Агляд замежнага друку

7 кастрычніка 2014 г.

Навіны

У іх не атрымліваецца

30 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” спаслалася на Дмытра Тымчука з групы “Інфармацыйны супраціў” і паведаміла, што ў Данецку адбыліся перастрэлкі паміж узброенымі сіламі Расеі і бандамі тэрарыстаў. Адбываюцца таксама канфлікты ўнутры кіраўніцтва ДНР і ЛНР.

Наш камэнтар: У сувязі з пагрозай ваеннай агрэсіі Расеі на сваю тэрыторыю балтыйскія СМІ пачалі публікаваць сапраўдныя зьвесткі з вайны ва Украіне. Чамусьці пісаць праўду пра падзеі ў Беларусі ў іх не атрымліваецца.

Алесь Хадасевіч Інфармацыя для «піндосаў»

1 кастрычніка 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала рэпартаж Сімона Крузэ з Данецка. Журналіст наведаў школу, якая патрапіла пад артылерыйскі абстрэл. Ён напісаў, што невядома, хто абстраляў школу, але апісаў труп настаўніка біялогіі на падлозе і як другі настаўнік рваў і таптаў дзяржсымволіку Украіны побач з трупам.

Наш камэнтар: Украінская армія не абстрэльвае мірныя паселішчы. І гэты Крузэ не заявіў наўпрост, што людзей у школе забілі ўкраінцы. Але пабудаваў увесь свой рэпартаж так, што чытачы ня будуць сумнявацца – украінцы бамбілі школу і забілі людзей. Мы пацікавімся ў Сеціве пра гэтага Сімона Крузэ. Ну, зразумела, чарговы бадзёры русіст (русацяп, як кажуць пра такіх). Вучыўся сярод іншага ў Эўрапейскім унівэрсітэце ў Санкт-Пецярбурзе. З 2006 г. піша рэпартажы з постсавецкай прасторы, спэцкор газэты ў Маскве. Такіх “маскоўскіх доўгажыхароў” прынята браць “на довольствіе” у маскоўскіх структурах. То ж яны распавядуць чытачам сваіх СМІ пра Украіну, украінцаў, Беларусь і беларусаў…І поўна вакол такой саранчы.

Юрка Марозаў


Расейцам адной вайны мала

1 кастрычніка 2014 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла пра сустрэчу ў Маскве віцэ-прэм’ера Расеі Д. Рагозіна з «прэзыдэнтам» Прыднястроўя. Рагозін заявіў, што “Расея абароніць сваіх грамадзян у выпадку ўзброенага канфлікту ў Прыднястроўі”. Ён сказаў таксама, каб “ніхто не саваў носа ў Прыднястроўе, бо там жывуць грамадзяне Расеі”.

Наш камэнтар: Відавочнае жаданьне Масквы пашыраць вайну на эўрапейскія абшары. Вайны супраць Украіны ім мала.

Алесь Хадасевіч


Рускі рубель курчыцца

1 кастрычніка 2014 г. румынская газэта “Adevarul” напісала, што расейскі рубель дасягнуў самага нізкага ў гісторыі абменнага курсу. Зьвязана гэта з падрыхтоўкай Масквой захадаў па спыненьню вывазу капіталаў з Расеі.

Наш камэнтар: Зразумела, што і першая частка навіны, і другая ёсьць адлюстраваньнем расейскай агрэсіі і вайны супраць Украіны. У хуткім часе “дорогіе россіяне” адчуюць гэта на сваёй скуры. Вось такі “крымнаш”.

Алесь Хадасевіч


Рысы гэбізму

2 кастрычніка 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Масквы. Амбасада ЗША выказала глыбокае шкадаваньне з тае прычыны, што Расея спыніла свой удзел у праграме з вучнямі школ. Штогод 8000 расейскіх вучняў стажыраваліся ў ЗША, жылі ў сем’ях, навучаліся ў амэрыканскіх школах і знаёміліся з амэрыканскім жыцьцём.

Наш камэнтар: Ізаляцыя насельніцтва, і перш за ўсё моладзі і інтэлектуалаў, ад цывілізаванага сьвету – адна з рысаў гэбізму. А многім здавалася, што гэта проста тэорыя. Цяпер будуць знаёміцца з практыкай.

Алесь Хадасевіч


Тэрарысты рыхтуюцца ў Бэльгіі

3 кастрычніка 2014 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала фотаздымкі і паведамленьне з бэльгійскага рэгіёну Ардэны. У ардэнскіх лясах дзейнічае ваенізаваны трэніровачны лягер для джыхадзістаў. Іх трэніруюць, а потым выпраўляюць на адну з войнаў.

Наш камэнтар: Даскакалася лібэральная Эўропа, у яе гістарычных правінцыях трэніруюцца войскі тэрарыстаў, ненавісьнікаў хрысьціянства, забойцаў-фанатыкаў (усе з бельгійскімі і іншымі эўра-пашпартамі). Нацыянальныя сілы павінны ратаваць свае айчыны ад чужынскай навалы пакуль ня позна. Калі яны тое разумеюць, вядома.

Алесь Хадасевіч