Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Іларыёнаў: Расея будзе разгромлена…

Калі расейскія грамадзяне могуць самы захацець аддаць Крым Украіне?

Адным з варыянтаў разьвіцьця падзей можа быць наступны.

Сваёй агрэсіяй супраць Украіны, акупацыяй і анэксіяй Крыму, вайной на Усходзе Украіны пуцінскі рэжым разбурыў асновы міжнароднага парадку ў Эўропе, які існуе з канца Другой сусьветнай вайны. Агрэсіўныя намеры Крамля пры гэтым, балазе, не аслабелі. Больш таго, назіраюцца відавочныя прыкметы нарастаючай падрыхтоўкі да, відавочна, больш маштабнай, жорсткай і працяглай канфрантацыі з навакольным сьветам, уключна зь ня толькі чарговай халоднай, але й цалкам гарачай вайной.

Падчас Першай і Другой сусьветных войнаў краіны-агрэсары, якія апынуліся ў эпіцэнтры ваеннага супрацьстаяньня (Нямеччына ў абедзьвюх войнах, Аўстра-Вугоршчына, Расея, СССР) пацярпелі каласальныя разбурэньні, панесьлі ваенныя і цывільныя страты ў дзясяткі мільёнаў чалавек. Колькасьць ахвяраў склала ад 10 да 15% перадваеннага насельніцтва адпаведных краін. З разьвіцьцём ваенна-тэхнічнага прагрэсу разбуральная сіла ўжываемай зброі ўзрастае.

У выпадку разьвязваньня маштабнага ваеннага канфлікту супраць значнай часткі сучаснага сьвету цяперашняя Расея хутчэй за ўсё будзе мець справу з кааліцыяй дзяржаваў, сукупная ваенная, эканамічная, дэмаграфічная моц якіх пераўзыходзіць расейскія паказьнікі, як мінімум, у 16-18 разоў. Вынік такога супрацьстаяньня прадказуемы. Расея будзе разгромлена, яе эканамічны, жыльлёвы, інфраструктурны патэнцыялы будуць разбураны. На вялізных тэрыторыях будзе спынена электра-, вода- і газазабесьпячэньне. Узьнікне пагроза голаду і масавых эпідэмій. Пры такіх жа суадносінах стратаў, якія былі прадэманстраваныя ў папярэдніх сусьветных войнах, колькасьць ахвяраў новага ваеннага канфлікту можа скласьці дзесяткі мільёнаў чалавек. Значная частка Расеі можа быць акупаваная войскамі замежных дзяржаваў, якія ўсталююць акупацыйны рэжым.

Пасьля заканчэньня вайны дзяржавы-пераможцы могуць прадпрыняць крокі для недапушчэньня рэстаўрацыі матэрыяльных асноваў расейскага мілітарызму, шавінізму і агрэсіі. У гэтых мэтах на Расею могуць быць накладзеныя абавязацельствы выплаціць рэпарацыі і кампэнсацыі ахвярам расейскай агрэсіі. Што тычыцца забесьпячэньня гэтых абавязацельстваў, то некаторыя часткі тэрыторыі Расеі, што зьяўляюцца гістарычнымі вобласьцямі суседніх дзяржаваў, у свой час анэксаваныя ў іх, могуць быць гэтым краінам вернутыя. Перадачы могуць быць паддадзеныя тэрыторыі, ў адносінах да якіх за мяжой час ад часу прад’яўляюцца публічныя і непублічныя прэтэнзіі. Напрыклад: Пыталаўскі раён Пскоўскай вобласьці – Латвіі, Кінгісэпскі раён Ленінградзкай вобласьці – Эстоніі, поўнач Карэльскага перашыйка, Прыладажская Карэлія, Печанга – Фінляндыі, Калінінградзкая вобласьць (Усходняя Прусія) – Нямеччыне, Смаленская і Бранская вобласьці – Беларусі, Белгародзкая, Курская, Варонежская, і Растоўская вобласьці, Краснадарскі край – Украіне, Омскі стэп – Казахстану, ня менш за 1,5 млн квадратных км Сібіры і Далёкага Усходу – Кітаю, Курыльскія выспы і Сахалін – Японіі. Нафтавыя і газавыя крыніцы, буйныя крыніцы іншых мінэральных рэсурсаў, сетка магістальных трубаправодаў, банкаўская сістэма, якія зьяўляюцца асновай фінансаваньня агрэсіўнай палітыкі папярэдняга пэрыяду, могуць быць перададзеныя пад міжнародны кантроль.

Магчыма, Расея яшчэ не пасьпее прайсьці ўвесь гэты апісаны шлях, калі абсалютная бальшыня расейскіх грамадзян, што выжывуць ва ўмовах страшнага ваеннага канфлікта, ваенна-палітычнай, эканамічнай, дэмаграфічнай катастрофы, шчыра падтрымае намер часовага ўраду (варыянт: неадкладна і жорстка запатрабуе ад яго) неадкладна і безумоўна перадаць Крымскую паўвыспу яе безумоўнаму ўласьніку – братняй Украіне, аднаўленьне нармальных дыпламатычных, эканамічных, чалавечых адносінаў зь якой стане тады першачарговай задачай расейскага грамадзтва, якое адраджаецца пасьля пачварнай катастрофы.

Зразумела, гэта толькі адзін з магчымых малапрыемных для Расеі і яе суседзяў сцэнароў.

Значна больш выйгрышным для Расеі было б сьвядомае і дабраахвотнае вяртаньне Крыма Украіне да пачатку рэалізацыі такога кшталту сцэнароў.

Андрэй Іларыёнаў
22.10.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://aillarionov.livejournal.com/745627.html

31/10/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь