Латышы будуць страляць

15 верасня 2014 г.

Навіны

Кіраўнік міністэрства абароны Латвіі Раймондс Вэёніс заявіў у інтэрв’ю часопісу lr, што на пасягальніцтва на сваю тэрыторыю з боку Расея яго краіна адрэагуе жорстка.

Па яго словах, як толькі зьявіцца неабходнасьць, “зялёныя чалавечкі” будуць расстраляныя. “Зялёнымі чалавечкамі” празвалі расейскіх вайскоўцаў без апазнавальных знакаў, якія акупавалі Крым увесну сёлета.

На пачатку жніўня МЗС Латвіі прызнаў такзваныя “ДНР” і “ЛНР” тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў падчас візыту ў Маскву для абмеркаваньня гандлёвых адносінаў бакоў у сфэры харчовых санкцый Расеі заявіў расейскім СМІ, што Уладзімір Пуцін – лепшы партнёр для Латвіі, іншыя прэзыдэнты не прынесьлі б стабільнасьці РФ і яе суседзям.

12.09.2014 Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Ministr-oborony-Latvii-Veyonis-Zelenyh-chelovechkov-my-budem-rasstrelivat—40962.html