Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НЯМА АДКАЗУ НА ГАЛОЎНАЕ ПЫТАНЬНЕ

Мінула дзесяць дзён прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Усе захады, якія ён зрабіў за гэты час, маюць станоўчае значэньне для Амэрыкі, нягледзячы на шалёную прапаганду супраць яго з боку левых і ненавісных. Лямантуюць мексіканцы (што ня хочуць плаціць за сьцяну), але мексіканскі песа пайшоў на дол. Абураюцца лібэралы і эўрапейскія лідары. Але даляр умацоўваецца, Dow Jones ідзе ў верх, а ў Эўропе эканамічны спад ды інфляцыя эўра. Так рэагуе эканоміка, нягледзячы на гістэрычны лямант левакоў.

Беларусы, тыя, якія разьбіраюцца ў палітыцы ( і на якіх ня дзейнічае псіхапатычная прапаганда) падтрымліваюць Трампа. Але… Ёсьць адно “але”. Для нас, беларусаў, галоўнае пытаньне — як Трамп паставіцца да Расеі і да расейскай агрэсіі супраць Украіны, і ці падтрымае Амэрыка Украіну.

Ад гэтага рашэньня залежаць ня толькі справы ва Украіне, але і ў Беларусі і ўвогуле ў Эўропе. Якой будзе пазыцыя Трампа — невядома. Аднак, калі яна будзе такой, як прагучэла тое ў час выбарчай кампаніі, і калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Украіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня.

Што беларусам з таго, чаго набудуе там Трамп, і з таго, што амэрыканцы стануць квітнець, у той час, калі ў Беларусь палезуць маскоўскія акупанты, каб зьнішчыць краіну і забраць нашу волю!?

Лепш бы такога не адбылося. Але калі здарыцца, то беларусы ўздымуцца, будуць змагацца з агрэсарам і перамогуць. Ёсьць каму. Маскалі яшчэ ня ведаюць беларусаў і шмат пра што забыліся, бо самы сабе нахлусілі ў сваёй фальшывай гісторыі.

Магчыма зь немалымі ахвярамі, але Беларусь разам з Украінай перамогуць ворагаў. Тым больш дарагой стане ўсім свабода і воля, свая краіна і свой народ. Разьлічвайма на сябе і да абароны Айчыны — рыхтуймася. Кожны — рыхтуйся, каб жыла Беларусь.

31 студзень 2017 г. Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі — БНФ і Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне”

31/1/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2017
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь