Украіна. Баі працягваюцца

31 кастрычніка 2014 г.

Навіны

За прамінулыя суткі тэрарысты праявілі актыўнасьць у некалькіх кропках зоны АТА.

Пра гэта ў нядзелю, 19 кастрычніка, на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.

У прыватнасьці баевікі зьдзейсьнілі няўдалую спробу штурма данецкага аэрапорта. Напад пасьпяхова адбілі, тэрарысты панесьлі страты і адступілі.

У раёне населеных пунктаў Мікалаеўка, Навабахмутаўка, Тоненькае Данецкай вобласьці пазыцыі ўкраінскіх сілавікоў былі абстраляныя з “Градаў”.

Тэрарысты таксама зьдзейсьнілі мінамётны ўдар па гораду Аўдзееўка Данецкай вобласьці.

Нягледзячы на сталыя абстрэлы Нацгвардыя Украіны працягвае кантраляваць блок-пастарунак у раёне сяла Сьмелае непадалёк ад Луганска.

За прамінулыя 24 гадзіны ў зоне АТА параненыя 13 украінскіх вайскоўцаў. Прарасейскія баевікі больш за пяць дзесяткаў разоў парушылі рэжым спыненьня агню на тэрыторыі АТА.

19.10.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Karta-ATO-Boeviki-neudachno-atakovali-aeroport-Donecka-i-obstrelivali-okrestnosti-Donecka-47004.html