Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНЬНЯЎ І ДРУКАЎ У НЬЮ-ЁРКУ

18 чэрвеня ў Нью-Ёрку ў беларускім саборы св. Кірылы Тураўскага адбылася вялікая прэзэнтацыя беларускага друку.

Напачатку Зянон Пазьняк прадставіў дзьве новыя кнігі, выдадзеныя ім у гэтым годзе. Гэта зборнік яго вершаў і фатаграфіяў з узорнай кнігі “Тэрра Дэй” ў перакладзе на польскую мову, а таксама часткова на грузінскую, украінскую, удмурцкую і марыйскую мовы. Пераклад на польскую мову (200 вершаў) зрабіла польская паэтэса з Еленяй Гуры Ірэна Грынцэвіч. Украінскі пераклад (у асноўным вершы з “Глёрыі Патрыі”) зроблены Івай Падольськай — украінскай паэтэсай з Львіва. На грузінскую мову пераклаў Эмзар Кахідзэ, на ўдмурцкую — Алена Ніканава і на мову Мары-Эл — Сьвятлана Грыгор’ева. Аўтар вельмі ўсьцешаны, што сярод іншых яго вершы перакладзеныя на мовы прыгнечаных русіфікацыяй народаў Расеі

Аўтар прачытаў некалькі вершаў па-украінску і па-польску, адзначыў, што вельмі задаволены перакладамі Ірэны Грынцэвіч і Івы Падольськай, якія дакладна адпавядаюць арыгіналам.

Другая кніга, выдадзеная Зянонам Пазьняком, гэта факсімільны друк “Рабінзона Круза” з выданьня 1947 года ў лягеры Ватэнштэт. Пераклад з ангельскай Сьвятаслава Каўша. Выдавец патлумачыў, чаму менавіта з гэтага выданьня ён зрабіў факсімільны наклад.

Тут цікавы гістарычны факт, як беларусы ў цяжкіх пасьляваенных лягерных умовах здолелі самаарганізавацца, утварыць сацыяльна-культурную структуру супольнасьці, якая існавала як мікрадзяржава Беларусь. Кнігавыдавецтва і друк былі адным са зьвеньняў гэтай сістэмы. Пераклады сусьветнай літаратуры на беларускую мову рабілі, дбаючы пра моладзь, каб беларуская моладзь у лягеры чытала добрыя кніжкі, мела сьветлыя ідэалы, рупілася пра бацькаўшчыну Беларусь і беларускую культуру.

У дадатку да выданьня Зянон Пазьняк зьмясьціў некалькі дзясяткаў фота з вокладак беларускіх кніг і часопісаў таго часу, каб паказаць размах культурнай актыўнасьці ў беларускай паваеннай эміграцыі.

Галоўнай тэмай прэзэнтацыі стала, аднак, “Народная Праграма “Вольная Беларусь”, прадстаўленьне якой у красавіку-траўні ўжо адбылося ў Варшаве і Вільні. Пра гэтую Праграму ўжо шмат напісана і гаворана. З. Пазьняк падкрэсьліў, што калектыў аўтараў-законатворцаў своечасова стварыў вельмі грунтоўную і моцную працу. Яна прадугледжвае салідарнасьць нацыі вакол нацыянальнай ідэі і нацыянальных інтарэсаў. Матэрыял разьмеркаваны ў 34-х разьдзелах і скарэгаваны па асноўных прынцыпах вольнай Беларусі: незалежная вольная дзяржава, клясычная дэмакратыя, вольны чалавек — аснова эканомікі і дзяржаўнай сістэмы, культурна-нацыянальнае адраджэньне беларускай нацыі.

Зянон Пазьняк падрабязна распавёў пра сутнасьць уладкаваньня вольнай Беларусі па асноўных аспэктах існаваньня дзейнасьці і палітыкі. Было шмат розных пытаньняў. Трэба сказаць, што прэзэнтацыя Народнай Праграмы выклікала жывы інтэрас сьведамых беларусаў Нью-Ёрку. Прыехалі нават людзі зь іншых гарадоў, якія былі ўпершыню на такой імпрэзе.

Падсумавала вынік абмеркаваньня старшыня БАЗА Ганна Сурмач. Яна адзначыла безумоўную станоўчасьць і патрэбнасьць такой працы і пажадала аўтарам Народнай Праграмы далейшых дасьледваньняў і працягу дзейнасьці на карысьць вольнай бацькаўшчыны Беларусі.

22 чэрвень 2017 г. Марыля Якушэвіч

23/6/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2017
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь