Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Як эстонцы любяць эстонскае

Назіраючы за фальшывымі “фальклёрна-этнаграфічнымі” дзеяньнямі антыбеларускага рэжыму на працягу гадоў, прыходзім да наступных высноў. Гэта ёсьць няшчыры акт, мэта якога – прыкрыцьцё сапраўднай (і гэтым разам шчырай) палітыкі русіфікацыі і ліквідацыі ўсяго беларускага. На адзін дзень перад сваім лубочным “днём независимости – днём республики” чыноўнікі (нават некаторыя рэжымныя дыпслужачыя ў замежжы!) надзелі на сябе кічавыя стылізаваныя “вышыванкі” і крыху пакрасаваліся-пастроіліся на публіку. Усе мерапрыемствы пад грыфам “масавыя” на тэму беларускай песьні, беларускіх літаратурных чытаньняў, народных сьвятаў рэжым абавязкава заганяе падалей ад сталіцы і вялікіх гарадоў. Такім чынам, каб як мага менш людзей апынулася на беларускім сьвяце. А для вельмі многіх купалаўская Вязынка так і застаецца terra incognita. Яны там не былі, іх туды не вазілі на экскурсію або на сьвята ў савецкай і постсавецкай школе. І іхніх дзяцей таксама ніхто туды ня возіць. Гэтага няма ў рэжымнай палітыцы русіфікацыі школы ў Беларусі. А ў лукашыстоўскіх Пенатах яно раскрылася “во всей красе” – у выглядзе містэрыі-буф пад тытулам “Александрия приглашает друзей” або “Купалье по-русски”, дзе, зразумела, не знайшлося месца нашай мове, і ўсё падавалася як “новаторство и традиции”. Афіцыёзнае беларусафобства набывае вырабленыя формы. Усё гэтае акупанцкае збачэнства было ўжо і за саветамі (і будзе ліквідавана пасьля вызваленьня нашай краіны).

А вось як сьвяткуюць свае сьвяты, як сьпяваюць на роднай мове эстонцы. Гэта фэстываль народнай песьні – 30 тысячаў выканаўцаў у нацыянальных строях выступаюць на Сьпеўным полі. Але ў кожным горадзе, мястэчку, вёсцы (у кожнай школе, садку, ліцэі, ВНУ, многіх працоўных калектывах) эстонцы сьпяваюць свае песьні і зьберагаюць свае традыцыі. І так там было заўжды, нават пад саветамі. Вось дзе сапраўдная шчырасьць і сапраўдная дзяржпалітыка. Але ў аснове ўсяго ляжыць галоўнае – упартасьць культурнай нацыі, якая адмовілася прадаваць душу русіфікатарскаму д’яблу.

Валеры Буйвал

23/7/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2017
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь