Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва.
Не патрэбны Пуціну ўжо й сухапутны шлях на Крым. Калі Пуцін убачыў, што баевікі ня ў стане ўтрымаць тэрыторыю і на іхняе месца вяртаецца законная ўлада, ён напалохаўся, што сьвету стануць вядомымі маштабы ягоных злачынстваў. Цывілізацыя ўбачыць масавыя пахаваньні загінулых расейскіх жаўнераў, закатаваных у катоўнях ФСБ закладнікаў і патрыётаў Украіны.
У шахтах знойдуць горы кінутых туды трупаў, як гэта рабілі ў вядомыя часы нямецка-фашыстоўскія захопнікі. Тысячы пакуль яшчэ жывых сьведкаў пачнуць даваць паказаньні пра зьверствы пуціна-фашыстоўскіх акупантаў, пра згвалтаваных і забітых украінскіх жанчын і дзяцей, пра выразаныя тразубцы на целах патрыётаў, пра пакараньні сьмерцю. Сьвет даведаецца пра спаленыя і разьбітыя ўшчэнт расейскімі “Градамі” украінскія вёскі. Напалохаліся гэтага і “отцы-командиры”, якія аддавалі баявыя загады на ўжываньне сваіх вайсковых частак.
Вы прыгадаеце Югаславію і тое, што дагэтуль ёсьць прадметам рассьледваньняў у Гаагскім міжнародным трыбунале. Усё гэта прымусіла Пуціна і ягоных гудэрыянаў ісьці ва-банк – уводзіць войскі. Пакуль войскі РФ утрымліваюць тэрыторыю ўкраінскага Данбаса, пуцінскія зондэркаманды будуць зачышчаць тэрыторыю ад тысячаў трупаў і “ламаць” патэнцыйных сьведкаў злачынстваў. У перасоўных крэматорыях, якія ўжо дастаўленыя Шайгу ў тыл групоўкі, што ваюе ва Украіне, будуць паліць целы неапазнаных людзей і тых, сьмерць якіх можа выклікаць у самой Расеі масавы бунт. Але ўсё гэта Пуцін, Шайгу, камандзёры злучэньняў і частак робяць дарэмна. Іхніх зьверстваў, якія зафіксаваныя, дастаткова для прыцягненьня іх да суду міжнароднага трыбунала. І гэта будзе абавязкава. Злачынствы перад чалавечнасьцю ня маюць тэрміну даўніны.
А наша сьвятая справа памятаць пра подзьвіг нашых жаўнераў і пра людзей, безь віны забітых рукамі пуціна-фашыстоўскіх захопнікаў. І адплата абавязкава прыйдзе! Слава Украіне!
Сьвятаслаў Гайдамак
7.09.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://uainfo.org/blognews/390005-putinu-uzhe-ne-do-suhoputnogo-puti-na-krym.html