Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РУСКІ ФАШЫЗМ – ПАГРОЗА СЬВЕТУ

Гісторыя зьяўленьня фашызму паўтараецца да дробязяў. У Расеі аднаўленьне і фармаваньне фашысцкай сістэмы ідзе па апрабаванай (класічнай) схеме. Там ў наяўнасьці ўжо ўсе родавыя прыкметы фашызму: маргіналізм ідэалогіі, ўшчымленная мэнтальнасьць абыватэляў, агрэсіўнасьць, імпэрскія мэты, дэклярацыі аб ратаваньні і пераробцы чалавецтва, стаўка на сілу, салідарызацыя на нянавісьці да навакольнага сьвету і ўсіх народаў, адмаўленьне ад свабоды, месіянскае ўспрыняцьце сваёй імпэрскай выключнасьці, геапалітычная палітыка агрэсіі і вайны за перадзел сьвету.

Напад на Ўкраіну, анэксія Крыма, захоп Данбаса азначае пачатак новай актыўнай фазы фашызму ў Расеі. Паламаны міжнародны парадак бясьпекі, які трываў дагэтуль. Расея адкрыта выяўляе варожасьць да сістэмы Заходняга сьвету. Агучвае мэты барацьбы зь ім аж да ўжываньня атамнай зброі. Руская агрэсія мае зьмест і набывае формы цывілізацыйнай вайны.

У камуна-фашысцкіх сістэмах цэнтральную ролю, якая вызначае палітыку, мае ідэалогія. Ідэалогіяй цяперашняга фашысцкага рэжыму ў Расеі ёсьць канцэпцыя “Русский мир” (рускі сьвет). Згодна з гэтай канцэпцыяй “русский мир” ёсьць ўсюды там, дзе гучыць руская мова. Адпаведна Расея прад’яўляе права на гэтае месца і тэрыторыю.

Такая ідэалогія натуральна вырасла з усёй папярэдняй рускай імпэрскай палітыкі. Ў цяперашнім выглядзе яна пачала фармавацца яшчэ ў 90-х гадах ў асяроддзі КГБ і праваслаўнага аддзелу КГБ (Рускай Праваслаўнай Царквы).

Ідэалогія “Русский мир” спэцыяльна створана пад магчымасьць апраўданьня расейскай агрэсіі ў любым месцы сьвету, дзе ёсьць асяроддзе, што гаворыць па-руску (незалежна ад этнічнага паходжаньня). Зьмест ідэалогіі і тэхналогія агрэсіі тыпова рускія. Ствараецца прапагандысцкі міф аб уціску рускай мовы (альбо “рускіх”) ў якім-небудзь месцы Эўропы (сьвету), і гэта быццам бы дае права Крамлю ўвесьці туды войска дзеля нібыта “абароны” “русского мира”. Фашысты зрабілі рускую мову галоўным чыньнікам агрэсіі і акупацыі тэрыторыяў. Мяркую што высновы з гэтага вольныя народы зробяць непасрэдныя і канкрэтныя. “Русский мир” больш ня пройдзе, пятай калоны ня будзе.

Зафіксавана ў інфармацыі і ў парламанцкіх дакумантах, што ў першай палове 90-х сістэматычныя кантакты з рускімі фашыстамі меў дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка. Ён неаднаразова езьдзіў у Маскву ў рускую Думу, у ФСБ і прыняў пазыцыю “русского мира” як ідэалогію ўлады . Масква, ФСБ і КГБ забясьпечылі яму апэратыўную падтрымку на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе.

Пасьля прыходу Лкуашэнкі да ўлады ідэалогія “русский мир” стала афіцыйнай палітыкай прамаскоўскай улады ў Беларусі і галоўным ідэалагічным чыньнікам унутраннай акупацыі краіны. За кароткі час былі ліквідаваныя нацыянальныя законы, беларуская Канстытуцыя 1994 года, зачыненыя беларускія школы, беларускае радыё і тэлебачаньне, беларускія кнігавыдавецтвы і часопісы, распачата жорсткая рэпрэсіўная палітыка супраць усяго беларускага і адначасна паўсюднае насаджэньне рускай мовы нахабна, з нахрапам і зьнявагай беларусаў.

Палітыка вынішчэньня ўсяго беларускага і насаджэньне “русского мира” працягваецца ўжо 20 гадоў. Вынікі жахлівыя. Заадно са зьнішчэньнем беларускай мовы і засільлем рускага “языка” адбывалася абсаджэньне расейскімі кадрамі, службістамі і шпіёнамі асноўных дзяржаўных пасадаў у краіне. Дваццаць гадоў ідзе непрыкрытая рэпрэсіўная падрыхтоўка да анэксіі Беларусі.

Галоўным выканаўцам гэтай палітыкі і галоўным злачынцам перад нацыяй зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка. Шкоду для Беларускай нацыі, якую ён ужо пасьпеў зрабіць, немагчыма ні з чым параўнаць. Не было ў гісторыі Беларусі большага злачынцы перад нацыяй і краінай, чым гэтая адыёзная фігура, што засела на вяршыні ненароднай улады.

Пакараньне такой фігуры непазьбежнае як непазьбежным павінна стацца адраджэньне Беларусі і зьяўленьне супраціву палітыцы рускага фашызму.

На сёньняшні дзень, калі фашысцкая Расея адкрыта ступіла на шлях разьвязваньня вялікай вайны за перадзел сьвету, абапіраючыся на ксэнафобію і русізм, кожнаму беларусу трэба задумацца пра галоўнае — пра важнасьць сваёй роднай беларускай мовы і культуры ў справе захаваньня нашай дзяржавы, незалежнасьці і свабоды. Беларуская мова і культура — гэта ёсьць аснова нашага нацыянальнага існавньня і галоўная зброя нашай свабоды.

Супраць рускага фашызму кожны народ мае найперш магутную абарону ў сваёй мове і культуры. І толькі потым уступае ў рахунак войска і вайсковая зброя.

Мы, беларусы, мусім рыхтавацца да вайны з маскоўскім фашызмам па галоўных накірунках абароны: ўмацоўваць і пашыраць нашу беларускую мову і культуру і рыхтавацца да збройнага адпору крамлёўскаму ворагу.

Халодная вайна супраць існаваньня незалежнай Беларусі вядзецца ўжо дваццаць гадоў. Але цяпер, калі Масква напала на Украіну, расейская агрэсія наблізілася да нашых сьцен. Зброя супраціву павінна быць у нашых руках.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

20 верасьня 2014 г. Зянон Пазьняк

21/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024