Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Выйсьце – выключна палітычнае

(Кастрычніцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

8 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Дзеім далей”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца зрабіў агляд падзей апошняга месяца: актыўнай стадыі ваенных вучэньняў “Захад-2017” і становішча пасьля іх афіцыйнага заканчэньня. Пытаньняў і таямніц тут больш, чым фактаў і статыстыкі. Людзей па ўсіх раёнах Беларусі ўразіла велічэзная колькасьць расейскай ваеннай тэхнікі і расейскіх вайскоўцаў у тых рэгіёнах Беларусі, празь якія адбывалася транспартыроўка чужых войскаў і дзе праходзілі манэўры. Бачна было, што ўзброеныя чужынцы пачуваюцца тут “як дома”. Дарэчы, уся рэжымная прапаганда на розныя лады падкрэсьлівала гэтае акупанцкае “як дома”, настойліва даказваючы нашаму народу, што цяпер ён “пад надзейнай абаронай”.

З дэмагогіяй у іх усё наладжана, а вось праўдзівай інфармацыі ад іх не дачакаешся. Трэба па ўсёй краіне зьбіраць зьвесткі пра месцазнаходжаньне і колькасьць чужога войска, якое ў любым сэнсе (нават нават паводле рэжымных законаў) знаходзіцца на нашай тэрыторыі нелегальна. Людзей зьдзівіў той “неверагодны факт”, што расейскую ваеншчыну бесперапынна завозілі ў Беларусь на працягу 2,5 месяцаў, а заявілі пра яе вывад з нашай краіны праз два дні пасьля абвяшчэньня аб завяршэньні манэўраў. Зьвесткі пра расейскую ваеншчыну на нашай зямлі, пачалі ўжо пакрыху зьяўляцца ў Сеціве, трэба сачыць за гэтым. Чужое войска на нашай зямлі – гэта крыніца вялікай небясьпекі для дзяржавы і народа. Яно не мае права тут знаходзіцца і дэ факта зьяўляецца акупацыйным, падлягае ліквідацыі.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра далейшыя скарачэньні працоўных месцаў у гарадах, пра гаспадарчы хаос у сельскай мясцовасьці. Беларускія мужчыны працягваюць шукаць заробкаў у Расеі, хаця за цяжкую працу там плацяць усё менш. Бывае, што працоўны чалавек быў падмануты, пакрыўджаны ў Маскве, рады, што вярнуўся адтуль жывы, і паўтараў: “Ніколі больш не паеду ў гэтае пекла!” Але пасядзіць без працы некалькі месяцаў і зноўку вымушаны ехаць у маскоўскае рабства, бо тут працы няма.

Мадэль штучнага развалу беларускай гаспадаркі і бізнэсу, распрацаваная расейскімі спэцамі і культывуемая мясцовым антыбеларускім рэжымам, пакуль што спрацоўвае. З другога боку, у заходніх раёнах Беларусі многія беларусы бачаць паратунак у выезьдзе на пастаяннае жыхарства ў Польшчу. Вырысоўваецца карціна сацыяльнай катастрофы ў нашай краіне, утворанай рэжымам, які выконвае загады Масквы. Тым часам Расея па-варварску выкарыстоўвае нашы працоўныя сілы і таленты. Выйсьце з гэтага становішча – выключна палітычнае, праз цывілізаваную ліквідацыю антынароднага прамаскоўскага рэжыму і нармалізацыю нацыянальнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцьця ў вызваленай ад унутранай акупацыі Радзіме.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
8 кастрычніка 2017 г.

12/10/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2017
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь