Ліквідаваны расейскі генэрал-дыверсант

20 кастрычніка 2014 г.

Навіны

У пасёлку Тэльманава Данецкай вобласьці ў выніку апэрацыі, якую правяла дыверсійная група батальёну “Дняпро-1”, быў забіты расейскі генэрал Сяргей Андрэйчанка, які каардынаваў дзейнасьць спэцслужбаў Масквы ў Прыазоўі. Пра гэта паведамляе марыюпальскі сайт 0629.com.ua са спасылкай на крыніцу ў праваахоўчых структурах. Апэрацыя прайшла яшчэ увечары 8 кастрычніка, аднак, вядома пра яе стала толькі ў панядзелак.

Разам з Андрэйчанкам былі забітыя яшчэ трое расейскіх дыверсантаў. Гэта Уладзімір Лысякоў, Васіль Пратасаў, а таксама вядомы тэрарыст Андрэй Барысаў (Чачэн). Як сьцьвярджаецца, ва Украіну дыверсантаў накіраваў начальнік Галоўнага ўпраўленьня сувязі расейскіх Узброеных сілаў генэрал-маёр Халіл Арсланаў.

Чачэн быў камандзёрам тэрарыстаў, што ўтрымлівалі захоплены Марыюпаль. У гэты горад яго накіраваў Ігар Гіркін. У чэрвені, перад вызваленьнем Марыюпаля, Чачэн уцёк з горада, папярэдне інсцэнізаваўшы сваю гібель. Як сьцьвярджаецца, тэрарысты забілі двух маладых людзей, спалілі іх трупы і выдалі абпаленыя целы за Чачэна і іншага баевіка.

У верасьні камандзёр батальёна “Азоў” Андрэй Білецкі сьцьвярджаў, што Чачэну ўдалося выратавацца з Марыюпаля з прычыны ўцечкі інфармацыі ад камандваньня ўкраінскіх сілавікоў.

Між тым раніцай у аўторак каардынатар групы “Інфармацыйны супраціў” Дмытро Тымчук напісаў, што на лініі Тэльманава-Наваазоўск расейскія вайскоўцы вядуць “бяспрыкладную па маштабах апэрацыю”, расшукваючы сваю зьніклую дыверсійна-разьведвальную групу. “Паводле нашых дадзеных, у пошукавай апэрацыі ўдзельнічаюць і грамадзяне РФ, якія перасоўваюцца на аўтамабілях з абазначэньнем “АБСЭ”, — зазначыў экспэрт.

14.10.2014

Пераклад з расесйкай.

Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Ukraine/m.233971.html