Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

(08.09. – 09.09.2014)

Вітаюць Парашэнку

8 верасьня 2014 г. брытанская газэта “The Independent” напісала пра візыт прэзыдэнта Украіны Парашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў там перад людзьмі як нацыянальны лідэр. У 63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жа дзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі. Там радваліся “перамозе над кіеўскай хунтай”.

Наш камэнтар: Зразумела, што Масква сваімі рэгулярнымі войскамі выратавала ад поўнага разгрому сваю данбаскую кліентуру на апошнім этапе лакальнай вайны. Цяпер Масква прыкладае ўсе намаганьні, каб правал сваёго плану выставіць як сваю перамогу. На расейскіх тэлеканалах гучыць: “Украинской армии уже нет!” Кемлівыя беларусы на гэта пытаюцца: “Дык калі яе “нет”, то чаму маскоўскія войскі ня йдуць парадным маршам па пустой дарозе з Данецка на Кіеў?”
Вядома, што яшчэ тры месяцы таму бальшыня жыхароў Марыюпаля мелі выразна прарасейскую арыентацыю. Цяпер статыстыка паказвае, што гэта ёсьць горад украінскіх патрыётаў, якія ня хочуць у Расею. За прымінулыя месяцы марыюпальцы наглядзеліся на зьверствы расейскай банды зусім непадалёк ад свайго горада і прыязна вітаюць прэзыдэнта Украіны.

Юрка Марозаў

***

Падвойны стандарт

9 верасьня 2014 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра сустрэчу летувіскіх лібэралаў, дэпутатаў Эўрапарляманту з вядомай украінскай патрыёткай Аксанай Лыжычкай. Яна распавяла ім пра падзеі ва Украіне. Дэпутаты паведамілі, што гэта была вельмі важная для іх інфармацыя.

Наш камэнтар: Цяпер летувіскія эўрадэпутаты будуць ведаць пра сапраўднае становішча ў краіне іхняга рэгіёна. Але паўстае пытаньне (рытарычнае), чаму летувіскія дэпутаты і палітыкі рэгулярна сустракаюцца выключна зь вядомымі падстаўнымі фігурамі псэўдаапазыцыі РБ, наладжваюць для іх канфэрэнцыі і палітвучобу ў Летуве? Мабыць яны спадзяюцца атрымаць ад іх сапраўдную інфармацыю пра становішча ў суседняй краіне — Беларусі?

Юрка Марозаў

***

Стойкая любоў да агентуры

9 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” напісала: “Выкраданьне супрацоўніка Эстонскай Паліцыі Бясьпекі Эстана Кохвэра адразу пасьля саміта НАТО ёсьць безумоўным сігналам Расеі для балтыйскіх дзяржаваў і Польшчы, што ў адносінах да іх дастаткова будзе весьці іншую вайну, чымсьцм ва Украіне, — сказаў былы кіраўнік Летувіскага дэпартамэнта дзяржбясьпекі Мэчыс Лаўрынкус”. Ён зазначыў, што вайна выведкі актыўна вядзецца Расеяй асабліва супраць Летувы, бо краіна дэманструе актыўную падтрымку санкцый НАТО.

Наш камэнтар: Хацелася б задаць тое ж самае (рытарычнае) пытаньне і ў гэтым выпадку. Чаму палітычныя колы Летувы супрацоўнічаюць выключна з падстаўной агентурнай псэўдаапазыцыяй і прадстаўляюць яе свайму грамадзтву як сапраўдную дэмакратычную сілу ў Беларусі? Яны ведаюць, хто кіруе гэтай “апазыцыяй”?

Юрка Марозаў

***

Папярэджваюць сваіх бандытаў

9 верасьня 2014 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што МЗС Расеі ў чарговы раз папярэдзіла расейскіх грамадзян, каб яны ня езьдзілі за мяжу. Там яны рызыкуюць быць схопленымі і дапытанымі “амэрыканскімі службамі бясьпекі”. Многія краіны маюць дамову з ЗША пра экстрадыцыю ў ЗША злачынцаў.

Наш камэнтар: Бедныя “дорогіе россіяне”! Цяпер расстрэльшчыкам і катам, стукачам і збачэнцам у пагонах ня прыйдзецца камфортна забаўляцца ў казіно, на пляжах і г.д. у дэмакратычных краінах. Іх могуць апазнаць, спытацца ва ўкраінцаў і “узяць пад белы ручкі” пасярод шумнага банкета. Не пазайздросьціш ім.
Алесь Хадасевіч

***

Даўненька мы не чыталі такога

9 верасьня 2014 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што Расея зьвярнулася ў пракуратуру Летувы з просьбай дапамагчы ў прыцягненьні да адказнасьці мужчын, якія ўхіліліся ад службы ў савецкай арміі ў 1990-91 гг. У сувязі з гэтым Міністэрства дзяржбясьпекі Летувы заклікала гэтых грамадзян ўстрымацца ад паездак ў Расею і Беларусь, бо “ад Расеі ўсяго можна чакаць”.

Наш камэнтар: Ну, такога даўненька мы не чыталі ў сусьветным друку. А ня хочуць у Маскве арыштаваць усіх, хто галасаваў на Лобным месцы каля Крамля за абраньне на царства беларуса Ілжэдзімітрыя ІІ?
Але маразм!
Алесь Хадасевіч

15/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024