Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВАЙНА ЗА МЁРТВЫХ

37332789_1198810493589380_5234016463106342912_o.jpg
Гэтыя матар’ялы кіраўніка пратэстнай групы КХП-БНФ Ігара Шчэмялёва я вырашыў перадрукаваць з Фэйсбука на нашых партыйных старонках па некалькіх прычынах. Найперш, матар’ял добра выкладзены. Другое, наш падыход і інструкцыі па этычнай вытрываласьці і паводзінах здаровага сэнсу далі станоўчыя вынікі ў дачыненьнях зь людзьмі (наведнікамі рэстарана) і адначасна доказна ўскрылі сітуацыю «рэжымнага аб’екта» (пра гэта гл. інфармацыю, асабліва, што датычыць 15-га ліпеня). Некаторыя сябры Партыі, што праглядаюць Фэйсбук, зьдзіўленыя дэзінфармацыяй і накатам на Партыю ў сувязі з нашым удзелам у пратэстах. Аднак, нічаму ня трэба зьдзіўляцца ў стане інфармацыйнай вайны. Тут руціна. Праблемы існуюць дзьве. Першая – цяжка стрымаць некіруемых неадэкватных асоб, якія зьяўляюцца самахоць і праяўляюць агрэсію супраць ўсіх. І другая, галоўная, – ня маюць значэньня паводзіны і захаваньне пратэстоўцаў ў час варты. Эфэсбіст, што фігуруе пад выглядам аховы рэстарана і кіруе міліцыяй, паказвае каго караць па разнарадцы. Ён валодае апэратыўнай інфармацыяй пра людзей. Становішча абсурднае. Але ёсьць яшчэ разумныя адказы і на гэты акупацыйны выпрыск.

Зянон Пазьняк

* * *

Ігар Шчэмелеў.
КУРАПАТЫ ЯДНАЮЦЬ

У нядзелю адбыў варту ля Курапатаў. Прысутнічалі сябры КХП-БНФ, беларускія патрыёты, проста неабыякавыя грамадзяне.

У сяброў партыі было вельмі дакладнае разуменьне, як трэба сябе паводзіць: ветліва, карэктна, стрымана, на правакацыі не рэагаваць, не штурхацца, не праяўляць агрэсіі, пад колы машынаў не кідацца, не ўвязвацца ў спрэчкі і дыскусіі з пракатарамі. Была задача: праводзіць інфармацыйную працу з людзьмі, тлумачыць ім, што гэта за места, распавядаць пра Курапаты. Адначасова фіксаваць тых, хто наўмысна едзе ў рэстарацыю.

Едзе маладая пара. Беларускія нумары. Спыняюцца. Распавядаем пра Курапаты, пра незаконную рэстарцыю. Уважліва слухаюць:
– І што, вы нас туды не прапусьціце?
– Не пусьціць мы не маем права. Але ці вашае сумленьне дазваляе заехаць?
– Не, сумленьне не дазваляе…
Разварочваюцца, зьяжджаюць. Мірныя, узважлівыя дзеяньні даюць плён.

Прыязджае машына. Выходзяць чатыры хлапцы, падыходзяць, ціснуць рукі, дзячаць. Апынуліся з Магілёва. Проста ехалі міма. Вырашылі зайсьці ў Курапаты, потым павітацца з пратэстоўцамі.

Наступная машына: бацька з сынам. Спыняюцца, выходзяць, ціснуць рукі. Па-польску тлумачаць, што яны з Польшчы, прыехалі наведаць Курапаты і падзячыць абаронцам.

Наступная машына: жанчына зь Нямеччыны. Таксама вырашыла наведаць Курапаты і павітацца. На пытаньне, ці магчыма было б стварыць нешта падобнае на “Бульбаш-Холл” ля Бухенвальду, адказала, што не, не магчыма.

Потым былі патрыёты з Гомеля і іншых гарадоў.

І гэтак амаль цэлы дзень. Падтрымка і салідарнасьць з усёй Беларусі і замежжа. Інфармацыйная перамога адназначна на баку пратэстоўцаў. Тысячы і тысячы людзей у Беларусі і замежжы даведаліся пра Курапаты толькі дзякуючы актыўным дзеяньням пратэстоўцаў.

Канешне, былі і правакатары. Тыя адкрыта казалі, што ведаюць, што гэта за месца. І што едуць сюды наўмысна. Былі і пагрозы “даць у морду”. Адкрытае правакаваньне перад камерамі гэбістаў. Ну што ж, з такімі і гутарыць ня мае ніякага сэнсу. Увязвацца ў канфлікт тым больш. Бо яны менавіта дзеля гэтага і едуць: распаліць канфлікт, справакаваць, падставіць патрыётаў. І ведаеце, часам цяжэй прамаўчаць, стрымацца, чым кінуцца ў спрэчкі.

Усё ж такі, на колькі важна мець разумную вытрымку і арганізацыю падчас любых палітычных акцый ці дзеяньняў. Калі дзейнічаць спакойна і карэктна, без агрэсіі, нармалёвыя, адэкватныя людзі прыслухаюцца і задумаюцца. З неадэкватнымі ж гутарыць увогуле ня мае сэнсу. Тады і пратэст выглядае годна і станоўча, а правакатары застаюцца ні з чым.

У выніку, за ўвесь дзень абаронцаў і салідарных людзей апынулася значна больш, чым наведнікаў рэстарацыі.

Атрымаўся мірны пратэст, эфектыўная інфармацыйная праца без ніводнага штрафу і ніводнай канфліктнай сітуацыі.

Вяртаўся ў вельмі пазітыўным настроі.
Курапаты сапраўды яднаюць, паказваюць што беларусы могуць быць салідарнымі, адзінымі. І што ў нас усё атрымаецца, калі дзейнічаць разумна, граматна і арганізавана.

Жыве Беларусь!
8 ліпень 2018 г.
———————————–
Заўвага: У пратэсьце ўдзельнічалі тры сябры Партыі са сьцягам і адзін валанцёр.

* * *

Ігар Шчэмелеў.
РЭЖЫМНЫ АБ’ЕКТ

Адстаялі чарговую варту разам з сябрамі КХП-БНФ ля рэжымнага аб’екту пад кодавай назвай “Бульбаш-хол”.

Чаму “рэжымнага аб’екту”? Бо “рэстарацыяй” гэта назваць цяжка. Не існавала яшчэ ў сьвеце рэстарацыі, усе подступы да якой штодня ахоўваюць дзясяткі супрацоўнікаў КГБ, патрапіць у якую проста фізічна немагчыма, бо браму панічна зачыняюць толькі пры падыходзе “не сваіх” людзей.

За цэлы дзень працы аб’екту было ўсяго 2-3 выпадковыя машыны, якія прыехалі туды з абсалютным няведаньнем таго, што гэта за месца. Пасьля атрыманай інфармацыі пра Курапаты і незаконны забаўляльны комплекс у ахоўнай зоне мэмарыялу, людзі задуменна разварочваліся і зьяжджалі прэч. Адэкватныя, нармальныя людзі сюды есьці не паедуць. Не спрацавала нават спроба “ахоўніка” распавесьці пра тое, што тут “оплаченный фондом Сороса протест”. Простыя людзі пачулі праўду ад нас, прапаганду ад “ахоўніка”, ды адразу разабраліся, што да чаго. Праўда за намі.

Былі машыны, якія прыяжджалі выключна для таго, каб выказаць сваю падтрымку пратэстоўцам. Гэтак, пад’ехала машына з эстонскімі нумарамі. Пасажыры паведамілі, што ведаюць, што тут адбываецца, ды прыехалі выказаць сваю салідарнасьць. Гэта абнадзейвае. Маральная і інфармацыйная перавага на нашым баку.

Складваецца ўражаньне, што наведваюць гэтую ўстанову выключна спэцыяльна падасланыя асобы. Паводзіны і словы іх паўтараюцца як пад капірку. Адкрыта кажуць, што ведаюць, куды едуць. Паказальна, што кожнага з такіх наведвальнікаў сустракалі супрацоўнікі спэцслужбаў ды “аховы” з рацыямі, якія фактычна ладзілі ім эскорт да самага ўваходу.

На гэты раз пратэст ля брамы быў даволі масавым. У розны час прысутнічала каля 30-ці чалавек. Пры гэтым, людзі пастаянна мяняліся. Верагодна, адыгралі ролю агрэсіўныя і правакацыйныя паводзіны Зайдэса і яго бандыцкай аховы напярэдадні. Людзі адказалі салідарнасьцю і больш актыўным выхадам на пратэст.

Адчувалася сапраўднае адзінства дзясяткаў людзей з абсалютна розных палітычных рухаў і партый. Людзі аб’ядналіся, каб бараніць беларускую годнасьць, нацыянальную сьвятыню Курапаты.

Не абыйшлося і без пратаколаў з боку ДАІ. Некалькі пратаколаў было складзена на сяброў КХП-БНФ ды іншых абаронцаў. Цікава тое, якім менавіта чынам выпісваліся гэтыя пратаколы. Высьветлілася, што рэжымнае ДАІ паслухмяна падпарадкоўваецца аднаму толькі руху пальца “ахоўніка” Бульбаш-хола. Так-так, менавіта пальца. Супрацоўнік ДАІ падыходзіў да “ахоўніка”, той грэбліва варушыў указальным пальцам у бок пэўнага пратэстоўца. І службовец ужо бег выпісваць на яго пратакол.

У цэлым, уся гэтая дзея нагадвае нейкі вычварны спэктакль: рэжымны аб’ект пад выглядам “рэстарацыі”, “простыя ахоўнікі”, якія раздаюць загады міліцыі, “наведвальнікі” з правакатарскімі, як пад капірку, паводзінамі. Усё большай колькасьці людзей становіцца зразумелым, што гэта абсалютна не камерцыйны праект, а наўмысная правакацыя супраць нашай сьвятыні — Курапатаў.

Упэўнены, што беларуская салідарнасьць і адзінства перакуляць сцэнар ворагаў. Перамога абавязкова будзе за намі!

Жыве Беларусь!
15 ліпень 2018 г.

ІЛЮСТРАЦЫІ:
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1198801760256920&set=pcb.1779992288763611&type=3&theater

* * *

Ігар Шчэмелеў.
НЯЗЛОМНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ГЕРОІ
Уладзімір Плотнікаў, сябра КХП-БНФ.
Абараняў Курапаты яшчэ ў 2001 годзе, калі ўлады пракладалі праз мэмарыял МКАД. Падчас міліцэйскага нападу яму адбілі нырку так, што яе давялося выдаліць.
Сёньня гэты нязломны і мужны чалавек ізноў стаіць на варце ля Курапатаў з вялікім Бел-Чырвона-Белым сцягам.

ІЛЮСТРАЦЫІ:
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1198810140256082&set=pcb.1780004802095693&type=3&theater

37395450_1198801780256918_3215714779851128832_o-1.jpg

37390686_1198801840256912_2145000637211869184_o-1.jpg

37412323_1198801773590252_377330335995658240_o-1.jpg

37362845_1198801783590251_1879038107416788992_o-1.jpg

19/7/2018 › Навіны, Беларускія Ведамасьці


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь