Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні ўлады

(Травеньскі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Беларусь мусіць быць вольнай” (друкуецца асобна). Асноўная інфармацыя тут пра расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі (Захад 2017) і пра прынцыпы Народнай праграмы «Вольная Беларусь». З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту.
Выступоўцы зазначылі, што тэма сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Беларусі зьяўляецца ўжо пастаяннай. Павялічваецца толькі колькасьць людзей, якія выразна бачаць крызісныя працэсы і не разьлічваюць на паляпшэньне ўмоваў свайго жыцьця, хутчэй наадварот. Гэта ўжо абсалютная большасьць нашага грамадзтва.

Апошнім часам з Расеі паступаюць зьвесткі пра актыўны вываз капітала за мяжу, перш за ўсё ў афшорныя зоны. Зразумела, што правіла мясцовага паўтарэньня ўсяго, што адбываецца ў Маскве, дзейнічае і ў рамках гэтай тэмы. Гэта ёсьць сьведчаньне набліжэньня краху рэжыму. З другога боку, практычна ўсе людзі самастойнага думаньня, творчага складу, прадпрыймальнай натуры перажылі абрабаваньне рэжымнымі структурамі, былі пазбаўлены ўсяго або значнай часткі таго, што было зароблена або створана іхнімі рукамі і інтэлектам, — фірмы, грошай, ініцыятывы. Моладзь ужо ня бачыць пэрспэктывы паўнавартаснага жыцьця ў Беларусі, імкнецца выехаць на Захад. І ніхто ўжо не зьдзіўляецца гэтаму.

Грамадзтва ўжо разумее, што дзяржаву апанавала групоўка, якая зацікаўлена толькі ва ўласным узбагачэньні і захаваньні аўтарытарнай улады. Усё больш людзей разумеюць, што гэта ёсьць акупацыйны рэжым, які абслугоўвае інтарэсы чужой дзяржавы і мае задачу аслабіць і зьнішчыць Беларусь. Незадаволенасьць расьце, і ў гэтых умовах трэба паказаць беларусам пэрспэктыву, шлях нацыянальнай кансалідацыі, змаганьня і перамогі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра ўзмацненьне савецкага маразма ў дзеяньнях дзяржаўных структур. У школах, замест таго, каб вучыць дзяцей, ствараюцца прымусовыя масоўкі на розныя рэжымныя мерапрыемствы. Работнікі бюджэтнага сэктару завалены працай па афармленьню непатрэбных папер і справаздач. У людзей складваецца ўражаньне, што ім адмыслова тлумяць голаў, каб ім не было нават часу задумацца над актуальнымі праблемі.

Рэзка ўпалі заробкі. Гэта прывяло да зьмены настрояў сярод асобаў, якія на працягу гадоў махалі рукамі, імпэтна праслаўлялі рэжым і пракліналі тых “кто ему мешает”. Апошнім часам яны сьцішыліся, пачалі задаваць пытаньні і разгублена аглядацца вакол. Нажаль, на многіх з людзей яшчэ дзейнічае маскоўская тэлепрапаганда, і яны заяўляюць, што “Лукашэнка дрэнны, а вось у Расеі добра і Пуцін малайчына”. Іх ня могуць пераканаць нават тыя, хто вяртаецца з заробкаў у Расеі і наглядзеўся на тое расейскае «дабро». Таму неабходная сістэматычная асьветніцкая праца з грамадзтвам. Трэба паказаць людзям, што ёсьць беларуская альтэрнатыва мізэрнаму існаваньню пад чужынскай акупацыяй. І Праграма “Вольная Беларусь” павінна дапамагчы гэта зрабіць.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
14 траўня 2017 г.

15/5/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2017
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024