Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларускі народ будзе рады візыту Папы Рымскага

У інфармпрасторы прагучала на тэму “Папа Рымскі і Беларусь”. Як заўсёды (або “амаль заўсёды”), сапраўднай аналітыкі пытаньня не было ні ад афіцыёзу, ні ад мясцовых “дэмСМІ”. Праўда, ад іх ужо ніхто асабліва і не чакае аналітыкі. Але вось што яны падалі:

Глава БПЦ: Решение о визите Папы в Беларусь будет принимать Патриарх Кирилл

Решение о возможном визите в Минск Папы Римского будет принимать не Белорусская Православная Церковь, а Патриарх Московский.

Об этом 10 апреля на пресс-конференции в Минске заявил Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Павел. «Какое решение примет, мы как послушники будем выполнять», - отметил он.
При этом митрополит подчеркнул, что сама БПЦ пригласить не может главу ни одной из Церквей, передает
Krynica.info.
Крыніца: https://charter97.org/ru/news/2017/4/10/246476/

Паведамленьне выглядае нібыта салідным і паўнавартасным. Але давайце разбярэмся. Няма ў Канстытуцыі нашай краіны згадкі пра тое, што Беларусь – тэакратыя, рэлігійная дзяржава або мае дзяржаўную рэлігію. Беларусь – сьвецкая дзяржава, дзяржава аддзелена ад царквы. Калі фармальных вернікаў РПЦ тут арыфмэтычная большасьць паводле статыстыкі, то мы ведаем, якое становішча існуе на самой справе – будынкі РПЦ паўпустыя або пустыя. І толькі на два-тры галоўныя праваслаўныя сьвяты ў год яны запаўняюцца натоўпамі. А так па нядзелях у будынках РПЦ можна ўбачыць невялікую колькасьць у асноўным пажылых жанчын; моладзі і мужчын практычна няма. Што такое бацюшкі РПЦ, мы паўтараць ня будзем. Як і тое, чым займаецца РПЦ у Беларусі. Гэта агульнавядома.

Дык жа не! Паведамляльшчыкі нам давялі пра заявы мітрапаліта нейкай БПЦ. Ня трэба хітрыць і казаць няпраўду. “БПЦ” – такога фэномэну няма на тэрыторыі Беларусі. Маецца на ўвазе мясцовы “рэспубліканскі пададдзел” РПЦ. І слова “экзарх” перакладаецца з грэцкай як “намесьнік”. Тобок згаданы мітрапаліт Павел (у народзе “Бацюшка-кранік”) зьяўляецца не прадстаяцелям нечага беларускага, а намесьнікам (прадстаўніком) патрыярха маскоўскага. Таму, дарэчы, ён і сказаў, што рашэньне будзе прымаць патрыярх Кірыла.
Ня будзем паўтараць, што РПЦ для беларусаў – зьява чужая і варожая. Нагадаем іншае. У Беларусі няма вайны з Дзяржавай Ватыкан. Больш таго, ёсьць зь ёю дыпламатычныя адносіны. І нават калі б у Беларусі пражываў адзін католік (нават не грамадзянін РБ), вышэйшы сьвятар каталіцкай канфэсіі меў бы права наведаць яго з душпастырскай місіяй, проста выканаўшы пашпартна-візавыя фармальнасьці.

У Беларусі ёсьць вялікая колькасьць вернікаў-католікаў і яны маюць права запрашаць да сябе і прымаць у сваёй краіне свайго сьвятара. Ні ў беларускіх католікаў, ні ў беларускіх грамадзян наогул няма абавязку паводле Канстытуцыі і заканадаўства зьвяртацца ў гэтым (або ў якім іншым) выпадку па дазвол да грамадзяніна РФ Гундзяева (патрыярха Кірылы — прадстаяцеля чужой нам царкоўнай арганізацыі, якая базуецца ў чужой дзяржаве). Дарэчы, калі сам Кірыла і ягоныя папярэднікі на стальцы езьдзілі з візытамі ў Аўстрыю, Італію, Францыю, Летуву і іншыя краіны з каталіцкай большасьцю насельніцтва, то ні ў каго (тым больш у Папы Рымскага) яны дазволу на гэтыя візыты не пыталіся. Маскоўскія арцыбацюшкі афармлялі пашпарт і візу ды паведамлялі праз сваё ведамства замежных сувязяў у адміністрацыю гэтых дзяржаў, калі і куды прыедуць (проста каб ім была арганізавана “для саліднасьці” і афіцыйная сустрэча).

Увесь гэты схаластычны гарод вакол “дазволу ад Кірылы” гародзіцца выключна з адной прычыны – Беларусь зьяўляецца акупаванай краінай, краінай унутранай акупацыі, наладжанай Масквой. У дэмакратычнай, сапраўды сувэрэннай Беларусі ніхто ні ў каго (тым больш у Маскве) пытацца дазволу пра візыт да нас Папы Рымскага ня будзе. Беларускі народ будзе рады прыняць у сябе душпастыра беларусаў-католікаў, выдатнага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча сучаснасьці, прадстаўніка вялікай культурнай і цывілізацыйнай традыцыі, арганічнай часткай якой зьяўляецца наша Радзіма.

Валеры Буйвал

19/5/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2017
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь