Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народны рух «Вольная Беларусь»

Становішча, у якім апынуўся працоўны Беларускі народ пасьля 22-х з паловай гадоў хамскай прамаскоўскай улады Лукашэнкі, прыніжальнае для беларускай народнай годнасьці.

У краіне штучна спынена эканамічнае і гуманітарнае разьвіцьцё беларускай нацыі. Адсталая дзяржаўна-эканамічная сістэма і кантроль шкоднікаў ад улады спарадзілі хранічны недахоп працы, а людзей, якія ня маюць працы, антынародны рэжым абклаў падаткамі за беспрацоўе. Гэта зьдзек над народам, нахабнае рабаўніцтва людзей.

Лукашэнка і яго асяроддзе ўзурпавалі ўладу і 22 з паловай гады існуюць пры падтрымцы Масквы, прадаючы беларускія нацыянальныя інтарэсы, душачы ўсё жывое і беларускае ў краіне. Ва ўгоду Маскве зачыненыя беларускія школы, нацыянальнае радыё і тэлебачаньне, разбурана сістэма беларускай нацыянальнай адукацыі. Наша прыгожая Беларусь ператворана ў краіну, дзе цяжка жыць працоўнаму чалавеку, дзе асоба несвабодная, растаптаныя правы і ідэалы, і моладзь уцякае адсюль за мяжу. Над усім – усясільле, беспакаранасьць чыноўнікаў, міліцыі, КГБ, несправядлівых судоў, якія не паважаюць народ і адносяцца да яго як да акупаванага насельніцтва.

Так не павінна быць. Трэба змагацца за сьветлую, вольную Беларусь, за вольную краіну, якой павінна быць Беларусь дзеля дабра і шчасьця людзей.

Наш Народны беларускі рух – гэта «Вольная Беларусь». Стварайма «Вольную Беларусь». Стварайма групы падтрымкі руху.

Першачарговыя задачы народнага Руху «Вольная Беларусь»:

– Адмена Дэкрэту №3;
– Адстаўка кіраўніка выканаўчай улады Аляксандра Лукашэнкі;
– Адстаўка старшыні Ураду Кабякова;
– Адстаўка старшыні ЦВК Ярмошынай;

– Ліквідацыя інстытута ідэолагаў у арганізацыях, ва ўстановах і на прадпрыемствах;

– Адмена нявольніцкай і несправядлівай кантрактнай сістэмы;

– Правядзеньне рэформы пэнсійнай сістэмы ў інтарэсах людзей, каб працоўны чалавек мог прыстойна жыць за сваю запрацаваную пэнсію;

– Стварэньне новай Цэнтральнай Выбарчай Камісіі па выбарах і рэфэрэндумах;

– Вяртаньне Канстытуцыі 1994 года і правядзеньне выбараў у парлямант, паводле патрабаваньняў гэтай Канстытуцыі;

– Вяртаньне Беларускага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і дзяржаўнага гэрбу Пагоня;

– Правядзеньне эканамічнай рэформы дзеля забесьпячэньня магчымасьцяў лепшага жыцьця і працы людзям, ды дзеля няўхільнага разьвіцьця грамадзтва;

– Вяртаньне беларускага радыё і нацыянальнага тэлебачаньня;

– Вяртаньне беларускай нацыянальнай школы і беларускай сістэмы адукацыі;

– Стварэньне ўмоваў для вяртаньня беларусаў з-за мяжы, што выехалі зь Беларусі за часы антынароднага рэжыму.
* * *
– Пытаньні замежнай палітыкі будзе вырашаць абраны народам Парлямант і законны Урад.
Адзначым, што першачарговай задачай для вольнай Беларускай дзяржавы
будзе дыверсіфікацыя (гэта значыць пастаўка энэргарэсурсаў з розных месцаў)
і забесьпячэньне міру (гэта значыць добрае ўладкаваньне дзяржаўнай мяжы, няўдзел у вайсковых саюзах і добрыя дачыненьні з суседзямі).

Ва ўнутранай эканамічнай палітыцы ў сувязі з гэтым важнай задачай (цалкам вырашальнай) стане стварэньне энэргетычнай сістэмы 21 стагоддзя (гэта значыць перш за ўсё аўтаномнай, на прыродных ўзнаўляльных рэсурсах).

12 сакавіка 2017 г.
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. («Народная Партыя»)

Старшыня КХП – БНФ Зянон Пазьняк
В.а. Старшыні КХП – БНФ у Беларусі Юры Беленькі
Намесьнік Старшыні КХП – БНФ Сяргей Папкоў

21/3/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2017
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь