Самаабвешчаны прэм’ер “ДНР” Аляксандр Захарчанка раздаў бюджэтнікам горада Наваазоўска (Данецкая вобласьць) невялікія сумы грошай, каб зьбіць хвалю незадаволенасьці.
Як паведамляе марыюпальскі сайт 0629 са спасылкай на мясцовых жыхароў, людзі ў Наваазоўску былі абураныя нявыплатамі пэнсій, заробкаў, сталымі разборкамі паміж тэрарыстамі.
Каб не дапусьціць хваляваньняў, Захарчанка раздаў настаўнікам, лекарам і іншым бюджэтнікам па 3 тыс. грыўнаў і заверыў, што грошы цяпер будуць прывозіць увесь час.
Адкуль у далейшым будуць браць грошы, Захарчанка не ўдакладніў. У самым Данецку грошы выплочваюцца толькі некаторым, у памеры 1000 грн.
Захарчанка таксама зьвярнуўся да наваазоўцаў і паведаміў аб пераходзе на маскоўскі час. Таксама ён паінфармаваў аб планах тэрарыстаў захапіць ня толькі Марыюпаль, але й Бярдзянск зь Ізюмам, паведамляе выданьне.
19.10.2014
Пераклад з расейскай.