Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу

(Заява)

Кіруючы антыбеларускі рэжым, выконваючы волю сваіх маскоўскіх начальнікаў, насуперак нацыянальным інтарэсам беларускага народу, будуе ў нашай краіне па сумніўнай расійскай тэхналёгіі атамную электрастанцыю.

У той жа час рэжым абыякава ставіцца да ўзнаўляемых крыніц энэргіі, патэнцыял якіх у Беларусі значна перавышае сёньняшні і прагназуемы аб’ём спажываньня энэргіі ў краіне. Выкарыстаньне ўзнаўляемых крыніц энэргіі дазваляе нашай краіне ўжо ў хуткім часе значна скараціць аб’ёмы імпартуемага з Расіі прыроднага газу, што адпавядае патрабаваньням энэргетычнай і экалагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Сусьветныя тэндэнцыі разьвіцьця энергетыкі пераканаўча сьведчаць аб беспэрспектыўнасьці атамных электрастанцый (АЭС). Доля электраэнэргіі, вырабляемай на АЭС, у сусьветным энергетычным балансе ў 1993 годзе складала 17 %, да канца 2012 года яна зьменьшылася да 11 працэнтаў. Па прагнозах міжнародных экспертаў у 2030 годзе доля АЭС у сусьветным энергабалансе будзе складаць не больш за 5 працэнтаў.

У той жа час доля ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў сьвеце пастаянна павялічваецца. У 2008 годзе, з улікам гідраэнэргетыкі, яна складала 18 %, сёньня яна дасягнула 20 %, а ў 2035 годзе будзе складаць амаль 33 адсоткі. Пры гэтым доля электраэнэргіі, вырабляемай з біямасы і адходаў павялічыцца ў 4 разы, а доля ветраэнэргетыкі – у 8 разоў.

Усё гэта яскрава сьведчыць пра непатрэбнасьць будаўніцтва АЭС у Беларусі – краіне, якая яшчэ шмат гадоў будзе зь вялікімі стратамі перажываць цяжкія наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пабудаванай таксама па расейскаму праекту.
Непатрэбнасьць, і нават шкоднасьць, будаўніцтва ў Беларусі АЭС грунтуецца на наступных фактах:

1. АЭС не толькі ня вырашыць праблемы энэргетычнай залежнасьці Беларусі ад Расеі, але яшчэ больш павялічыць гэту залежнасьць, бо ў Беларусі прыродны уран не здабываецца. Яго давядзецца купляць ў Расеі па пастаянна ўзрастаючых цэнах.

2. Атамная энэргія ніколі не была таннай. Кошт 1 кВт•г электраэнэргіі, вырабленай на АЭС, перавышае кошт электраэнэргіі, вырабленай на:
- парасілавых станцыях у 2,3 – 2,8 раза;
- газа мазутных станцыях у 1,9 – 2,3 раза;
- вугальных станцыях у 1,5 – 1,9 раза;
- комплексу малых ГЭС, або комплексу ветраэнергетычных станцый у 1,6 – 2,8 раза.

3. Будаўніцтва АЭС ажыцьцяўляецца ў сэйсмічна неспакойным месцы. Па дадзеных беларускіх вучоных ў галіне геалогіі ў гэтым месцы ў 1908 годзе адбыўся моцны землятрус сілай каля 7 балаў. Няма ніякіх гарантый, што падобны землятрус у тым месцы не паўторыцца.

4. На кожнай АЭС у выніку рашчапленьня ядра ўранавыя стрыжні ператвараюцца ў высокарадыяактыўныя адходы, якія ўяўляюць вялікую небясьпеку для жыцьця. Таму на працягу многіх соцен гадоў яны павінны захоўвацца ў магільніках, надзейна абароненых ад людзей, жывёл і раслін.
АЭС эксплуатуюцца ўжо больш за 50 гадоў, але яшчэ ніхто не прапанаваў надзейнага спосабу пахаваньня радыяактыўных адходаў.

5. З улікам таго, хто і як будуе Астравецкую АЭС, ня выключана верагоднасьць аварыі, падобнай да Чарнобыльскай. А з улікам пагрозы разанскага епіскапа пра «магчымасьць адкрыць Чарнобыльскі кранік», такая верагоднасьць яшчэ больш узрастае.

6. Страшэнныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы кожны дзень нагадваюць, што спыніць атамна-анкалагічную трагедыю людзям не пад сілу.

7. З эканамічнага пункту гледжаньня, шматмільярдны крэдыт на будаўніцтва АЭС – гэта цяжкі хамут на шыю беларускага народа.

8. Мясцовасьць, на якой будуецца АЭС, найбольш экалагічна чыстая. Тут захавалася багатая культурная, духоўная і дойлідская спадчына, якую стварылі і пакінулі нашыя продкі. У гэтай мясцовасьці захаваліся вялікія прыродныя багацьці. Эфектыўнае выкарыстаньне гэтай спадчыны і прыродных багацьцяў можа прынесьці нашай краіне значна больш карысьці, чым рэалізацыя электраэнергіі, вырабляемай на АЭС.

9. З уводам у эксплуатацыю будуемай АЭС зьявіцца вялікая небясьпека страты ўсёй нашай краіны, бо другога Чарнобыля наш народ ужо не перажыве.

У сувязі з гэтым Сойм Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ заяўляе, што будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі ёсьць найвялікшае злачынства супраць беларускага народу, а ўся адказнасьць за магчымыя і вельмі верагодныя цяжкія наступствы гэтага злачынства поўнасьцю кладзецца на кіруючы антыбеларускі рэжым Лукашэнкі і яго маскоўскіх начальнікаў і натхніцеляў. Беларусам трэба змагацца за сваё жыцьцё і за сваю будучыню.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 красавіка 2014 г. Менск

14/4/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2014
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024