Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Вялікая Беларуская Ідэя

Паважаныя спадарыні і спадары, паважаныя беларусы.
Віншую ўсіх з Днём Волі, са слаўнай 99-й гадавінай аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта вялікі гістарычны дзень, калі высака быў падняты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг Беларускай дзяржаўнасьці і голасна на ўвесь сьвет прамоўлена пра дзяржаўную незалежнасьць новай Беларускай нацыі, якая ўтварылася і вырасла зь Вялікага Княства Літоўскага.

Па сутнасьці гэта было адраджэньне Вялікага Княства ў этнічных межах Беларусі, якія тады былі ў два разы большыя, чым засталося цяпер пасьля акупацыяў і вынішчэньня.

Беларускі вольны Сьцяг і ідэі, паднятыя 25-га Сакавіка 1918 года, былі падхопленыя зноў у 1988-м, калі ўтварыўся Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, які 25-га Жніўня 1991 г. адрадзіў Незалежнасьць і даў пачатак рэальнай дзяржаўнасьці Беларусі.

Але зноў, як і ў 1918-м годзе, Беларусь была падвержана маскоўскай акупацыі, толькі на гэты раз ўнутраннай, гібрыднай — праз сатрапа ва ўладзе і ўнутранныя антынацыянальныя сілы.

22 з паловай гады цёмнага антынацыянальнага рэжыму сталі фатальна-разбуральнымі для беларускай культуры і беларускай нацыі.

Аднак Беларуская Ідэя жыве, нацыя падымаецца зноў ва ўмовах страхатлівай чужароднай улады, антынацыянальнай палітыкі, паняверкі і зьдзеку зь людзей, прыніжэньгя нашага Вялікага Народа.

Беларусь жыве, зноў адраджаецца і будзе жыць! Дарогай жыцьця хай нам будзе гонар, свабода і вольная Беларусь. Беларусь перад усім. Ідучы гэтым шляхам, здабудзем будучыню. Галоўнае — ня збочыць, не пайсьці за прыхільнікамі дабрабыту, не прасіць хлеба ў варвараў, рабаўнікоў і бандытаў, не згінацца перад несправядлівасьцю, бо ня будзе тады ні хлеба, ні працы, ні свабоды, ні Бацькаўшчыны.

Вялікая Беларуская Ідэя, запаленая 25-га Сакавіка 1918 года, хай асьвятляе нам шлях!
Слава Айчыне!
Жыве Беларусь!

Сакавіка 2017 г. Зянон Пазьняк

25/3/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2017
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь