Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ АБАРОНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

(Заява-зварот Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных
дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь)

У 26-ю гадавіну Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь мы сьведчым, што дзяржаўная Незалежнасьць Беларусі і Беларуская мова ёсьць найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларускай нацыі. Шанаваньне і абарона гэтых каштоўнасьцяў ёсьць гонарам і абавязкам беларускіх патрыётаў і ўсіх грамадзянаў Беларусі.

Мы выказваем трывожную занепакоенасьць у сувязі з плянаваньнем незаконных, неканстытуцыйных ваенных вучэньняў расейскага войска (”Захад-2017″) на тэрыторыі Беларусі. Уваходжаньне расейскага войска і бронетэхнікі ў Беларусь, якое ўжо пачалося, мы ацэньваем як пачатак гібрыднай акупацыі нашай краіны і грубае парушэньне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Такія дзеяньні расейскай ваеншчыны зьяўляюцца пагрозай усім нашым суседзям: Украіне, Польшчы, Летуве, Латвіі і Эстоніі, пра што ўжо неаднаразова ў сваіх выказваньнях сьведчылі прадстаўнікі рэжыму Пуціна ў Маскве.

Мы зьвяртаемся да краін-гарантаў Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікабрытаніі, у якім гарантавалася дзяржаўная незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, аказаць ціск на Расею з мэтай выкананьня абавязацельстваў, адлюстраваных у Мэмарандуме.

Мы патрабуем ад кіраўніцтва Расеі і ад фактычнага кіраўніцтва Беларусі адмяніць ваенныя вучэньні “Захад-2017″, вывесьці расейскія войскі і бронетэхніку з тэрыторыі Беларусі.

Зьвяртаемся да Беларускай Арміі, якая прысягнула на вернасьць Беларусі. Абараняйце Радзіму ад расейскай інвазіі!

Зьвяртаемся да грамадзянаў-патрыётаў Беларусі з заклікам распачаць грамадзянскае супраціўленьне інвазіі расейскага войска ўсімі мэтадамі барацьбы і сродкамі супраціву. Узброены расейскі жаўнер не павінен быць на беларускай тэрыторыі. Беларуская чыгунка не павінна перавозіць бронетэхніку і ўзброеных жаўнераў чужой дзяржавы.

Зьвяртаемся да беларусаў ва ўсім сьвеце і да міжнароднай супольнасьці аб падтрымцы беларускай Незалежнасьці, свабоды, дэмакратыі і барацьбы.

26 жнівень 2017 г. г. Менск

28/8/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2017
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь