Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІГУМЕНСКІ ШЛЯХ

ih-5.JPG
25 чэрвеня група фронтаўцаў накіравалася зь Менску ў г. Чэрвень (даўні Ігумен), каб ушанаваць памяць ахвяраў камуна-расейскага тэрору на нашай зямлі. Менавіта па гэтай дарозе ў чэрвеньскія дні 1941 года канвой расейскага НКВД гнаў тысячы вязьняў з менскай турмы ў бок Расеі пасьля пачатку нямецка-фашыстоўскай інвазіі.

Пасьля таго, як вязьні пераначавалі ў ігуменскай турме, і пасьля авіяналёту 26 чэрвеня вязьняў па крымінальных артыкулах адпусьцілі, а палітычных пагналі далей на Усход. На ўскраіне Ігумена каты НКВД адкрылі агонь па людзях. Загінулі сотні людзей. Удалося ўцячы нямногім. Такія дзікія расправы над вязьнямі (“ворагамі народа”) НКВД тварыла тады ва ўсіх заходніх рэгіёнах СССР на загад Крамля. Маскоўскі фашызм у хаўрусе з нямецкім фашызмам разгортвалі масавае знішчэньне людзей.

На магілах ахвяраў фронтаўцы ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Выступоўцы казалі пра трагедыю народа, пра тое, што Масква разам з Берлінам справакавала і распаліла сусьветную вайну. Нямецкі фашызм быў разгромлены антыгітлерскай кааліцыяй, а антычалавечая маскоўска-бальшавіцкая імпэрыя засталася. І нават працягвае цяпер існаваць у выглядзе РФ. Беларусы ня хочуць вайны, вайны хоча крамлёўскае кіраўніцтва імпэрыі, яе адурманены тытульны охлас. Беларусы павінны не дапусьціць, каб імпэрскі вораг захапіў Беларусь, бо вынік акупацыі будзе такі ж трагічны, як і ў тыя далёкія гады – генацыд нашага народа. Нашы ахвяры не забытыя, яны заклікаюць нас не саступаць перад чужынскім нашэсьцем. Вядома са статыстыкі ХХ стагоддзя: тыя грамадзтвы, якія бараніліся са зброяй у руках, несьлі страты. Але тыя, хто здаваўся на літасьць і не супраціўляўся акупантам, панесьлі страты на некалькі парадкаў вышэйшыя ў выніку рэпрэсій, забойстваў, высылак, рабскай працы. Змагарная Украіна, якая цяпер ў цяжкіх умовах разграміла маскоўскага агрэсара і спыніла нашэсьце, павінна быць для нас прыкладам.
ih-5.JPG

ih-9.JPG

Людзі прайшлі шэсьцем па Ігуменскім шляху, ускладаючы да крыжоў на магілах пакутнікаў кветкі і вянкі, запальваючы зьнічкі. Гучаў гімн “Магутны Божа”.

25 чэрвеня 2017 г.
Крыніца: pieramoha.org

28/6/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2017
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024