сапраўдная падрыўная праца з мэтай абарваць гэтыя сувязі і ўзяць пад яшчэ большы кантроль беларускія прадпрыемствы. Экспэрты Міжнароднага валютнага фонду ў сваіх паведамленьнях і справаздачах папярэджваюць, што ў беларускай эканоміцы ідуць разбуральныя, крызісныя працэсы, адсутнічаюць рэформы, і гэта прывядзе ў блізкім часе да эканамічнага калапсу. Вядома, што гэтыя працэсы выкліканы каланіяльнай разбуральнай палітыкай Масквы. Неабходна ратаваць беларускую эканоміку, выводзячы яе з-пад імпэрскага цяжару, але гэта вырашаецца толькі палітычнымі дзеяньнямі і ўмацаваньнем дзяржавы праз усталяваньне нацыянальнага патрыятычнага ўраду.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра далейшае зьбядненьне насельніцтва па ўсёй Беларусі. Частка грамадзтва “закрэдытавана”, г. зн. набрала крэдытаў, якія ўсё цяжэй становіцца аддаваць. У выпадку, калі эканамічны крызіс дасягне піку, у людзей будуць забіраць за неаплочаныя крэдыты асабістыя аўтамабілі, кватэры і іншую маёмасьць. Краіне пагражае сацыяльная катастрофа. Сотні тысячаў працоўных, моладзі і інтэлектуалаў, ня маючы магчымасьці зарабіць на жыцьцё і рэалізавацца, пакідаюць Беларусь і выязджаюць ў заходнія краіны, многія з сем’ямі. Вядома, што на заробкі ў Расею едзе ўсё менш людзей. Грамадзтва імкнецца трымацца падалей ад мафійнай імпэрыі.

Апошнім часам назіраецца нейкая незвычайная нібыта “падвышаная культурная актыўнасьць” рэжыму. Прадстаўнікі РПЦ робяць заявы пра “неабходнасьць весьці службу на беларускай мове” (але так і не пачынаюць весьці). Улады ўсталявалі ў розных гарадах некалькі помнікаў выдатным дзеячам беларускай гісторыі. Сябры Сойму мяркуюць, што нельга давярацца гэтай афіцыёзнай зьяве, бо адбываецца яна на фоне ўсё больш жорсткай і татальнай русіфікацыі беларускай школы, публічнага жыцьця і інфармацыйнай прасторы. Калі энтузіясты нацыянальнай культуры зьвяртаюцца да мясцовага чынавенства з прапановамі арганізаваць беларускія выставы, канцэрты, кінапаказы, то чыноўнікаў ахоплівае паніка. Яны лемантуюць: “Нет! Я государственный служащий! Не надо нам этого…” Міліцыя і спэцслужбы ўносяць энтузіястаў у сьпісы “неблагонадёжных” і папярэджваюць структуры мясцовай улады пра недапушчальнасьць супрацоўніцтва з такімі беларусамі. Сябры Сойму прышлі да высновы, што афіцыёзная “культурніцкая актыўнасьць” антыбеларускага рэжыму зьяўляецца дымавой заслонай, з дапамогай якой Масква і мясцовы рэжым спрабуюць дэзарыентаваць наша грамадзтва і прыхаваць свае разбуральныя дзеяньні па “акупацыйнай інтэграцыі” ў Расею.

Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “Аб заяўленай кіруючым у Беларусі рэжымам працы над “ праграмай рэалізацыі “саюзнай дамовы” з Расейскай Федэрацыяй” (публікуецца).

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
8 верасьня 2019 г.

11/9/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2019
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь