ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВАЙ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

28 студзеня 2014 г.

У нядзелю 2 лютага 2014 г. адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Зянона Пазьняка «Тэрра Дэй», у якой сабраны каля трох сотняў фатаграфій, амаль столькі ж вершаў, дзясяткі апавяданьняў, эсэ, артыкулаў.