Засланыя агенты Крамля

27 лістапада 2014 г.

Навіны

Каля 70% супрацоўнікаў Службы бясьпекі Украіны зьяўляюцца агентамі Крамля. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “112 Україна” заявіў новаабраны дэпутат ад Блока Парашэнкі Юры Стэц.

“Служба бясьпекі Украіны, якая нам дасталася ў спадчыну ад Януковіча, зьяўляецца непрацоўнай структурай. Відавочна, што адсоткаў на 70 можна сьцьвярджаць, што там засталося шмат засланых або раскрытых агентаў Крамля”, — цытуе Стэца УНІАН.

У ліпені кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка заяўляў, што ў штабе АТА знайшлі людзей, якія працавалі на Расейскую Фэдэрацыю. Па яго словах, у супрацоўніцтве з спэцслужбамі РФ падазраюцца чыноўнікі кіруючага складу Міністэрства абароны, штаба АТА і вайсковых фармаваньняў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях.

24.11.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Stec-70-sotrudnikov-SBU-zaslannye-agenty-Kremlya-52792.html