Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Дзеім далей

(Ліст на кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне ў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мы дзеім і крок за крокам набліжаемся да перамен, на якія мусім уплываць.

…Важна, што ў верасьні не адбылося катастрофы, якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашу невялікую фронтаўскую (і адзіную беларускую), цяпер партыю мы зрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэба было зрабіць. Грамадзкая штодзённая ўвага да небясьпекі расейскіх ваенных манэўраў у Беларусі шмат значыла. Беларусь на фоне міжнароднай занепакоенасьці не павінна была маўчаць. І нам удалося ўзьняць гэты наш беларускі голас.

Я ўжо адзначаў у выступе на апошнім мітынгу, што Маскве не атрымалася разьвязаць вайну на Далёкім Усходзе і сутыкнуць Амэрыку з Паўночнай Карэяй, хаця Расея (застаючыся ў ценю) рабіла брутальныя і нават адчайныя высілкі, каб Пн. Карэя справакавала Амэрыку на ўдар. Масква пралічылася на захадзе і на ўсходзе. Гэта ўсё адыграла адпаведную ролю і пакуль што адтэрмінавала расейскую агрэсію ва Усходняй Эўропе. Але маскоўскія намеры застаюцца. Падрыхтоўка працягваецца.

Няма сумненьняў (і выведка суседніх краін тое даказвае), што расейцы пакінулі ў Беларусі і схавалі значную частку свайго войска і тэхнікі. А рэшту адвялі на новыя рубяжы ў стан гатовасьці да інвазіі. Расейцам удалося схаваць свае аддзелы, дзякуючы спрыяньню рэнегацкага рэжыму ўлады ў Беларусі і дзякуючы таму, што Беларускае войска апынулася (дзякуючы, ізноў жа, рэнегацкаму рэжыму) пад камандваньнем расейскіх генэралаў, палкоўнікаў і шпіёнаў. Бянтэжыць, аднак, што беларусы, звычайныя людзі Беларусі, да гэтага часу не зафіксавалі і ня выявілі месцазнаходжаньня расейцаў. Мімікрыя, відаць, добра прадумана.

Тым часам, заўважце, калі б у Беларускім войску (і ў цэлым у грамадзтве) была беларуская мова, схаваць чужое войска было б немагчыма. Вось яна цана ўнутранай акупацыі рэнегатаў і цана здрады. Плянуюць крымскі сцэнар. Ведаючы гэта, трэба адпаведным чынам і абавязкова рыхтавацца да барацьбы. Але найперш неабходна выявіць схованкі акупантаў. Выявіўшы, прыступіць да дзеняньняў па вызваленьні тэрыторыі.

Для нас цяпер важна падрыхтаваць сьвяткаваньне Дзядоў у Курапатах. І, адпаведна, трэба абавязкова пасьпець зрабіць усе падрыхтоўчыя справы, якія былі адкладзеныя на цэлы год.

Вельмі цяжка (асабліва ў паваротныя моманты), што ў нас няма нацыянальнага друку, радыё і тэлебачаньня і беларускага інтэрнэту. Але, памятайма, што адтуль чуваць толькі словы. Дзеяньні за намі. Яны ўсё і вызначаць…
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
8 кастрычніка 2017 г.

12/10/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2017
П А С Ч П С Н
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь