Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

(14.10 – 21.10.2014)

Масква зьбіраецца чарговае «прымаць»

14 кастрычніка 2014 г. румынская газэта “Adevarul” цытавала выказваньні А. Грушко, прадстаўніка Расеі пры НАТО. Ён заявіў у Маскве, што “Расея прыме неабходныя захады, каб адказаць на разьмяшчэньне новых баз ЗША на тэрыторыі Румыніі”.

Наш камэнтар: Ніхто не сумняваецца, што Масква будзе тое “прымаць”. Вось толькі ці не надта шмат захадаў даводзіцца прымаць Маскве на акупаваных тэрыторыях Грузіі, Украіны, на Каўказе, у Прыднястроўі? Імпэрыя зь мільёнамі жабрацкага насельніцтва і зруйнаванай эканомікай разрываецца ў агрэсіўнай істэрыцы. А гэта ёсьць кепскі стан для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. У адзін момант усё можа ляснуць. Былі ўжо хунты, якія пагражалі вайной або ваявалі на шэраг франтоў. Усё скончылася катастрафічна для агрэсараў.

Юрка Марозаў

***

Немцы стараюцца

20 кастрычніка 2014 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала, што мінабароны Украіны афіцыйна абвергла паведамленьне ў нямецкай газэце “Der Spiegel”. Немцы паведамілі, што малайзійскі Боінг зьбілі над Данбасам прарасейскія баевікі, але з зэнітнага комплексу “Бук”, які яны захапілі ва ўкраінскай арміі. Мінабароны Украіны заявіла, што на акупаваных тэрыторыях тэрарысты маглі захапіць толькі састарэлае ўзбраеньне, якое было там. Раней украінская армія выканала загад перавезьці зэнітныя комплексы ў іншы рэгіён.

Наш камэнтар: Немцы са скуры вылузваюцца, каб даказаць сьвету, што Масква не датычная да зьнішчэньня малайзійскага пасажырскага самалёта і людзей. Ды нічога не выходзіць. Паскудная палітыка.

Юрка Марозаў

***

«Хвалююцца» і нічога ня робяць

20 кастрычніка латвійская газэта “Diena” паведаміла, што кангрэсмэны ЗША накіравалі ліст прэзыдэнту Абаме. У лісьце яны выказалі трывогу планамі Расеі на разьмяшчэньне ў Крыме, на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы безь яе згоды тактычнай ядзернай зброі, стратэгічных бамбавікоў Ту-22М3 і апэратыўных тактычных ракетных комплексаў “Іскандэр-М”.

Наш камэнтар: Амэрыканцы хвалююцца. У свой час нікога не знайшлося ў Эўропе, каб спыніць Гітлера і Сталіна. Амэрыканцам урэшце рэшт давялося пасылаць у Эўропу свае войскі і расплочвацца жыцьцямі сваіх жаўнераў.

Алесь Хадасевіч

***

Швэды і лодкі

20 кастрычніка 2014 г. швэдская газэта “Svenska Dagbladet” апублікавала артыкул, прысьвечаны пагоні за расейскай падлодкай у моры каля Стакгольма. Згадваецца, як расейскія ваенспэцы і афіцыйныя СМІ імкнуцца пакпіць з швэдаў, даказаць, што падлодка не расейская. Але швэды ўспамінаюць, як Пуцін адмаўляў прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў у Крыме, а потым раптам прызнаўся ва ўсім у тэлеінтэрв’ю.

Наш камэнтар: Карл ХІІ патлумачыў бы швэдам, што лепшым доказам у гэтым выпадку былі б палонныя расейцы або іх трупы. Усё астатнее – лірыка.

Юрка Марозаў

***

Катастрофа ў расейскім аэрапорце

21 кастрычніка 2014 г. ангельская газэта “The Telegraph” напісала пра аварыю самалёта ў аэрапорце Унукава ў Маскве. Прыватны самалёт пры пасадцы сутыкнуўся з сьнегаўборачнай машынай і згарэў. Загінула пяць асобаў. Сярод іх француз дэ Маргэры, нафтавы магнат, прэзыдэнт кампаніі Total CEO. Гэты дэ Маргэры ўвесь час выступаў супраць санкцый у адносінах да Расеі і падтрымліваў палітыку Масквы. Сцьвярджаюць, што кіроўца сьнегаўборачнай машыны быццам бы быў моцна п’яны.

Наш камэнтар: Заходнікі гэтай пароды распавядаюць у сваіх краінах пра Расею – дэмакратычную дзяржаву, вялікую літаратуру і “дорогіх россіян”. Толькі “забываюцца” распавесьці пра шмат што іншае.

Алесь Хадасевіч

***

Памятка злачынцам

21 кастрычніка 2014 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што прэзыдэнт Украіны Парашэнка падпісаў закон, які дазваляе судзіць скінутага прэзыдэнта Януковіча завочна, у яго адсутнасьці. У гэты панядзелак Януковіч абвясьціў, што ў Растове-на-Доне адбудзецца яго прэс-канфэрэнцыя, але на яе не зьявіўся. Ён не зьяўляецца на публіцы з 13 красавіка.

Наш камэнтар: Дзе б ні хаваўся гэты злачынца, ён усяроўна будзе пакараны народам Украіны. Пра гэта павінны памятаць таксама сёньняшнія дзяржаўныя злачынцы ў Беларусі.

Алесь Хадасевіч

31/10/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь